Выбраныя даты:
5 ліпеня 1902
Нарадзіўся ў мястэчку Маладзечна (Віленская губерня, Расійская Імперыя, зараз Рэспубліка Беларусь).
У пачатку Першай сусветнай вайны сям'я пасля высялення царскім урадам яўрэйскага насельніцтва з прыфрантавой паласы пераязджае ў Тамбоў.
1916-1917
Наведваў вячэрні клас рысавальнай школы В. Н. Перэльмана.
1919
Сям'я зрабіла спробу вярнуцца ў Маладзечна, але горад да таго часу ўжо стаў польскім, у выніку сям'я асела ў Менску, дзе Аксельрод зарабляў на жыццё рэкламнымі плакатамі для кінатэатраў і скончыў вучылішча.
1919-1920
Служыў чарцёжнікам Упраўлення сувязі Заходняга фронту Чырвонай Арміі ў Мінску, наведваў студыю выяўленчага мастацтва Пралеткульта пад кіраўніцтвам В.Ф.Штраніха ў Смаленску, выкладаў маляванне ў мінскіх школах.
1921
Упершыню прыняў удзел у выставе беларускіх мастакоў.
1921-1927
Вучыўся ва ВХУТЭМАсе.
1928-1932
Выкладаў ва ВХУТЭІне (Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце) і Тэкстыльным інстытуце.
1930-1931
Двойчы наведаў сельскагаспадарчую камуну "Воё Нова" (названую на эсперанта), заснаваную яўрэямі, якія вярнуліся з Палестыны, назіранні і замалёўкі ў камуне аказалі моцны ўплыў на далейшую творчасць мастака.
З 1931
Разам з многімі вядомымі мастакамі патрапіў пад кампанію па барацьбе з фармалізмам. Вымушаны быў перайсці да ілюстрацыі кніг і працы ў тэатры.
1932
Уступіў у Маскоўскі Саюз мастакоў.
1941
Сям'я Аксельрода была эвакуіравана ў Тамбоў, дзе была і падчас Першай сусветнай вайны. Сам Меер Аксельрод застаўся ў Маскве.
1941-1943
Быў у эвакуацыі ў Алма-Аце, дзе аказваў падтрымку габрэйскім уцекачам з Польшчы.
1944
У Алма-Аце адбылася персанальная выстава мастака.
1966
Пасля вайны ўдзельнічаў у групавой выставе ў Маскве на Кузнецкім мосце.
1968
Персанальная выстава ў Растове-на-Доне, Расія.
10 студзеня 1970
Памёр ад нераспазнанага інфаркту, пахаваны на старой, яўрэйскай частцы Вастракоўскіх могілак.