Тэорыі і практыцы фотасправы навучалася на майстар-класах у Андрэя Дубініна (Беларусь), Аляксея Нікішына (Расія), Клодзін Доры (Францыя) і Хаўе Фернандэс Фуэнтэс (Іспанія/Нідэрланды).
-
Выбраныя даты:
27 чэрвеня 1980
Нарадзілася ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1997-2002
Скончыла Мінскі Дзяржаўны Лінгвістычны Універсітэт факультэт англійскай мовы па спецыялізацыі - замежная літаратура.
З 2000х
Займаецца журналістыкай: супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі друкаванымі і анлайн выданнямі. Стварае інтэрв'ю, аналітычныя артыкулы, эсэ і рэцэнзіі на падзеі ў свеце мастацтва, якія публікаваліся ў часопісах OnAir, "Вялікі", "Сапіенс", "Я", Where Minsk і на інтэрнэт-рэсурсах Journalby (больш за 100 тэкстаў), pARTizan, Imbalance , tut.by, Kalidor, Colta, Bird in Flight, Photographer.ru, Bleek Magazine, City Dog, Znята, Status Research Plalform, KALEKTAR і інш.
З 2000
З'яўляецца валанцёрам ББГА "У Будучыню з надзеяй", суправаджала на аздараўленне групы чарнобыльскіх дзяцей у Італію, Бельгію, Нідэрланды і Канаду.
2001
У конкурсе, арганізаваным Пасольствам Італіі ў Рэспубліцы Беларусь, выйграла стыпендыю для навучання ў Італіі, у выніку чаго прайшла курс ва Універсіта пэр Страньеры ў Перуджы (спецыялізацыя - італьянская мова і культура).
2002-2004
Мае ступень бакалаўра і магістра (магістратура МДЛУ). Па адукацыі лінгвістка, выкладчык англійскай і італьянскай мовы і літаратуры. Рыхтавала кандыдацкую дысертацыю па педагогіцы.
2004-2017
Працавала старшым выкладчыкам англійскай мовы на кафедры англійскай мовы і маўленчай камунікацыі ў Беларускім Дзяржаўным Універсітэце. З'яўляецца аўтарам і са-аўтарам дапаможнікаў English for Sociologists (2007), English for Psychologists (2013), 25 Days to a Better English Vocabulary (2008).
2011
Правяла персанальную выставу "Горад унутры" ў галерэі "Універсітэт культуры" ў Мінску. Фотапраект "Горад унутры" атрымаў 3 месца ў міжнародным фестывалі ADNAK.
2012
Серыя Alter Locus удастоена спецыяльнай згадкі ў рамках конкурсу "Пастулат-2012".
Фатаграфія "Сны Ганны" стала фіналістам галерэі Icon Prize у конкурсе на афармленне вокладкі кнігі Unfastened Heart Лэйн фон Хертцэн.
2012–2013
Выкладала аўтарскі курс па журналістыцы ў Гамбіі (Афрыка), на запрашэнне Gambia Press Union.
2013
Па выніках паездкі правяла персанальную выставу "Іншая Афрыка" ў прасторы Trotts у Альфен-аан-дэн-Рыйн (Нідэрланды) і прасторы Bagni Municipali у Турыне.
Таксама персанальная выстава "20 жанчын" прайшла ў галерэі "Універсітэт культуры" ў Мінску.
Персанальная выстава "Горад унутры" прайшла ў музеі "Выхад" у Адэсе.
У якасці ілюстратара прыняла ўдзел у электроннай публікацыі зборніка эсэ пра філасофію ежы "(в)ядомыя гіcторыi" вядомай беларускай пісьменніцы Вольгі Гапеевай, стварыўшы серыю канцэптуальных фатаграфій.
Курыравала калектыўную фотавыставу "Адушаўлёнае" ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску.
З 2014
З'яўляецца ўдзельнікам каманды "Месяц фатаграфіі ў Мінску".
2014
Рэцэнзія на фотакнігу Эрыка Сцяпаняна "Лукас" заняла трэцяе месца ў конкурсе "Чытаючы фотакнігу" ў Санкт-Пецярбургу.
Правяла дзве персанальныя выставе пад назвай "Дзесьці і зноў тут" у музеі Азгура ў Мінску і арт-прасторы "Круговая панарама" ў Маскве.
2015
Тэкст аб феномене віцебскай фатаграфіі быў удастоены 1 прэміі ў намінацыі "рэцэнзія на культурную падзею" ў конкурсе "На шляху да сучаснага музея".
2016
Правяла персанальную выставу "Больш, чым Я" у Borgis у Груляска (Італія).
Заняла першае месца ў намінацыі "прафесійная журналістка" ў конкурсе "Культура важыць", арганізаваным і праведзеным Праграмай "Культура і Крэатыўнасць" і "Прэс-клуб Беларусь".
З 2016
Тэксты і фатаграфіі пра фотакніжныя навінкі з'яўляюцца на старонках расійскага сайта Photographer.ru, дзе яна таксама вядзе аўтарскую калонку "Заўтрашняя фатаграфія з Вольгай Бубіч". А пра актуальныя фотапраекты расказвае на старонках украінскага рэсурсу Bird in Flight.
2016-2017
Са-рэдактарыруе маскоўскі онлайн часопіс аб фатаграфіі Bleek Magazine.
2017
Прайшла персанальная выстава "Больш за Я" на фестывалі "Месяц фатаграфіі ў Мінску" ў "Сталоўцы XYZ" у Мінску.
2019-2020
Курыруе персанальную фотавыставу Максіма Шведа Lisboa Glitch у прасторы "Кніжны шкаф" у Мінску. Курыруе персанальную фотавыставу Насты Гайдук "Гібернацыя" ў прасторы Фотаскоўт у Мінску.
2019–2021
Супрацоўнічала ў якасці перакладчыцы з рэсурсам EastEast.
2021
Персанальная выстава "Мастацтва (не) памятаць" у Канстэпідэміне ў Гётэбаргу (Швецыя).
-
Фотакнігі:
"Размовы аб правілах гульні", выдавецтва "Логвінаў", 2009.
"Больш за Я", G&D, 2019.
"Мастацтва (не) памятаць", выдавецтва "Немакулатура", 2022.