engrus
6/27/2023
  • Сяргей Шабохін

Вольга Архіпава: “Культура і гісторыя Беларусі цудоўная крыніца натхнення і будучых перспектыў”

Мы паразмаўлялі з Вольгай Архіпавай – музейнай супрацоўніцай, мастацтвазнаўкай, куратаркай, удзельніцай нашай рэзідэнцыі ў Познані – пра яе працу ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, аўтарскім праекце аб нонканфармісцкім мастацтве 1980–1990-х “Беларускі авангард”, клубе I-DZE-JA і прычынах пераезду ў Польшчу.

Вольга Архіпава / © фота – Яўген Колчаў, 2016

:

Пачнём з галоўнага пытання ў новых геапалітычных умовах: пры якіх абставінах і калі ты пакінула Беларусь і якая гісторыя тваёй вымушанай эміграцыі/іміграцыі?

:

Мая эміграцыя – гэта хутчэй асабісты выбар, які быў матываваны абставінамі. У 2020 годзе былі вельмі моцныя спадзяванні на перамены. Мяне асабліва натхніў , які прапанаваў сваю кандыдатуру ў прэзыдэнты. У мяне гэтае імя перш за ўсё асацыявалася з шэрагам культурных праектаў, якія ён курыраваў: "", "" і галерэя , і гэта, вядома, не ўсе культурныя падзеі, з якімі была звязана гэтая асоба. Я ніколі не была палітычна ангажаваным чалавекам. Фарміруючыся ў 1990-я гады, з'яўляючыся сведкам галоснасці, перабудовы, развалу Савецкага Саюза, хутчэй становішся ў гэтых пытаннях анархісткай, ніякага даверу да палітыкі не адчуваеш, адыходзіш ад гэтага ненадзейнага і пераменлівага асваення свету. Крытэрыямі і апорай станавіцца сям'я, сябры, аднадум:кі і культура.

З 1998 года я працавала ў музеі. І калі ты займаешся каханай справай, думаеш, што гэта твая праца на ўсё жыццё, але як гаворыцца: чалавек думае, а Бог робіць. Канешне, я ніколі не хацела і не планавала быць эмігранткай, заўсёды думала, што я нідзе акрамя Беларусі не патрэбная, і не спатрэблюся іншай культуры. Але чысткі беларускага грамадства закранулі і музейных супрацоўні:ц. Безумоўна, такое было і раней у гісторыі, калі таталітарны рэжым "шукае" і "знаходзіць" ворагаў усюды. Усё як заўсёды і ва ўсе часы пачынаецца з даносаў, шпіёнаў і здагадак. У 2021 годзе ў “Савецкай Беларусі” выйшаў артыкул, дзе “журналіст” Мукавозчык правёў “расследаванне” і высветліў, што сярод музейных супрацоўніц ёсць “нармальныя” людзі і вельмі абурыўся гэтаму. Спачатку гэта падалося як заўсёды, нечым недарэчным і проста смешным: беспадстаўныя абвінавачанні, празмерная падазронасць і надуманасць. Але, паступова, пачынаеш разумець, што менавіта работні:цы культуры і ёсць наймацнейшая і непераможная зброя. Як і ў прынцыпе – культурны чалавек, чалавек, які здольны аналізаваць, думаць і рабіць высновы. Чалавек, які ведае сваю гісторыю, любіць нацыянальную культуру і разумее, што было раней і што можа быць у будучыні. Вядома, для мяне гэта было вельмі моцным псіхалагічным узрушэннем. Ты пачынаеш разумець, што твая праца не тое, што нікому не патрэбная, але і небяспечная для афіцыйнай улады. Адчуваючы сябе абсалютна безабаронным і знаходзячыся ў сітуацыі, калі незразумела, што можа здарыцца заўтра: звальненне, штраф, арышт – гэта атмасфера татальнай панічнай атакі. Вось і прыйшло разуменне таго, што толькі эміграцыя можа нешта змяніць.

А іміграцыя ў Польшчу цалкам лагічная. У нашых краін агульная гісторыя, агульныя героі, агульныя нацыянальныя і культурныя парадыгмы. Падарожнічаючы па польскіх музеях атрымліваеш асалоду ад гэтых паралеляў: Вялікае княства Літоўскае і Рэч Паспалітая, слуцкія і польскія паясы як амбівалентныя паняцці, міфалогія сарматызму і ідэалы рамантызму XIX стагоддзя – усё гэта неверагодна цікава назіраць з польскага пункту гледжання. Вядома, культура Польшчы і Беларусі шмат у чым адрозніваецца, але заўсёды цікава ўбачыць паліфанію гучання адной тэмы ў розных ракурсах і розных перыядах, як у XX стагоддзі, так і XXI.

Лекцыя Вольгі Архіпавай "Без межаў: абстракцыянізм у мастацтве Беларусі" ў рамках клуба I-DZE-JA, бар "Мы", Познань, 2023

Пасля тваёй ў Познані, якую мы арганізавалі, ты разам з іншым мінулым рэзідэнтам – мастаком – заснавалі тут клуб I-DZE-JA. Што гэта за праект?

Апынуўшыся ў Познані, станавіцца відавочным і зразумелым, што тут буйная беларуская дыяспара. Гэта і моладзь і сярэдняе пакаленьне і дзеці. Людзі, якія пакінулі свой дом і не заўсёды па ўласным жаданні. Калі абагульняць, мы – беларусы і беларускі ўсе крыху “параненыя”. Адарваўшыся ад дома, хочацца кавалачак Беларусі побач. Першая думка, якая прыйшла, што трэба ствараць беларускі музей, як цэнтр культуры і месца сустрэчы беларуса:к. Але да гэтага пакуль вельмі далёка, таму мы вырашылі стварыць артыстычны салон, культуралягічны клюб як нагоду, каб зьбірацца разам і расказваць і паказваць беларус:кам іх культуру і мастацтва. Культура і гісторыя Беларусі цудоўная крыніца натхнення і будучых перспектыў.

Метадычныя заняткі па праекце "Сусвет Язэпа Драздовіча" ў Нацыянальным мастацкім музеі / © – фота: Дзмітрый Казлоў, 2019

Ты 23 гады працавала ў , у аддзеле сучаснага беларускага мастацтва. Раскажы падрабязней пра тваю навуковую і куратарскую дзейнасць у музеі, якія асноўныя сферы інтарэсаў і праекты ты даследавала ў гэты перыяд?

За гады працы ў музеі я займалася рознымі даследчымі праектамі і рознымі формамі дзейнасці. Першае маё даследаванне было звязана з калекцыяй беларускай скульптуры ў зборы музея, многія біяграфіі скульптараў прыйшлося рабіць з нуля, напрыклад, тады я ўпершыню даведалася пра прозвішча . У калекцыі музея захоўваюцца яго камяні. Цікава было аналізаваць саму калекцыю, аказалася, што большая частка фонду гэта творы 1960–1970-х – гэта перыяд маштабных набыццяў у музей. Потым гэта былі біяграфіі жывапісцаў і біяграфіі партрэтуемых. Агулам каля 800 прозвішчаў. Гэтае даследаванне таксама было звязана з маёй асноўнай тэмай у музеі “Мастацкія аб'яднанні Беларусі”. Аказалася, што перыяды самых актыўных аб'яднанняў ХХ стагоддзя практычна не прадстаўлены ў фондах. Гэта 1920-я і 1980-я. 1920-я – перыяд які мы ведаем і вывучаем хутчэй па дакументах, чым па творах, бо ад гэтага часу практычна нічога не захавалася, шмат што загінула падчас Другой сусветнай вайны, шмат што проста знікла ці знікла ў пасляваенны час. Ёсць толькі некалькі імёнаў у калекцыі музея, якім больш пашчасціла, чым іншым і іх творы захаваліся. Гэта , , , , , , ад астатніх аўтара:к альбо ўвогуле нічога не захавалася, альбо гэта ад адной да 5 прац. А сусветна вядомыя імёны беларуса:к-прадстаўні:ц гістарычнага авангарду 1910–1920-х гадоў прадстаўлены ў калекцыі скупа: нешматлікія працы , і зьявіліся у музеі, але ўсе яны створаны значна пазней.

І іншы перыяд 1980-я – час перамен і перабудовы, перыяд калі мастацтва кардынальна змянілася ў Беларусі, але ў музеі так і не патрапіла, нешта з гэтага аказалася ў прыватных калекцыях, нешта прапала, нешта так і засталося міфам і гісторыямі саміх аўтара:к. На мой погляд, гэта прыклады часу, якія былі звязаны з уздымам і дэмакратычным развіццём мастацтва. Час, калі маста:чкі стваралі маніфесты, шукалі новыя формы існавання і ўзаемадзеяння. Усё пачыналася з падпольных аўкцыёнаў у тэатральна-мастацкім інстытуце, калі маста:чкі куплялі творы адзін у аднаго. Гэты час нефармальных аб'яднанняў, калі з'явіліся ””, “”, “”, “”, “”, “”, “”, “” ды іншыя артыстычныя групы.

Усё гэта было звязана з пошукам агульных тэм, поглядаў, пошукам агульных пераваг і аднадум:ак. Плюралізм форм і меркаванняў, вольныя ад выстаўкамаў выставы паспрыялі да з'яўлення яркіх індывідуальнасцяў у мастацтве, такіх як , , , , , , , , , , , , , і шмат іншых. Нажаль гэта пакуль не ацэнена па заслугах у нашай краіне.

Гэты час па праве можна назваць самым цікавым перыядам у мастацтве 20-га стагоддзя ў Беларусі. Трэба не забываць і пра незалежныя пляцоўкі і галерэі, міжнародныя выставы і калекцыянера:к, якія збіралі гэтае мастацтва і захавалі яго для нас, шмат твораў аказалася за мяжой, але былі і мясцовыя збіральні:цы, такія людзі як , , палюбілі і з асаблівай увагай ставіліся да сваіх "падапечных", але да гэтага часу захоўванне застаецца іх уласнай праблемай або праблемай іх свая:чак.

Працуючы ў музеі як куратарка выстаў, зразумела, што гэта таксама розны і вельмі багаты вопыт. Так, напэўна, не заўсёды бачна, што адбываецца ў працэсе падрыхтоўкі выставачнага праекта, бо гэта не толькі работа з жывымі людзьмі, але і даследчая праца па вывучэнні і пошуку спадчыны маста:чак, пошуку архіўных матэрыялаў, работа ў бібліятэках, у фондах іншых музеяў. Для мяне, так ужо склалася – знакавымі імёнамі сталі і , мастакі, творчасць якіх даследаваць неверагодна цікава, і кожны раз адчыняеш для сябе, нешта новае.

Персанальная рэтраспектыўная выстава "Міхаіл Філіповіч. Лёс мастака" / © – фота и куратарка: Вольга Архіпава, 2021

Ты заснавальніца і кіраўніца анлайн-архіва "", які на жаль праіснаваў нядоўга і цяпер працягвае размяшчацца на нашай платформе ў пашыраным аб'ёме. Раскажы пра гэты праект і яго лёс.

Калі я прыйшла працаваць у музей, маёй асноўнай тэмай даследавання былі "Мастацкія аб'яднанні Беларусі". Даследуючы гэтую тэму, высветлілася, што самы актыўны час з'яўлення мастацкіх аб'яднанняў аказаўся час перабудовы і фарміравання незалежнай Беларусі. У калекцыі музея гэты перыяд практычна ніяк не прадстаўлены, і стала відавочным, што гэтую гісторыю беларускай культуры трэба архіваваць і збіраць, і дзякуючы інтэрнэту і лічбавым магчымасцям узнікла ідэя стварэння сайта пра беларускі авангард 1980-х – 1990-х. Сайт быў створаны ў 2012 годзе. Апошняя версія сайта называлася БМП – Беларускі Мастацкі Палігон – як энцыклапедыя незалежных, нефармальных і афіцыйных аб'яднанняў Беларусі. Але ў сувязі з фінансавымі праблемамі сайт перастаў функцыянаваць у 2017, але даследаванне працягваецца да гэтага часу. На сённяшні дзень мне гэта цікава не толькі як з'ява XX стагоддзя, але і як гэта праяўлялася ў XIX і праяўляецца ў XXI стагоддзі. Гэтая тэндэнцыя маста:чак аб'ядноўвацца ў саюзы і групы, або творчыя тандэмы характэрна і для мінулага і для сучаснага мастацтва. Гэта заўсёды адлюстроўвае асноўныя парадыгмы часу, яго характэрныя працэсы.

Гэта гісторыя ад філаматаў і філарэтаў XIX стагоддзя да XXI стагоддзя. Гэта гісторыя таго, як культура і мастацтва праяўляюць і вырашаюць праблемы і катастрофы свайго часу. Як прыклад: antivarcoalition узніклы ў 2022 годзе, як рэакцыя на вайну ва Украіне, станавіцца платформай пратэсту супраць гвалту над свабодай асобы, на якой мастацкія выказванні нашмат шырэй і выразней, чым проста антываенная з'ява. Мастацтву заўсёды ўдаецца зрабіць выказванне больш глабальным і больш маштабным. Я задаволена, што сабраная мной інфармацыя аказалася карысная для і захоўваецца і развіваецца ў ім.

Круглы стол у рамках выставы "", / на фота Андрэй Плясанаў і (сядзяць), Вольга Архіпава (у цэнтры), Аляксей Братачкін (у глыбіні), 2010

Гаворачы пра гэты “Беларускі Мастацкі Палігон”, з чым звязана тэндэнцыя ўзнікнення шматлікіх аб'яднанняў, груп і асацыяцый менавіта ў 1987 годзе, калі на хвалі перабудовы за адзін год узніклі такія калектывы як "", "", "", "", "", "", "" і шмат іншых? Большасць калектываў таго перыяду скончыла сваю дзейнасць у 1991 годзе, адразу пасля распаду СССР. Ты думаеш, гэтая калектыўнасць была выратавальная тады з-за страху індывідуальных выказванняў?

Гэта, безумоўна, больш глыбінныя працэсы. Па-першае, гэта была альтэрнатыва Беларусі, як пратэст супраць манапалізму адной арганізацыі ў сфэры мастацтва. Па-другое, суполка, калектыў – гэта ўжо грамадства, арганізацыя, якая ва ўмовах савецкага часу магла стварыць выставу, праект, так званае паняцце “даху” ў той час. І, так, для большай пераканаўчасці выказвання – як меркаванне не аднаго чалавека, а групы. Але, у той час, гэтыя суполкі былі вельмі рухомыя, многія маста:чкі экспанаваліся і выстаўляліся з рознымі калектывамі, ці, напрыклад, толькі раз прымалі ўдзел у тым ці іншым праекце, не было ніякіх абмежаванняў па прынцыпе калектыўнасці. Яскравы прыклад група “Форма”, якая першапачаткова складалася з 40 чалавек, але пазней афіцыйна з'явілася пад патранажам НВА “Цэнтр”, дзе было толькі 7 чалавек. Былі групы, якія складаліся з аднаго чалавека, як "" і "". Калектывы давалі маста:чкам не толькі рабіць больш выстаў, але і пісаць маніфесты, свае праграмы, рабіць публічнае выказванне.

А што да 1991 года – гэта час з'яўлення новай дзяржавы: Рэспублікі Беларусь. Тым часам ужо не было той неабходнасці ў групоўках, у адрозненні ад савецкага. 1990-я ўжо прагучалі ў гісторыі мастацтваў Беларусі, як час новых галерэй, новых выставачных, куратарскіх як мясцовых, так і міжнародных праектаў, час пачатку адкрытага дыялогу з сусветным мастацтвам.

© / / 1987

Нядаўна не стала Віталя Чарнабрысава і Андрэя Плясанава – горка назіраць як сыходзяць найярчэйшыя прадстаўнікі нонканфармісцкага руху Беларусі, і страшна ўяўляць, што адбудзецца з іх спадчынай. Як нам усім не дазволіць, каб створанае імі і іх калекцыі не былі адданыя забыццю? Бо пры гэтым раўналежна адбываецца жахлівы адток спецыяліста:к, здольных захаваць і працаваць з падобнымі сітуацыямі і архівамі. І тут адразу ўзнікае другое пытанне: што адбываецца з тваімі кале:жанкамі з Нацыянальнага музея зараз?

Праблема захавання спадчыны маста:чак і калекцыянера:к на жаль, узнікла не толькі цяпер, у 2020-х. Гісторыі аб тым як знікаюць і гінуць творы мастацтва напэўна больш частыя, чым гісторыі аб выратаваных калекцыях. Адна з галоўных функцый музея – захоўваць. Але мы добра ведаем гісторыю пра даваенную калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (тады Дзяржаўнай карціннай галерэі), якую не паспелі эвакуіраваць, у гады вайны прапала шмат нацыянальных шэдэўраў, прапалі дакументы і праца музея пачалася нанова ў другой палове 1940-х. Як і калекцыі вядомых шляхецкіх родаў (па дакументах нам вядома, што ў прыватных калекцыях знаходзіліся творы сусветнавядомых маста:чак) але іх лёс нам невядомы.

Я не ведаю, што стала са спадчынай пасля яго смерці, але на працягу свайго жыцця ён сам неаднаразова падкрэсліваў важнасць перадачы сваіх твораў як і ў прыватныя калекцыі, так і ў дзяржаўныя (музеі, архівы, бібліятэкі), дзякуючы чаму захоўваюцца працы. Вельмі спадзяюся, што гэта вядома і нашчадкам Андрэя Плясанава, які збіраў не толькі творы мастацтва, але і фота, і дакументы, і афішы, і кнігі водгукаў пра падзеі і маста:чак, сваіх сучасн:іц. Я перакананая, што супрацоўнічаць з музеямі і архівамі неабходна для захавання гісторыі мастацтва. Гэтыя ўстановы арыентаваны на правільнае захоўванне.

Забыццё прыходзіць тады, калі няма артэфактаў, няма ніякіх слядоў пра чалавека і яго творчасць. Я гэта добра ведаю на ўласным досведзе працы навуковай супрацоўніцай. Калі я прыйшла працаваць у музей у 1998 годзе, я нічога не ведала ні пра Чарнарысава, ні пра Плясанава, ды і пра многіх іншых аўтара:к і калекцыянера:к. Але дзякуючы вывучэнню літаратуры, прэсы, архіваў і саміх дакументаў звязаных з творамі – гэтыя веды адчыняюцца. Сёння, у стагоддзі лічбавых тэхналогій, неабходна ўсё аблічбоўваць, апроч фізічнага захавання, спадзяюся гэта падоўжыць і зробіць даступным шматлікія рэчы.

Што да звольненых спецыяліста:к, то гэта безумоўна жахлівыя факты. У Беларусі адбываюцца зачысткі інтэлігенцыі. Гэта заканамерны працэс пасля 2020 гада. Вельмі спадзяюся, што гэта не закране нацыянальную спадчыну, яна захаваецца і будзе выкарыстана ў лепшыя часы. Я таксама спадзяюся, што звольненыя спецыяліст:кі, у якіх няма шанцаў рэалізавацца ў дзяржаўных структурах, знойдуць рэалізацыю сваіх сілаў і здольнасцяў. Так, зараз, у Беларусі патрэбны толькі лаяльныя людзі, але тое, што зроблена і будзе зроблена, спадзяюся не будзе знішчана і адыграе сваю ролю ў будучыні.


Аўтарства і згадванні

  • Сяргей Шабохін
    аўтар
  • Вольга Архіпава
    рэспандэнтка
  • Юдаль Пэн
    згадваецца
  • Надзея Хадасевіч-Лежэ
    згадваецца
  • Марк Шагал
    згадваецца
  • Саламон Юдовін
    згадваецца
  • Аркадзь Астаповіч
    згадваецца
  • Анатоль Тычына
    згадваецца
  • Віктар Бабарыка
    згадваецца
  • Аляксей Лунёў
    згадваецца
  • Артур Клінаў
    згадваецца
  • Ігар Кашкурэвіч
    згадваецца
  • Людміла Русава
    згадваецца
  • Уладзімер Акулаў
    згадваецца
  • Галіна Васільева
    згадваецца
  • Уладзімір Лапо
    згадваецца
  • Адам Глобус
    згадваецца
  • Галіна Гаравая
    згадваецца
  • Тамара Сакалова
    згадваецца
  • Уладзімір Цэслер
    згадваецца
  • Сяргей Войчанка
    згадваецца
  • Аляксандр Малей
    згадваецца
  • Аляксандр Іваноў
    згадваецца
  • Яўген Ксяневіч
    згадваецца
  • Міхась Філіповіч
    згадваецца
  • Язэп Драздовіч
    згадваецца
  • Віталь Чарнабрысаў
    згадваецца
  • Вольга Рыбчынская
    згадваецца
  • Зоя Літвінава
    згадваецца
  • Аляксей Жданаў
    згадваецца
  • Андрэй Плясанаў
    згадваецца
  • Няміга-17
    згадваецца
  • Плюраліс
    згадваецца
  • Беларускі клімат
    згадваецца
  • Галіна
    згадваецца
  • Комі-Кон (Камічная канстанта)
    згадваецца
  • МЕТА
    згадваецца
  • Форма
    згадваецца
  • Бісмарк
    згадваецца
  • Сляпая варона
    згадваецца
  • БЛО (суполка)
    згадваецца
  • Арт-Беларусь (галерэя)
    згадваецца
  • I-DZE-JA
    згадваецца
  • Пагоня
    згадваецца
  • Верасень
    згадваецца
  • Тутэйшыя
    згадваецца
  • Беларускі авангард
    згадваецца
  • KALEKTAR
    згадваецца
  • Квадрат
    згадваецца
  • Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
    згадваецца
  • Рэзідэнцыя KALEKTAR
    згадваецца
  • Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
    згадваецца
  • Беларускi саюз мастакоў
    згадваецца