Выбраныя даты:
1 лістапада 1971
Нарадзіўся ў Рызе (ЛССР, сёння Латвія).
Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы ім. А. Глебава .
1992
Браў удзел у групавой выставе "Урокі нядобрага мастацтва" .
Лаўрэат стыпендый Кунстлерхаўз (Басвіль, Швейцарыя) і кантона Аргау (Швейцарыя). Удзельнік больш як 30 групавых выставак у Беларусі, Літве, Германіі, Расіі, Швейцарыі, Італіі, Албаніі. Персанальныя выставы Аляксея праходзілі ў Беларусі, Латвіі, Літве, Фінляндыі, Швейцарыі.
Да 2009
Жыў у Наваполацку, пераязджае ў Мінск .
З 2009
Мастак супрацоўнічаў з галерэяй сучаснага мастацтва "Ў" .
2011
Куратарскі праект (куратарская група: Валянціна Кісялёва, Аляксей Лунёў, Сяргей Шабохін) "Яна не можа сказаць НЕБА" быў адзначаны намінацыяй "лепшы праект замежнай галерэі АртВльнюс 11" (ЛітЭкспа, Вільня, Літва).
З 2014
З'яўляецца ўдзельнікам экспертнай рады рэсурсу ZBOR.
2021
Пераязджае ў Кіеў .
Жнівень 2022
Пераязджае ў Познань .