engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Алена Толабава

1975

Мастачка, выкладчыца.

Працуе ў мастацкім тэкстылі і ў галіне паперы ручнога крэслення, стварае інсталяцыі і арт-аб'екты. У творчасці мастачкі можна заўважыць уплыў неаканструктывізму. Яе арт-аб'екты адрозніваюцца манахромнымі рашэннямі і факусіроўкай на акцэнтах.

У творчасці мастачка звяртаецца да праблемы метафарычнасці ўспрымання прасторы, немагчымасці спасцігнуць і вымераць яе. Таксама ў яе працах з'яўляецца тэма ўзаемаадносін свет-чалавек, чалавек-чалавек.

З'яўляецца пастаяннай удзельніцай гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак, а таксама куратаркай студэнцкіх выставак, конкурсаў і праектаў.

Жыве і працуе ў Віцебску.

Выбраныя падзеі

Выбраныя серыі твораў

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Выбраныя даты:

6 жніўня 1975

Нарадзілася ў Віцебску (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).

2000

Скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці мастак-мадэльер.

З 2000

Выкладае на кафедры дызайну Віцебскага Дзяржаўнага Тэхнічнага Універсітэта.

2001

Удзельніца фестывалю мастацтваў FRINGE (Вялікабрытанія, Nexus Gallery).

2002

Удзельніца выставы Vitebsk Dimension (Вялікабрытанія, Aplex Hotel).

2002

Сяброўства ў Беларускім саюзе дызайнераў.

2004

Стажыроўка ў Акадэміі Мастацтваў у Лодзі (Польшча).

2004

Персанальная выстава ў Акадэміі Мастацтваў у Лодзі (Польшча).

2005

Удзельніца міжнароднай выставы фатаграфіі, жывапісу, інсталяцыі Гербарый (Віцебск).

2006

Удзельніца міжнароднай выставы візуальных мастацтваў Артэфакт, (Віцебск).

2010

Удзельніца міжнароднага фестывалю Арт-сегмент (Мінск, Палац Мастацтваў).

2012

Удзельніца Першай Мінскай Трыенале Сучаснага Мастацтва (Мінск).

2012

Персанальная выстава BLACK & BLOND (Віцебск).

2014

Сяброўства ў Беларускім саюзе мастакоў.

2018

Сумесная выстава з іспанскай мастачкай Аіксай Портэра ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва.