Выбраныя даты:
27 снежня 1996
Нарадзіўся ў Гомелі, Рэспубліка Беларусь.
2012-2016
Вучыўся ў Гомельскім Дзяржаўным Мастацкім Каледжы на спецыяльнасці Жывапіс.
З 2016
Паступіў у Беларускую Дзяржаўную Акадэмію Мастацтваў у Мінску.
2020
Пасля выбараў прэзідэнта браў удзел у пратэстах, за што атрымліваў пагрозы з боку рэктара БДАМ, а неўзабаве быў адлічаны па палітычных поглядах. Быў вымушаны пакінуць Беларусь і пераехаў ва Украіну.
З 2021
Там паступіў на стыпендыю Каліноўскага і надалей жыве ў Польшчы. Стаў студэнтам Акадэміі Выяўленчых Мастацтваў ім. Яўгена Геперта ва Ўроцлаве на спецыяльнасці Жывапіс.
Праз нейкі час перапаступіў на больш прэстыжную стыпендыю EU4Belarus і на дадзены момант працягвае вучобу. Удзельнічае ў групавых выставах, была адна персанальная выстава ў Познані.
2022
Прымаў удзел і зрабіў мурал у акцыі Solidarni z Ukrainą. Таксама стаў фіналістам выставы Młodej Sztuki IMPULS.