Выбраныя даты:
1762
Нарадзіўся ў Канстанцінопалі (Асманская Імперыя, зараз Стамбул, Турцыя).
У 1774
Сіратой быў прывезены ў Варшаву з Канстанцінопаля князем Адамам Казімірам Чартарыйскім. На яго сродкі выхоўваўся і вучыўся выяўленчаму мастацтву ў Варшаве.
1788-1789
Вучыўся мастацтву ў Германіі.
Пасля 1789
Пасля вяртання з Германіі працаваў мастаком у тэатры Міхаіла Казіміра Агінскага ў Слоніме (цяпер Гродзенская вобласць, Рэспубліка Беларусь).
З 1798
Выкладаў у Галоўнай віленскай школе (пасля была пераўтворана ў імператарскі Віленскі ўніверсітэт).
1807
Стаў прафесарам і загадваў Віленскай мастацкай школай пры ўніверсітэце.
З 1813
Быў актыўным членам масонскай ложы "Роўны літовец".
У 1820
Арганізаваў першую ў Літве выставу выяўленчага мастацтва, на якой былі прэзентаваны работы яго вучняў.
21 чэрвеня 1835
Памёр у маёнтку Пушкі, г. Дукшталяй, Расійская імперыя (цяпер Ігналінскі раён, Літва), дзе і пахаваны.