Нарадзіўся ў Ленінградзе. Падчас вайны з 1944 па 1945 быў танкістам, удзельнічаў у вызваленні Прагі. У 1955 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт па спецыяльнасці “Нарвежская мова і літаратура”. Атрымаў кваліфікацыю філолага-скандынавіста і на- стаўніка нямецкай мовы ў сярэдняй школе. Пераклаў раздзелы 58–87 Сагі аб Эгіле ў зборніку “Ісландскія сагі”.
У 1968 годзе пераехаў у Мінск. Працаваў у канструктарскім бюро Трактарнага завода інжынерам-перакладчыкам.