Выбраныя даты:
19 лютага 1767
Нарадзіўся ў Кракаве (Рэч Паспалітая, зараз Польшча).
Вучыўся ў Дамініка Эстрайхера ў Ліцэі Св. Ганны ў Кракаве.
З 1786
Навучаўся жывапісу ў Францыска Смуглевіча ў Варшаве.
1790—1792
Выканаў партрэты Гуга Калантая і іншых выдатных грамадскіх і палітычных дзеячаў Польшчы па замове магістрата Старой Варшавы.
1793—1812
Шмат падарожнічаў, часта спыняўся ў Вільні, Маскве, Санкт-Пецярбургу і ў Беларусі — у Віцебску, Магілёве, Мінску і Нясвіжы.
1807—1810
Быў прыдворным мастаком Міхася Радзівіла ў Нясвіжы.
1810
Атрымлівае ступень магістра прыгожых мастацтваў у Віленскім універсітэце.
1813
Вярнуўся ў Кракаў.
1816—1818
Выкладаў тэорыю мастацтва ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве.
З 1818
Кіраваў кафедрай жывапісу і малюнка ў кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.
1831
Стаў дырэктарам кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.
4 верасня 1831
Памёр ад халеры ў Кракаве.