engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Францішак Смуглевіч

1745–1807

Мастак, заснавальнік літоўскай нацыянальнай школы жывапісу. Прадстаўнік класіцызму ў мастацтве Польшчы, Літвы і Беларусі.

У жывапісе мастака пераважаюць матывы класіцызму (маляваў пераважна карціны на тэмы старажытнай гісторыі і Бібліі, партрэты і бытавыя сцэны), з элементамі барока. У малюнках ранняга перыяду намаляваны пераважна антычныя будынкі Рыма і іх руіны, пейзажы Італіі. Маляваў таксама акварэлі — копіі фрэсак рымскіх і этрускіх магіл. Акрамя гэтага пісаў карціны гістарычнай і міфалагічнай тэматыкі, а для касцёлаў Варшавы і іншых гарадоў Польшчы — рэлігійнай.

Жыў і працаваў у асноўным на тэрыторыі Польшчы і Літвы.

Выбраныя творы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

6 кастрычніка 1745

Нарадзіўся ў Варшаве (Рэч Паспалітая, зараз Польшча) у сям'і мастакоў.

1763—1764

Вучыўся ў Рыме ў аўстрыйскага мастака Антона фон Марона.

З 1765

Вучыўся ў рымскай Акадэміі святога Лукі.

1784

Мастак вярнуўся ў Варшаву.

1785—1786

Жыў і працаваў у Вільні.

1786—1797

Жыў і працаваў у Варшаве, дзе заснаваў прыватную школу жывапісу.

З 1797

Мастак зноў вярнуўся ў Вільню, заснаваў і загадваў кафедрай жывапісу і малюнка ў Галоўнай віленскай школе (пазней была пераўтворана ў імператарскі Віленскі ўніверсітэт).

1800—1801

Жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу, у гэты перыяд афармляў інтэр'еры Міхайлаўскага замка.

1802

Разам з братам Антоніем Смуглевічам дэкарыраваў залу пасяджэнняў у Галоўнай віленскай школе (зараз чытальная Зала бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта).

6 верасня 1807

Памёр у Вільні, на дадзены момант дакладнае месца пахавання невядома.