engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Всё, что твёрдое, растворится в воздухе

12 кастрычніка – 3 лістапада 2015
Литературный Музей Максима Богдоновича, Минск

Праграмы

Выбраныя серыі твораў

Выбраныя творы

З апісання выставы:

Літаратурныя тэксты Максіма Багдановіча, аднаго з галоўных беларускіх паэтаў-сымбалістаў пачатку ХХ стагоддзя, акрамя іншага, у вялікай ступені кранаюць тэматыку адзіноты і рамантычных стасункаў з жанчынай, сымбалічнасці прыроды і гарадской прасторы, любові да радзімы і інтэрнацыяналізму. Гэтыя тэмы, таксама як і тэмы музеіфікацыі культурнай спадчыны, сучаснай візуальнай культуры і гендэрных стасункаў, будуць абмеркаваныя ў залях другога паверха музея Максіма Багдановіча, які зараз знаходзіцца на рэканструкцыі. 

Паэзія Максіма Багдановіча, заснаваная на наратыве мужчынскага лірычнага героя, вырабляе пэўную дыспазіцыю, дзе жанчыне адводзіцца месца аб’екта жадання, звязанага з паняццямі недахопу, неўключэння, пасіўнасці, скрытнасці. Рамантыка, як распаўсюджаная форма масавай культуры, з’яўляецца адной з формаў камерцыялізацыі ўнутранага досведу і вопыту камунікацыі паміж суб’ектамі. З аднаго боку, Багдановіч развівае тэму інтымнасці ў беларускай літаратуры, з другога — розныя (пост)савецкія спосабы інтэрпрэтацыі праз зварот да прыгажосці і напружанасці «ўнутраных перажыванняў лірычнага героя Багдановіча» цалкам дэпалітызуюць паэтыку ці ж замыкаюць яе ў рамкі правай ідэалогіі канструявання нацыянальнага дыскурсу. Паэтыка ўнутранага напружання, палкасць да жанчыны, злучэнне вобразу жанчыны-маці-радзімы таксама гуляе на карысць біяпалітычнай канстэляцыі, з другога боку, знаходзіць зручную форму пранікнення капіталу ў саму вобласць пачуццёвасці.

Логіку гэтага працэсу Ева Ілаўз апісвае ў сваёй кнізе «Спажываючы рамантычную утопію: любоў і культурныя супярэчнасці капіталізму» (1997). У познім капіталізме адбываецца зрух вытворчасці ў сферу інфармацыі, культуры і забаў: рамантычная любоў ўпісваецца ў прыватную сферу вольнага часу. Акрамя сілы і глыбіні ўплыву на штодзённасць чалавека, якія стымулююць патрэбу і нарошчваюць значэнне тавараў, якія асацыююца з рамантычнай любоўю і спрыяюць яе рэалізацыі, ёсць іншая магчымая прычына, па якой сістэма позняга капіталізму так актыўна эксплуатуе вобраз рамантычнага кахання. Апошняя арганічна ўпісваецца ва утапічныя ідэалы багацця, індывідуалізму, творчай самарэалізацыі, якія прапагандуюцца грамадствам позняга капіталізму, ці так званай “афектыўнай эканомікай”. Дыспазіцыя «рамантыкі» папярэднічае і замацоўвае «журботную тыранію нашых жыццяў» (М. Фуко) у выглядзе нуклеарных сем’яў, сістэм абмену, падаўлення і вытворчасці жадання, эдыпавага трыкутніка, асалоды і гвалту.

Назва выставы — гэта цытата з «Маніфеста камуністычнай партыі» К. Маркса і Ф. Энгельса, якая паказвае, як пераструктуруюцца не толькі эканамічныя, але і культурныя, і сацыяльныя адносіны пры змене спосабу вытворчасці. У постфардысцкім грамадстве — эрозіі і трансфармацыі падвяргаюцца такія універсальныя ў дамінуючым веданні паняцці, як каханне, пачуццёвасць, прыватнае і публічнае.