engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Мастакі Парыжскай школы з Беларусі

Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка 2012
Мінск, выдавецтва "Чатыры чвэрці", друкуецца па рашэнні Вучонага савета Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, 2012 / © Adagp, 2012 / © Незавер Н. Уступны артыкул, 2012 / © Шчасны У. Р. Уступны артыкул, 2012 / © Крэпак Б. А. Уступны артыкул, 2012 / © Усава Н. М. Укладанне біяграфій, 2012 / © Пракоп’ева С. І. Укладанне каталожных дадзеных, 2012 / © Афармленне. Выдавецтва "Чатыры чвэрці", 2012 / Падпісана ў друк 24.08.2012. Фармат 60×90/8. Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 23. Заказ No 1737. Тыраж 500 экз. Ліцэнзія No 02330/0494362 ад 16.03.2009. ЛП 02330/0494199 от 03.04.2009.

Выбраныя творы

Выбраныя падзеі

З карпаратыўнай калекцыі ААТ "Белгазпрамбанк", музейных і прыватных збораў

Арт-праект

Каталог выстаўкі

20.09.2012 – 16.01.2013

Выстаўка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь твораў адзінаццаці вядомых мастакоў Парыжскай школы, народжаных у Беларусі, – Марка Шагала, Хаіма Суціна, Яўгена Зака, Якава Балглея, Пінхуса Крэменя, Надзі Хадасевіч-Лежэ, Роберта Геніна, Сэма Царфіна (Зарфіна), Міхаіла Кікоіна, Восіпа Любіча, Восіпа Цадкіна – значная падзея ў культурным жыцці нашай краіны і далёка па-за яе межамі. Іх біяграфіі характэрныя для мастакоў з гарадоў і маленькіх мястэчак беларускага краю: змалку цікавасць да малявання, атрыманне мастацкай адукацыі спачатку на Радзіме, а затым далёка ад роднай зямлі, у Парыжы, шляхам пастаяннага самаўдасканалення і самаахвяравання – сцвярджэнне сябе як творчай індывідуальнасці і, нарэшце, поспех. А праз 100 гадоў – вяртанне на Радзіму ўжо прызнанымі светам майстрамі. Вядомыя музеі свету маюць творы нашых знакамітых землякоў, якія не проста ўвайшлі ў гісторыю мастацтва Францыі, але і прыўнеслі беларускі дух, новыя фарбы ў жывапісную палітру еўрапейскага мастацтва. Дзякуючы ініцыятыве кіраўніцтва Белгазпрамбанка гэта малавядомая беларусам плынь у мастацтве XX стагоддзя будзе ўпершыню прадэманстравана на выстаўцы «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» арыгіналамі твораў. У далейшым яны будуць паказаны шырокай публіцы ва ўсіх абласных гарадах Беларусі і ў буйных музеях па-за межамі нашай краіны. Гэта выстаўка рэальна садзейнічае вяртанню імёнаў таленавітых суайчыннікаў на Бацькаўшчыну, паглыбленню ведаў па гісторыі мастацтва Беларусі, узбагачэнню як беларускай, так і агульнаеўрапейскай культуры, у падмурак якой на пачатку XX стагоддзя ўнеслі значны ўклад нашы славутыя землякі.

Уладзімір Пракапцоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства