engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Музей Марка Шагала ў Віцебску

Марк Шагал 1992
Віцебск, вул. Пакроўская 11, тэл. +375 212 663 468

Выбраныя падзеі

Артыкулы на KALEKTAR

Музей у Віцебску, прысвечаны жыццю і творчасці Марка Шагала. У склад музея ўваходзяць два будынкі: Дом-музей Марка Шагала і Арт-цэнтр Марка Шагала.

Дом-музей Марка Шагала быў адкрыты ў 1997 годзе. У яго экспазіцыі сабраны прадметы побыту рубяжа 19/20 стагоддзяў, а таксама архіўныя дакументы і першыя работы, асабістыя рэчы мастака і яго сям'і.

Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая 25) быў створаны ў 1992 годзе. Тут праводзяцца выставы графічных работ Марка Шагала (літаграфіі, ксілаграфіі, афорты, акватынты). У калекцыі музея ёсць: серыя ілюстрацый да паэмы М. В. Гогаля "Мёртвыя душы" (1923—1925), серыі каляровых літаграфій на тэму "Біблія" створаных у 1956 і 1960 гг., цыкл каляровых літаграфій "12 каленаў Ізраіля") і іншыя працы Марка Шагала. Тут таксама захоўваецца збор друкаванай графікі выдатных прадстаўнікоў еўрапейскага авангарду. У цэнтры праходзяць навуковыя канферэнцыі, вернісажы, лекцыі, канцэрты, выступленні тэатральных і цыркавых калектываў, пленэры, а таксама выставы графічных работ мастакоў-пачаткоўцаў горада. У будынку Арт-цэнтра таксама знаходзіцца навуковая бібліятэка, дзе можна знайсці кнігі пра жыццё і творчасць Марка Шагала (адкрыта ў 2002 годзе).

Дырэктар І. С. Воранава.