engrus
  • 2024
  • 2023
  • 2022
  • 2021
  • 2020
  • 2019
  • 2018
  • 2017
  • 2016
  • 2015
  • 2014
  • 2013
  • 2012
  • 2011
  • 2010
  • 2009
  • 2008
  • 2007
  • 2006
  • 2005
  • 2004
  • 2003
  • 2002
  • 2001
  • 2000
  • 1999
  • 1998
  • 1997
  • 1996
  • 1995
  • 1994
  • 1993
  • 1992
  • 1991
  • 1990
  • 1989
  • 1988
  • 1987
  • 1986
  • 1985
  • 1982
  • 1977
  • 1976
  • 1974
  • 1972
  • 1971
  • 1970
  • 1969
  • 1962
  • 1960
  • 1958
  • 1956
  • 1954
  • 1953
  • 1952
  • 1937
  • 1932
  • 1930
  • 1927
  • 1925
  • 1921
  • 1920
  • 1919
  • 1912
  • 1891

2024

2023

2022

2021

2020

2019

2018

2017

2016

2015

2014

2013

2012

2011

2010

2009

2008

2007

2006

2005

2004

2003

2002

2001

2000

1999

1998

1997

1996

1995

1994

1993

1992

1991

1990

1989

1988

1987

1986

1985

1982

1977

1976

1974

1972

1971

1970

1969

1962

1960

1958

1956

1954

1953

1952

1937

1932

1930

1927

1925

1921

1920

1919

1912

1891

bel Аўтаматычны пераклад

Маша Мароз

1991

Міждысцыплінарная мастачка, дызайнерка, этнографка, педагогіня.

Мастачка разважае пра сувязь паміж міфалогіяй, рытуаламі, калектыўнай ідэнтычнасцю і жыццёвай сілай як фундаментальнымі характарыстыкамі чалавечага быцця. Натхняючыся квантавай фізікай, усходняй філасофіяй і старажытным светапоглядам славян, мастачка бачыць сваяцтва паміж гэтымі формамі ведання.

У сваёй мастацкай і даследчай практыцы мастачка разглядае гістарычны беларускі кантэкст праз прызму сінтэзу паміж архаічнымі формамі і тэхналогіямі, мяркуючы трансфармацыйны патэнцыял традыцыйнай культуры ў дамінуючай сацыяльна-палітычнай матрыцы. Мароз - заснавальніца і куратарка платформы Past Perfect, якая займаецца захаваннем і папулярызацыяй этнаграфічнай спадчыны Беларусі. Экспедыцыі на Палессе - важная частка яе даследаванняў. Цікавячыся рамёствамі, матэрыяламі і стварэннем вобразаў, яна выкарыстоўвае разнастайныя дысцыпліны, каб развіваць сваю мову праз розныя мастацкія формы: інсталяцыі, відэа, тэкстыль, фатаграфію, аналагавую і лічбавую графіку, аб'екты.

Жыве і працуе ў Менску.

Выбраныя падзеі

Выбраныя серыі твораў

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Артыкулы на KALEKTAR

Спадарожныя дакументы

Художница о себе:

"Энергію нельга стварыць або знішчыць, яе можна толькі трансфармаваць або накіраваць у іншае рэчышча.

Кожная субатамная часціца ўзаемадзейнічае з усім кожнае імгненне.

Мая практыка — гэта спосаб “абудзіць успамін да жыцця”3, вярнуцца да самой сябе, да пачатку. Я веру ў еднасць усяго існага і ў тое, што кожная душа абірае месца свайго ўвасаблення. Маё вяртанне адбываецца праз сувязь з маёй зямлёй і культурай. 

Я нарадзілася ў Беларусі. З дзяцінства я вельмі асабіста ўспрымала гістарычную несправядлівасць у адносінах да сваёй краіны, расла і сталела з марамі пра нацыянальнае адраджэнне, якому прысвячу свой лёс праз асвету і творчасць, як бацькі.

Усё маё жыццё, без першых трох гадоў, прайшло пры дыктатуры, у Беларусі, акупаванай “Белоруссией”, у супрацьстаянні двух вымярэнняў, што ў жніўні 2020 года перарасло ў зацятае пабоішча жывога і мёртвага. 

На жаль, асабістае ў такіх варунках заўсёды было тоеснае палітычнаму. Досвед прысутнасці ў кантэксце дадзенасці я заўсёды суадносіла з працэсам няспыннай трансфармацыі сістэмных збояў дамінуючай матрыцы ў вітальную энергію, імкнучыся да рэалізацыі асноўнай ідэі эвалюцыі — разгортвання скрытай патэнцыяльнасці.

Працуючы з захаваннем, даследаваннем і інтэграцыяй беларускай традыцыйнай культуры ў штодзённасць, я атаясамліваю сябе з мостам над скрадзенай сучаснасцю, які абапіраецца і на мінулае, і на будучыню адначасова.

Мяне хвалююць паралелі паміж квантавай фізікай, рэлігіямі Усходу і старажытным светаўспрыманнем славян.

Натхнёная невідавочнай паэзіяй і дакладнасцю навукова-тэхнічнай ілюстрацыі, я падсвядома імкнуся да таго, каб тэкст маіх працаў быў максімальна кароткім і ёмістым. Мая мова звяртаецца да архетыпічнага пачатку — міфа аб структуры ўсяго існага, выражанага канцэпцыямі пра дуалізм прыроды рэчаў і прынцыпам іерархічнай арганізацыі быцця.

 Мяне захапляе ізамарфізм ткацтва і камп’ютарнага праграміравання, назіранне падабенства разрастання схемаў традыцыйных арнаментальных кампазіцый і архітэктонікі інфармацыйна-лічбавай прасторы. Тое, як інсітныя аналагавыя аб’екты дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з іх выключна лінейным няўхільным часам праз сімволіку і семантыку вобразаў даюць ключы да дэшыфроўкі сакральных ведаў, а вонкавыя абалонкі народных строяў агаляюць філасофскія погляды продкаў.

Часткай маёй тэрапеўтычна-эскапічнай практыкі з’яўляецца фіксацыя праяў «анамальных скажэнняў фізічнай рэчаіснасці». “Магічна-абрадавыя” канструкцыі, якія трапляюцца мне ў розных лакацыях гарадскога асяроддзя, я ідэнтыфікую як кропкі вызвалення вітальнага, персанальныя апатрапеі на мапе рэальнасці.

Этнаграфічная спадчына цікавіць мяне ў сваім першасным стане (экспедыцыі, даследванне архіваў, калекцыяніраванне ткацтва), і з пункту гледжання магчымасцей яе адаптацыі да сучаснасці.

Праект “Доўгая дарога дамоў” узнік на ростанях перажыванняў, чаканняў і думак датычна палітычнага і сацыякультурнага становішча ў Беларусі. Яго прэзентацыя адбылася ў чэрвені 2020 года. Гэта мая першая і адзіная персанальная выстава.

Інсталяцыя ўяўляла сабой алюзію на інтэр’ер традыцыйнай палескай хаты. Праз яе прызму мне бачылася магчымым паказаць той матрычны злом, у якім апынулася не столькі сама народная культура, колькі яе суб’ект — народ. Традыцыя — канал трансляцыі жыццёва важнай для грамадства інфармацыі. Немагчыма інсцэніраваць аўтэнтычнасць і ўсталяваць кантроль над самаадвольнасцю ідэнтычнасці. Ненатуральна зацыкленая аўтарытарная улада дыктатуры заблакавала сучаснае, ператварыўшы наіўнае і адухоўленае ў прымітыўнае, намінальны макет быцця. Выкарыстанне інтэр’еру дазволіла мне закрануць не толькі візуальны складнік народнай культуры, але і зрэз сакральных ведаў, якія інтэграваліся нашымі продкамі ў атрыбутыку ўнутранага ўбранства хаты, у побыт, матэрыялізуючы філасофію стварэння дому, арганізацыі прасторы для жыцця.

Мае творы працуюць у сімвалічным, эстэтычным і сацыяльным рэестрах. Я разглядаю іх не толькі як інструменты камунікацыі, здольныя змяняць навакольны свет, але і як самастойныя канкрэтныя целы, досвед, ідэі. 

Я карыстаюся рознымі медыумамі. Гэта вымушае перманентна карэктаваць унутраныя налады і вобраз фарміравання думкі. Пераключэнне з аднаго матэрыялу / працэсу на іншы патрабуе часу і псіхалагічнага рэсурсу, асваення новага рамяства і ведаў. Я яскрава разумею, што гэта не спрыяе плённасці ў агульнапрынятым сэнсе ці лёгкасці ідэнтыфікацыі почырку. Але ж у пабудове мастацкіх канструкцый на “памежжы” я бачу магчымасць захаваць за сабой каштоўнае права ўзаемадзеяння з усім навокал — свабоду пашыраць сваю тоеснасць.

 Мастацтва пракладвае шлях у глыб бачання і спасціжэння рэчаў, ілюструючы тое, што немагчыма выразіць у славесным эквіваленце. Ідучы па гэтым шляху, я вучу сябе аддаваць перавагу сінтэзу, а не аналізу, аддаляцца ад строга акрэсленага падмурку рацыянальнага ведання і выкарыстоўваць яго як трамплін для інтуіцыі і ўсёахопнасці ўяўлення, абапірацца на сваю адчувальнасць — у нашай культуры заўсёды дамінавала даўкая разбуральнасць патрыярхату, якая паўплывала на мае свабоду і красамоўства праяваў уласнай ідэнтычнасці. Дысбаланс жаночай і мужчынскай энергій прывёў маю краіну і ўвесь свет да крызісу ўлады ў шырокім духоўным, грамадска-палітычным, гісторыка-культурным і экалагічным кантэксце. “Сысці далёка — азначае вярнуцца — знішчальнаму агню патрыярхальнага сонца застаецца толькі згасаць за даляглядам новай эры. Цыкл скончаны. Мае пачацца новы.

Я радая быць вадой. Радая быць жанчынай". – © secondaryarchive.org / Рэдактаркі Ганна Карпенка і Сафія Садоўская (2022)