engrus
9/17/2023
  • Каміла Аруцюнян
  • Сафія Садоўская

Агляд: "Мастацтва як месца сустрэчы. Інклюзія ў гісторыі беларускага сучаснага мастацтва"

Гэта першы тэкст у межах сумеснай працы арганізацыі «» і платформы . Разам мы імкнемся да павелічэння бачнасці інклюзіі, інклюзіўных праектаў і практык у беларускім сучасным мастацтве. Для нас важна рабіць больш прыкметным уклад маста:чак, якія з розных прычын звычайна выключаліся і/ці выключаюцца з поля зроку шырокай аўдыторыі. Таксама мы імкнемся паказаць розныя інклюзіўныя практыкі і падыходы ў беларускім сучасным мастацтве, якія спрыяюць уключэнню не толькі маста:чкі, але і глядач:ак з розным вопытам, дазваляючы ім бліжэй знаёміцца (ці ўвогуле знаёміцца) з сучасным мастацтвам.

© Выстава невідушчых маста:чак «Techno колер» у Нацыянальным мастацкім музеі РБ, 2021


Што мы маем на ўвазе, калі кажам «інклюзія»?

Тэрмін «інклюзія» валодае хісткімі і невідавочнымі межамі. Каб уключаць кагосьці ў межы, трэба ясна бачыць хто і з чаго выключаны, якія тыпы і ўзроўні выключанасці існуюць і, адначасова, любое вызначанае апісанне феномену яшчэ раз выключае яго з агульнага кантэксту і гетаізуе. Акрамя таго сучасны палітычны кантэкст у Беларусі выключанымі робіць не толькі маста:чак ці глядач:ак з інваліднасцю, але і маста:чак з палітычнай пазіцыяй, якая не ўхваляе сучасны рэжым, квір-маста:чак, а таксама любых сучасных маста:чак, якія выбіраюць акрэслівасць сваю крытычную пазіцыі ў тым ліку праз свае працы. Аднак нам бачыцца важным зафіксаваць частку гісторыі беларускага сучаснага мастацтва, якая фармавала магчымасці для дэманстрацыі творчасці маста:чак з інваліднасцю і даступнасць культуры для розных аўдыторый.

«Інклюзія – практыка ці палітыка забеспячэння роўнага доступу да магчымасцяў і рэсурсаў для людзей, якія ў адваротным выпадку маглі б быць выключаныя або маргіналізаваныя, напрыклад, для людзей з фізічнымі ці інтэлектуальнымі асаблівасцямі і прадстаўнікоў іншых груп меншасцяў» .

У гэтым аглядзе пункцірам будуць акрэслены галоўныя тэндэнцыі і стратэгіі работы з інклюзіяй на працягу 20 –  пачатку 21 стагоддзяў ў Беларусі, асноўныя ініцыятывы і праекты, а таксама імёны саміх маста:чак, актывіст:ак і куратар:ак, якія рабілі крокі ў бок інтэграцыі поля. Гэты тэкст не прэтэндуе на абсалютную паўнату з прычыны фрагментарнасці інфармацыі, якая захавалася, адсутнасці сістэмных архіваў і інстытуцый, якія б бачылі прыярытэтам сваёй працы апісанне, захаванне і аналіз і гэтай часткі гісторыі мастацтва.

© Мікалай Тарасюк: «Гаспадыня драўлянага народа Маруся», ~1994

Асноўнымі групамі, выключанымі з цэнтральнага наратыву і кантэксту сучаснага мастацтва, якія мы хочам разгледзець у гэтым тэксце, будуць інсітныя маста:чкі (іншымі словамі, наіўныя маста:чкі без прафесійнай адукацыі), маста:чкі з ментальнымі асаблівасцямі, псіхіятрычным досведам і маста:чкі з інваліднасцю. Таксама людзі з інваліднасцю часта робяцца выключанай глядацкай аўдыторыяй музеяў, галерэй і выставаў.


Даступнасць культурных інстытуцый

У 2018 годзе ў межах праекта «» галерэі сучаснага мастацтва «» каманда куратар:ак і людзей з інваліднасцю даследавала (не)даступнасць шасці культурных інстытуцый Мінска. З таго часу ў некаторых з іх адбыліся важныя змены: напрыклад, у з'явіліся лесвічны і вертыкальны пад'ёмнікі, а новы выставачны корпус абсталяваны аб'ёмнымі ліфтамі з аўдыянавігацыяй. Тым не менш, даступнасць асяроддзя застаецца адкрытым пытаннем у культурным полі Беларусі.

У 2010-х праца над шматлікімі буйнымі праектамі, у тым ліку ўнутры дзяржаўных інстытуцый, стала магчымай дзякуючы міжнароднаму супрацоўніцтву і грантам .

Значная колькасць зменаў у інстытуцыях сёння адбываецца ў межах вялікай рэспубліканскай праграмы. У пачатку 2023 года набыла моц Пастанова Савета Міністраў "Аб забеспячэнні даступнага асяроддзя для інвалідаў", у якой асобным пунктам падрабязна прапісаныя правілы забеспячэння даступнасці музеяў і выставаў . Гэтая ж праграма прадугледжвае супрацоўніцтва і перыядычную арганізацыю выставаў работ маста:чак з інваліднасцю і/або псіхіятрычным вопытам, навучэнцаў інклюзіўных студый. Выкананне кантралюецца Міністэрствам культуры, што дазваляе выкарыстоўваць дзяржаўнае фінансаванне для набыцця патрэбных матэрыялаў і падрыхтоўкі вялікіх праектаў, але адначасова вызначае паспешлівасць і, часта, фармальнасць дзеянняў – многія з іх ладзяцца за некалькі дзён да прыезду органаў кантролю.

Генадзь Хацкевіч на сваёй персанальнай выставе ў галерэі «Ў», 2013 / © фота: Валянціна Кісялёва

Выставы работ маста:чак з інваліднасцю, якія ладзяцца ў межахах праграмы, перад усім падкрэсліваюць выключанасць: работы прадстаўлены ў асобных нішах, праходах паміж заламі, што пакідае іх няўпісанымі ў асноўную экспазіцыю і выключае дыялог паміж работамі, а наратыў куратарскіх тэкстаў будуецца на шматразовым падкрэсліванні «асаблівасці» маста:чкі. Таксама агульным слабым месцам для большасці выставаў у Мінску застаецца адсутнасць субтытраў да відэа і мова куратарскіх тэкстаў, якая далёкая ад прынцыпаў яснай мовы , а часта і недаступная для поўнага разумення чалавекам, які знаходзіцца па-за прафесійным арт-полем. У выніку, вялікая група людзей застаецца выключанай з глядацкай аўдыторыі. Значную ролю ў гэтым адыгрывае адсутнасць сістэмнага дыялогу і гатоўнасці паслядоўна выбудоўваць інстытуцыйныя праграмы, сувязі, падтрымку. Адным з чыннікаў гэтага часта бывае адсутнасць магчымасцяў і/ці матывацыі для навучання і абмену досведам паміж супрацоўні:цамі інстытуцый і спецыяліст:камі іншых галінаў, а таксама дэфіцыт і несістэмнасць фінансавання.


Інклюзія ў беларускім мастацтве 20 стагоддзя

Сёння цэнтральны наратыў гісторыі беларускага мастацтва 20 стагоддзя выбудоўваецца буйнымі інстытуцыямі (у першую чаргу дзяржаўнымі) праз працу з фондамі, сталай экспазіцыяй і тэматычнымі выставамі. Самая вялікая калекцыя (і пастаянная экспазіцыя) работ гэтага перыяду знаходзіцца ў НММ – больш за 12000 адзінак. На сённяшні дзень нам невядомыя прыклады паўнавартасных даследаванняў музейных калекцый з пункту гледжання прынцыпаў інклюзіі. Працы, аўтар:камі і гера:інямі якіх з'яўляюцца людзі з інваліднасцю і/ці псіхіятрычным досведам, інсітныя маста:чкі, усё яшчэ застаюцца па-за публічным наратывам. Гэты агляд з'яўляецца, у тым ліку, спробай прасачыць некаторыя тэндэнцыі іх уключэння, зробленыя на працягу 20 стагоддзя.

Інклюзіўныя тэндэнцыі пачатку 20 стагоддзя

Упершыню мы можам назіраць тэндэнцыю на прыадкрыццё межаў мастацтва, перагляд практык і стратэгій, пераасэнсаванне мастацтва з пункту гледжання сацыялістычных практык з 1920-х гадоў. У гэты час у Віцебску пачынае працаваць (пазней — Вольныя мастацкія майстэрні / Віцебскі мастацка-практычны інстытут). Туды прыязджае і фармуецца група . Адной з каштоўнасцяў, якую абазначалі маста:чкі, была даступнасць мастацтва як для гледачоў, так і для ствараль:ніц, і перагляд традыцыйнай мадэлі элітарнага мастацтва. «Ні прырода, ні чалавек нікому не павінен служыць і ні перад кім (ні) іграць, ні спяваць, ні танцаваць. мы павінны тварыць і творчасць нашая будзе ростам. але не бойцеся, што вы невучоныя, бо вы самі вялікі досьвед прыроданатуральнага дзейства. ... усе майстэрні павінны быць роўныя, ці то яны мастацкія, ці кравецкія, ці посудныя. ва ўсім павінны бачыць адну цэласць і ўзаемную залежнасць і суцэльнасць адзінства арганізма» манефеставаў Казімір Малевіч у сваім тэксце «» ў 1921 годзе.

© Алена Кіш: «Рай». Праца створана ў перыяд 1930–1940

У гэты ж час працавалі інсітныя маста:чкі Язэп Драздовіч (1888–1954) і Алена Кіш (1889–1949), упісаныя ў гісторыю мастацтва ўжо пасля сваёй смерці. Пры жыцці Алена Кіш стварала і прадавала дываны ў хаты як прадмет дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яе імя значна пазней, у 1970-я гады, упісаў у гісторыю мастацтва мастак Уладзімір Басалыга, які знайшоў дываны мастачкі падчас сваіх этнаграфічных экспедыцый. Язэп Драздовіч у 1920-я працаваў настаўнікам малявання ў гімназіях і ствараў краязнаўчыя замалёўкі, якія прызначаліся для Беларускага навуковага таварыства і павінны былі служыць ілюстрацыйным матэрыялам для Беларускай энцыклапедыі, а пасля сталі экспанатамі .

Важнай тэндэнцыяй гэтага дзесяцігоддзя стала цікавасць прафесійнай супольнасці да народнага мастацтва і, адпаведна, да маста:чак без спецыялізаванай адукацыі. каардынаваў творчыя і даследчыцкія працэсы, перыядычна ладзіў этнаграфічныя экспедыцыі па беларускіх вёсках .

Аднак ужо з 30-х гадоў усе тэндэнцыі да спрыяння дыялогу паміж рознымі групамі маста:чак і гледачоў былі згорнутыя, сацрэалізм стаў галоўнай і, па сутнасці, адзінай мастацкай ідэалогіяй. Гэта быў перыяд кансерватыўнага, ідэалагізаванага акадэмізму. Прафесійныя маста:чкі, якія выступалі ініцыятар:камі і пасрэдні:цамі ў гэтым дыялогу, былі абвінавачанныя у нацыяналізме і звымушаныя пакінуць Беларусь ().

© Язэп Драздовіч: «Космас», 1943

Створаныя Язэпам Драздовічам у гэтыя гады «касмічныя» серыі, а таксама рукапіс «Гармонія планет Сонечнай сістэмы» засталіся тады без увагі і водгуку. Мастак вандраваў па вёсках і ствараў для іх жыхар:ак маляваныя , шкатулкі (куфэркі), кій (кіі) і выразаныя па дрэве партрэты.


Пасляваенны перыяд

Падзеі другой сусветнай вайны вызначылі фокус афіцыйнай лініі ў мастацтве на наступныя дзесяцігоддзі. Гэтыя ж гады сталі перыядам актыўнага фармавання музейных фондаў, якія сёння ўяўляюць сабой зрэз праграмных для беларускага пасляваеннага мастацтва работ. Нягледзячы на вялікую колькасць дэмабілізаваных з прычыны набыцця інваліднасці людзей, выявы «ненарматыўнага» цела практычна адсутнічаюць у працах 40-50-х гг., калі галоўнай тэмай у мастацтве стаў «подзвіг народа». Аднак можна адзначыць асобныя работы, якія былі створаныя ў перыяд пераасэнсавання ваеннага вопыту ў 60-70-я і ўтрымліваюць выявы людзей з інваліднасцю — «» (1972, мужчына без рукі)., «» (1967, мужчына без рукі), «Партрэт дзядзькі Саўкі» (1975, мужчына без нагі). Табуяванне рэпрэзентацый інваліднасці, якое адбілася на выбары і маста:чак, і супрацоў:ніц інстытуцый, стала, у тым ліку, вынікам тэндэнцыі выдзялення «інвалідаў вайны» ў асобную групу ўліку і нагляду ў 40–50-я, канструявання крымінальных сэнсаў інваліднасці і, як вынік, арыштаў, высылак і расстрэлаў .

© Віктар Грамыка: «Салдаты», 1967


Інклюзіўнасць нон-канфармізму 70–80 гадоў

Ізноў маста:чкі не толькі афіцыйнага дыскурсу сталі бачнымі і праяўленымі ў 70-я і 80-я гады, калі альтэрнатыўная культурная сцэна, хай не інстытуцыйна, але развівалася і пашыралася – кватэрныя выставы, перформансы і інсталяцыі, пошукі новай мовы. Нон-канфармізм стаў формай папулярнага аўтсайдэрства: адмовы рэалізоўвацца ў сістэмах познесавецкай рэальнасці і праз пошук сваёй ідэнтычнасці па-за палітычным і сацыяльным кантэкстамі позняга СССР. Розніца ідэнтычнасцяў і поліфанічнасць аўтсайдэрства давала магчымасць рэалізоўвацца на пазаінстытуцыянальным узроўні маста:чкам розных груп – у тым ліку маста:чкам без адукацыі, з псіхіятрычным досведам і з інваліднасцю.

Адным з самых ранніх прыкладаў асабістай калекцыі, якая аб'ядноўвала працы розных мастакоў, але фармавалася на аснове матэрыялаў сабраных у псіханеўралагічным інтэрнаце, была калекцыя . Яго архіў змяшчае не толькі малюнкі прафесійных мастакоў (, і ), але і ягоных пацыент:ак. Некаторыя працы былі падпісаныя, іншыя засталіся ананімнымі.

© Вадзім Кошкін: «Без назвы», 1992, з калекцыі Віктара Круглянскага

Іншай вялікай і значнай калекцыяй, што таксама змяшчае імёны мастакоў, якія апыналіся на межах прафесійнага поля, з'яўляецца калекцыя . Яна ўяўляе сабою збор беларускага авангарда 1980-1990-х гадоў. Цэнтрам цікавасці гэтай калекцыі была другая хваля беларускага авангарда і нонканфармізму. У калекцыю трапілі працы мастакоў без акадэмічнай адукацыі, а таксама з псіхіятрычным досведам (, ).

© Віталь Ражкоў (Бісмарк / Калгін): «Партрэт беларуса», 1987

У другой палове 20 стагоддзя таксама з'яўляюцца новыя імёны сярод інсітных маста:чак – , , , , , і іншыя . У 1991 годзе Віцебскі абласны навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культурнай асветы правёў першую абласную выставу «Талент шчырага сэрца. Art of Insitus» і стаў ініцыятарам наступных нацыянальных выставаў наіўнага мастацтва (1994, 2000, 2008, 2012, 2016, 2020) у Віцебску. Курыруе гэтыя выставы і займаецца даследаваннем інсітнага мастацтва Беларусі мастацтвазнаўца: . Калекцыя твораў наіўных маста:чак таксама захоўваецца ў запасніках Нацыянальнага гістарычнага музея. Асновай калекцыі сталі фонды Рэспубліканскага дома народнай творчасці. Работы маста:чак трапляюць у прыватныя калекцыі (творы Сяргея Каваля у прыватнай калекцыі / ). А ў 2023 годзе ў Заслаўі быў адкрыты , у якім можна ўбачыць працы Алены Кіш, Язэпа Драздовіча ды іншых маста:чак.


Інклюзія ў беларускім мастацтве на пачатку 21 стагоддзя

На пачатку 2000-х само слова «інклюзія» паступова робіцца ўсё больш ужывальным і пад уплывам міжнародных і грамадскіх арганізацый рэалізуюцца асобныя інклюзіўныя праекты. У мастацтве інклюзія становіцца прадметам увагі з 2010-х. Тады з'яўляюцца як незалежныя, так і дзяржаўныя інклюзіўныя ініцыятывы, майстэрні і студыі, ладзяцца выставы.


Фокус на інклюзію ў выставачных праектах

© Фрагмент персанальнай выставы Наталлі Кавалевіч «Твар, які займае кветку», ЦЭХ, 2015

У 2015 годзе адбылася выстава «» (, куратарская група: Наталля Кавалевіч, Вера Кавалеўская, , , Анастасія Ранько, 2015). У адной з залаў выставы былі паказаныя фотаздымкі , невідушчай ад нараджэння дзяўчыны, якія яна зрабіла пры дапамозе спецыяльнай праграмы на айфоне. Побач былі прадстаўленыя працы Насты Храловіч, якая на сваіх фотаздымках фіксавала будні Наталлі. Паралельная праграма таксама ўключала інклюзіўныя праграмы для дзяцей і экскурсіі з завязанымі вачыма: па перыметры залы быў выкладзены драўляны бардзюр і жоўтая стужка, расстаўленыя прадметы інтэр'еру і ёмістасці з пахамі, а ў прасторы гучаў манатонны голас, які паўтараў назву кожнага фатаздымка. Пазней, у 2018 годзе, Наталля ладзіла і праводзіла экскурсіі для людзей з завязанымі вачыма ў межах (галерэя сучаснага мастацтва «», куратар:кі , Андрэй Лянкевіч, 2018), дзе таксама выкарыстоўваліся гукі, пахі і жывыя кветкі для тактыльнага ўзаемадзеяння.

© Кірыл Дзёмчаў: перформанс «135 гадзін» на выставе «Імёны», Корпус, 2017

Выстава «» (Культ. цэнтр «», куратаркі , , 2017), адбылася ў 2017 годзе і была прысвечана першай гадавіне аднайменнай дабрачыннай медыяплатформы . У межах выставы былі паказаныя 10 інсталяцый, якія сталі вынікам узаемадзеяння 11 сучасных беларускіх маста:чак: (, , , , , , і Дар'я Царык, , , ) з героямі часопіса «Імёны» (Віктар Залацілін, Саша Зімнох, Саша Жыдовіч, Ігар Цурылаў, Юрый Кашын, Міхаіл Залатоўскі, Роме Асіповічы і ягоная маці Галіна, Павел Рашчынскі, Таісія Папова і яе сын Глеб), прадстаўні:цамі мясцовых суполак, дзяржаўнымі і прыватнымі інстытуцыямі, эксперт:камі, журналіст:камі. Узаемадзеянне, узаемадапамога і супольнасць сталі трыма галоўнымі ідэямі праекта, абазначанымі куратаркамі.

Фрагмент экспазіцыі «Бязмежныя. Іншыя гісторыі беларускага мастацтва», галерэя сучаснага мастацтва «Ў», 2019. © фота – Яўген Ацецкі

Праца з архівамі і фокус на больш інклюзіўны падыход у апісанні гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі быў абазначаны выставай «» (галерэя сучаснага мастацтва «Ў», куратаркі , , 2019). У аснове выставы ляжала даследаванне, задача якога палягала ў тым, каб дэканструяваць дзейсныя наратывы, выявіць і вярнуць у прастору мастацкага дыскурсу тыя формы і практыкі мастацтва, адносня якіх ужываюцца знешнія і недастатковыя для іх апісання тэрміны «аўтсайдар арт», «мастацтва асаблівых маста:чак», «мастацтва псіхічнахворых» ды іншыя. Частку экспазіцыі займаў архіў Віктара Круглянскага, у якім былі сабраныя працы як невядомых мастакоў, пацыентаў доктара, так і такіх знакамітых аўтараў як Аляксей Жданаў, Генадзь Хацкевіч. Іншая частка выставы асвятляла мастацтва сучасных аўтар:ак, якія працуюць у розных студыях і майстэрнях пры дамах-інтэрнатах (маста:чкі праекта «», дома-інтэрната ў Пухавічах і студыі ў Мінскім псіханеўралагічным інтэрнаце №2).


Інклюзіўныя мастацкія майстэрні і студыі

Важнае месца ў размове і дзеянні пра бачнасці маста:чак сёння займаюць інклюзіўныя мастацкія майстэрні і студыі. Сярод іх ёсць як незалежныя ініцыятывы, прыватныя студыі, так і майстэрні на базе дзяржустаноў – псіханеўралагічных дамоў-інтэрнатаў, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

© Вікторыя Ільяшэвіч: «Чупакабра», 2017

Прыкладам студыі пры дамах інтэрнатах, якая найбольш доўга і сістэмна працуе, з'яўляецца студыя «» у Мінскім псіханеўралагічным інтэрнаце №2. Яна існуе ўжо больш за два дзесяцігоддзі пад кіраўніцтвам Таццяны Біруля . Цяпер гэта ўжо дзве студыі і галерэйная прастора ў інтэрнаце. Працы ўдзель:ніц студыі неаднаразова выстаўляліся ў , , галерэі і іншых галерэйных і музейных прасторах у рэгіёнах Беларусі . У межах гэтых выставаў можна было ўбачыць працы маста:чак студыі – , Віктара Фёдарава, Вадзіма Вайнеровіча, Валерыя Максімовіча, Уладзіміра Мартынава, Любові Гурновай, Наталлі Літвінавай, Аляксандра Асановіча, Дзяніса Гацко, Вікторыі Ільяшэвіч.

Майстэрня «» з 2022 па 2023 год працавала пры Аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і людзей сталага ўзросту ў аграгарадку Міханавічы і з'яўлялася ініцыятывай мастачкі і псіхалагіні Каці Кардончыкавай. Работы маста:чак майстэрні Алены Бабаковай, Дзмітрыя Бяляева, Святланы Ганчар, Анастасіі Какоўлінай, Максіма Мазаніка, Івана Мішкова і Дзмітрыя Шыцікава былі паказаны ў межах выставы «» (Marks, куратарка , 2023).

Пытанне каштоўнасці (і абясцэньвання) работ маста:чак з інваліднасцю і/або псіхіятрычным вопытам часта стаіць побач з разважаннямі пра першасную важнасць тэрапеўтычнага эфекту ад працэсу стварэння работ і пра дарэчнасць паняцця "арт-тэрапія" і "мастацтва" ў кожным канкрэтным выпадку. У той жа час асобныя ініцыятывы прынцыпова і выразна кажуць пра маста:чак, выключаных з мастацкага дыскурсу, і вызначаюць сваю працу як выбудоўванне стратэгій іх уключэння.

Адным з першых праектаў, які вызначыў фокус дзейнасці на «легалізацыі дэвіянтных мастакоў у мастацкай і культурнай прасторы» , стаў «». У 2018 годзе (выстава «», галерэя , 2018) ініцыятыва ўзнікла як вынік і працяг шматгадовага вопыту работы ў полі інклюзіі куратаркі, сузаснавальніцы праекта , у супрацоўніцтве з Кацярынай Савіцкай. У межах «Збору» Дар'я і Кацярына падтрымлівалі маста:чак падчас стварэння работ і займаліся прасоўваннем маста:чак з ментальнымі асаблівасцямі, якія не могуць самастойна прадстаўляць свае інтарэсы як аўтар:кі, а таксама збіралі калекцыю дэвіянтнага мастацтва.

© Канстанцін Ладошкін: «Валянціна Церашкова. Жанчына-касманаўт», 2018

За час існавання «Збор» супрацоўнічаў з Генадзем Грышалем, Віктарам Кукушкіным, Канстанцінам Ладошкіным, Уладзімірам Гардыкам, Міхаілам Булічам. Ужо ў 2018 годзе «Збор дэвіянтнага мастацтва» стаў часткай ICOM (International Council of Museums) і афіцыйным удзельнікам International Museum Day, у межах якога ў псіханеўралагічным інтэрнаце №3 была праведзена персанальная выстава «». Работы Міхаіла Буліча і Канстанціна Ладошкіна былі паказаны на Арт-Мінску (Палац мастацтва, 2018). На «» (, 2018) «Збор» удзельнічаў у фармаце незалежнай галерэі і прадстаўляў персанальную выставу «!». У 2019 годзе была праведзена выстава «» (Zal #2), таксама працы з калекцыі «Збору» былі ўключаныя ў выставу «» (куратаркі: Ганна Карпенка, Сафія Садоўская, галерэя «Ў», 2019).

© Праект-студыя Belonica Art, 2021

У межах праекта Ірына Бандаровіч і Сяргей Бандаровіч праводзілі заняткі па маляванні для людзей з парушэннем зроку з выкарыстаннем спецыяльна распрацаванай прылады па распазнаванні колеру Lihtar (у 2020 годзе ў Спецыяльнай школе  для дзяцей з парушэннямі зроку № 188 Мінска; у 2021 годзе адкрылі мастацкую студыю). Таксама адной з мэтаў праекта было прыцягненне ўвагі гледачоў і прафесійнай арт-супольнасці да дзейнасці маста:чак з парушэннем зроку (калектыўныя выставы «», 2020–2021, Палац мастацтва; «», НММ, 2021; «Восеньскі салон», Палац мастацтваў, 2021). Пасля заканчэння выставы ў НММ 8 работ маста:чак , Улада Корнева, , Яны Смірновай былі закупленыя музеем і цяпер даступныя для тактыльнага ўспрымання ў асобнай нішы пастаяннай экспазіцыі.

Сёння ў Мінску працягваюць працаваць некалькі прыватных мастацкіх студый і майстэрняў. Яшчэ ў 1993 годзе мастацтвазнаўцам была заснавана студыя , «тэрыторыя альтэрнатыўнага навучання», у якой займаюцца ў тым ліку і людзі з разаладам аўтыстычнага спектру. Перыядычна ў Мінску праходзяць персанальныя выставы вучняў студыі (выстава Дзімы Ермаленкава «», , 2023; выставы Макса Лагуна «», НММ, 2022; «» Максіма Лагуна, Marks, 2023; «», СA VA, 2023). У 2015 годзе была заснавана «» (праект МБГА «Добрая справа. Дапамога людзям з аўтызмам») – творчая майстэрня для падлеткаў і дарослых з аўтызмам, якой кіруе Таццяна Галубовіч (групавыя выставы «», Гісторыка-культурны музей-запаведнік «», СA VA , 2022, «», 2023). З 2019 года ў арт-студыі «» вучацца, у тым ліку, дзеці з парушэннем слыху (групавыя выставы «», 2020; «», куратарка Марына Трафімава, 2023).

Таксама з 2016 года існуе Сямейны інклюзіўны тэатр «і» , актор:камі якога з'яўляюцца ў тым ліку і дзеці і падлеткі з разладам аўтыстычнага спектру. Кіраўніком праекта з'яўляецца Ірына Кісялёва, а пошукам фінансавання і партнёраў тэатра, прасоўваннем спектакляў і актор:ак займаецца прадзюсар Леанід Дынерштэйн. За гэты час навучэнцы студыі пры тэатры сыгралі больш за 10 спектакляў (у тым ліку мюзікл «Флейта-чарадзейка», Белдзяржфілармонія, 2016; «Агонь і лёд», ДК МАЗ, 2021; Спектакль-вербацім «Святло ад», 2023 і інш.).


Замест заканчэння

Ва ўмовах адсутнасці сістэмнай падтрымкі з боку дзяржавы і інстытуцый, пошук і выбудоўванне магчымых шляхоў развіцця ў полі інклюзіі ў большасці выпадкаў з'яўляецца асабістай ініцыятывай канкрэтных людзей. Гэта характэрна як для незалежных праектаў, так і для саміх культурных інстытуцый і дзяржаўных установаў, на базе якіх існуюць майстэрні і галерэі. Такое змушанае падзвіжніцтва часта становіцца чыннікам хуткага спынення дзейнасці інклюзіўных ініцыятываў.

© Міхаіл Буліч: дыптых «Хутар Марусіна», 2018

На сённяшні дзень інклюзіўныя праекты застаюцца праектамі, хоць і становяцца больш бачнымі, але немагчымасць сістэмнай падтрымкі, вывучэння і архівацыі пакідае гэта феномен усё такім жа выключаным з цэнтральнага наратыву.

Ліпень 2023 года

зноскі

  • 1

    Oxford Advanced American Dictionary.

  • 2

    Напрыклад, у 2016 годзе пры падтрымцы фонду HumanDoc (Варшава) і Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Польшча была падрыхтаваная аўдыёдэскрыпцыя 25 работ з калекцыі НММ. У 2017-2018 гг. сумесна са Шведскім інстытутам і шведскай грамадскай арганізацыяй ShareMusic & Performing Arts у НММ быў створаны праект Art IncLab. У межах праграмы музейныя куратар:кі прайшлі стажыроўку ў Швецыі, а на базе пастаяннай экспазіцыі былі арганізаваны інклюзіўныя лабараторыі, па выніках якіх быў паказаны перформанс. Пазней удзель:ніцы лабараторый ініцыявалі яшчэ некалькі інклюзіўных праектаў: стварэнне і выстава серыі тактыльных карцін мастака Васіля Зянько ў суаўтарстве з невідушчай піяністкай Марыяй Рудко («І адчуваючы, бачыць…», НММ, 2018); выстава прац студэнт:ак з парушэннем слыху Беларускай Акадэміі мастацтваў («Мара», НММ, 2018); запіс экскурсіі па музеі на жэставай мове, якую сёння можна ўбачыць на ютуб-канале музея. У 2018 годзе НММ атрымаў грант Урада Японіі «Карані травы - грантавая дапамога для праектаў у сферы культуры і спорту» на закупку 3D-друкаркі і лесвічнага пад'ёмніка.

  • 3

    Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2022 г. No 796 Пра забеспячэнне даступнага асяроддзя для інвалідаў.

  • 4

    Ясная мова – інструмент стварэння і/або адаптацыі тэксту пры захаванні яго асноўнага сэнсу, які робіць яго даступным для любога чытача. Метадычны дапаможнік.

  • 5

    Інстытут беларускай культуры / М. П. Касцюк, П.Ц. Петрыкаў, М. У. Токараў і інш.-- Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 255 с.

  • 6

    Артыкул «Нищие победители»: инвалиды Великой Отечественной войны в Советском Союзебогія пераможцы». Апублікавана ў часопісе «Неприкосновенный запас», нумар 2, 2005.

  • 7

    Наіўнае (інсітнае) мастацтва Беларусі / Л. У. Вакар // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 2014, № 4, С. 80-85.

  • 8

    Артыкул «Наіўнае мастацтва Беларусі: куды зніклі самадзейныя мастакі».

  • 9

    Мастацтва прымітыву і прымітывізму / Л. У. Вакар. – Віцебск: Віцебская абласная друкарня, 2011.

  • 10

    Сайт праекта «Імёны».

  • 11

    Артыкул аб выставе «Імёны».

  • 12

    Бязмежнікі./ Г.А.Карпенка, С.К. Садоўская. – Мінск: ТАА «Альціёра», 2020.

  • 13

    «Мінск-навіны»: « Кіраўнік выяўленчай студыі псіханеўралагічнага інтэрната — пра незвычайных мастакоў і тэрапію творчасцю», 2018.

  • 14

    «Мастацтва аўтсайдэраў»,  галерэя «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Мінск, 2009 ;  «ПО ТУ СТОРОННИЕ», галерэя Г. Х. Вашчанкі, Гомель, 2010; «Искусство аутсайдеров» галерэя «Універсум», Гродна 2012; «Осколки» і «Звезды живут в каждом», НЦСМ, Мінск, 2018; «Чистое искусство», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск, 2023;.

  • 15

    Інстаграм праекта «Краіна Оз».

  • 16

    Інтэрв'ю Дар'і Яскевіч.

  • 17

    Інстаграм праекту Belonica Art.

  • 18

    Інстаграм студыі WOSTRAU.

  • 19

    Дакументальны праект «Мастацтва для ўсіх» – інтэрв'ю Юрыя Іванова аб студыі WOSTRAU Мінск, 2022.

  • 20

    Інстарам майстэрні.

  • 21

    Інстаграм студыі.

  • 22

    Інстаграм тэатра.

  • 23

    Дакументальны праект «Мастацтва для ўсіх» - інтэрв'ю Леаніда Дынерштэйна аб рабоце тэатра, Мінск, 2022.


Аўтарства і згадванні

  • Каміла Аруцюнян
    аўтарка
  • Сафія Садоўская
    аўтарка
  • Казімір Малевіч
    згадваецца
  • Алена Кіш
    згадваецца
  • Уладзімір Басалыга
    згадваецца
  • Язэп Драздовіч
    згадваецца
  • Міхась Філіповіч
    згадваецца
  • Васіль Сумараў
    згадваецца
  • Віктар Грамыка
    згадваецца
  • Віктар Маркавец
    згадваецца
  • Віктар Круглянскі
    згадваецца
  • Вадзім Кошкін
    згадваецца
  • Генадзь Хацкевіч
    згадваецца
  • Віталь Ражкоў (Бісмарк / Калгін)
    згадваецца
  • Алег Хусаенаў
    згадваецца
  • Фёдар Сухавіла
    згадваецца
  • Мікалай Тарасюк
    згадваецца
  • Сяргей Каваль
    згадваецца
  • Васіль Жарнасек
    згадваецца
  • Антаніна Майсеева
    згадваецца
  • Маргарыта Сайфугаліева
    згадваецца
  • Ганна Самарская
    згадваецца
  • Дзіна Даніловіч
    згадваецца
  • Антаніна Сцебур
    згадваецца
  • Маша Святагор
    згадваецца
  • Кірыл Дземчаў
    згадваецца
  • Воля Сасноўская
    згадваецца
  • Аляксандр Васюковіч
    згадваецца
  • Сяргей Гудзілін
    згадваецца
  • Антаніна Слабодчыкава
    згадваецца
  • Андрэй Лянкевіч
    згадваецца
  • Ганна Карпенка
    згадваецца
  • Юрый Іваноў
    згадваецца
  • Людміла Вакар
    згадваецца
  • Дар'я Яскевіч
    згадваецца
  • Аляксей Жданаў
    згадваецца
  • Наталля Кавалевіч
    згадваецца
  • Максім Ясінскі
    згадваецца
  • Канстанцін Ладошкін
    згадваецца
  • Генадзь Грышэль
    згадваецца
  • Міхаіл Буліч
    згадваецца
  • Анастасія Бярговіна
    згадваецца
  • Ганна Плескач
    згадваецца
  • Андрэй Плясанаў
    згадваецца
  • Аляксей Ляпін
    згадваецца
  • Сяргей Шабохін
    згадваецца
  • УНОВІС (Сцвярджальнікі новага мастацтва)
    згадваецца
  • Hutkasmachna
    згадваецца
  • ІншыЯ
    згадваецца
  • KALEKTAR
    згадваецца
  • Віцебскае народнае мастацкае вучылішча
    згадваецца
  • ХO галерэя
    згадваецца
  • ЦЕХ
    згадваецца
  • Месяц фатаграфіі ў Мінску
    згадваецца
  • Корпус
    згадваецца
  • Wostrau
    згадваецца
  • Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт)
    згадваецца
  • Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя Івана Луцкевіча (Беларускі музей у Вільні)
    згадваецца
  • Insita
    згадваецца
  • Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
    згадваецца
  • Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
    згадваецца
  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі
    згадваецца
  • КХ (прастора)
    згадваецца
  • Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам
    згадваецца
  • Беларускі Збор Дэвіянтнага Мастацтва
    згадваецца
  • Надзея
    згадваецца
  • Краіна Оз
    згадваецца
  • Belonica Art
    згадваецца
  • Майстэрня добрай справы
    згадваецца
  • Вышэй даху
    згадваецца
  • Палац мастацтва
    згадваецца
  • MARKS
    згадваецца
  • Вершы
    згадваецца
  • Музэй беларускай маляванкі
    згадваецца
  • Ў (галерэя)
    згадваецца
  • Заслаўе (гісторыка-культурны музей-запаведнік)
    згадваецца