Мастацтва, пры якім мастачкі патрабуюць гендэрнай роўнасці ў культурнай сферы, ставяць пад сумнеў мужчыну, як дамінант, змагаюцца за справядлівасць, імкнуцца змяніць культурныя ўстаноўкі, а таксама пашырыць магчымасці і ролі жанчыны, называецца фемінісцкім.
Падчас зараджэння дадзенай тэорыі мастачкі наўмысна пазбягалі традыцыйныя віды мастацтва (жывапіс, скульптуру), бо ў іх дамінуюць мужчыны. Замест гэтага, яны імкнуліся даследаваць новыя формы сучаснага мастацтва, такія як перформанс, канцэптуальнае мастацтва, відэа-арт, інсталяцыя, слоўнае мастацтва і іншае, і/або звярталіся да выцесненых з "вялікага мастацтва" "тыпова жаночым" сфер - рамёствам, пачуццёвасці, ілюстрацыйнасці, наратыўнасці - пераносячы іх з маргінальных сфер у экспазіцыйную прастору.
Ідэі фемінізму і фемінісцкага мастацтва, распаўсюдзіліся ў беларускай прасторы ў дзевяностыя. Да двухтысячнага стала прыкметным узаемадзеянне крытычна настроенай акадэмічнай і мастацкай супольнасцяў.
У 2001 годзе Цэнтрам гендэрных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінску была запушчана серыя календароў "Жанчыны Беларусі: гісторыя ў штодзённасці". Праект праіснаваў да 2007 года і паспеў зрабіць календары на тэмы: "Жанчыны Беларусі: шляхі да свабоды" (2001), "Жанчыны Беларусі - творцы культуры" (2002), "Жанчыны Беларусі: на асабістым фронце" (2003), "Жанчыны Беларусі.: статусы і класы" (2004), "Жанчыны Беларусі: на лініі фронту" (2005), "Жанчыны-ткацтва-нітка-лёс" (2006), "Дзелавыя жанчыны" (2007). Галоўным рэдактарам выступіла Алена Гапава. Агульная канцэпцыя праекта – размова пра мастацтва, працу, вайну, прыватнае жыццё, утрымліваючы ў фокусе жаночую суб'ектнасць.
Акрамя таго, праект 2002 года, "Жанчыны Беларусі - творцы культуры", стаў першым аформленым выказваннем аб мастацтве беларускіх жанчын.
У 2005–2015 гадах у Мінску, з ініцыятывы вядомай беларускай феміністкі Ірыны Саламацінай, праходзіў трохдзённы міжнародны фестываль "Гендэрны маршрут". Сёння ж праект існуе ў рамках распачатай кніжнай серыі, у якой аб'ядноўвае акадэмічныя і мастацкія намаганні шматлікіх удзельніц праекта "Фемінісцкая (aрт)крытыка". Выданне ўключае ў сябе персанальныя гісторыі, матэрыялы з выставак і канферэнцый і тэарэтычныя артыкулы. Сам праект "Фемінісцкая (aрт)крытыка" быў запушчаны ў Мінску з 25 лістапада па 5 снежня 2014 года, у дні інтэрнацыянальнай кампаніі "16 дзён супраць гендэрнага гвалту". У рамках праекта была праведзена міжнародная выстава з абмеркаваннем актуальных для мастачак-феміністак праблем.
У 2016 годзе ў Мінску таксама ў рамках праекта "Гендэрны маршрут" адбылася прэзентацыя кнігі Ірыны Саламацінай і Вікторыі Шміт "Жаночы актывізм у Беларусі: нябачны і недатыкальны". У кнізе былі прадстаўлены даследаванні, якія праводзіліся цягам года ў Беларусі. Важным складнікам кнігі сталі малюнкі, да кожнага раздзела, беларускай палітычнай мастачкі Марыны Напрушкінай.
На 3-ім беларускім феміністскім лагеры (лета 2015) была арганізавана дыскусія-перфоманс "Гендэр і ўзрост". І ўжо на квір-фестывалі meta (верасні 2015) на аснове мінулай дыскусіі была створана аднайменная інтэрактыўная інсталяцыя. На ўзроставай лінейцы былі размешчаны рэчы, якія традыцыйна спадарожнічаюць кожнаму ўзроставаму этапу ў жыцці жанчыны, і таблічкі з распаўсюджанымі небяспекамі і стэрэатыпамі. Усе прадметы былі сабраныя з асабістых рэчаў удзельніц жаночага фемінісцкага лагера, валанцёрак і арганізатараў фэсту. Пакінутыя рэчы, як сведкі дыскрымінацыі, гвалту і кантролю, стварылі тыповы сцэнар жыцця беларусак. Інсталяцыя чарговы раз звярнула ўвагу на гендэрныя міфы, якія атачаюць жанчын на працягу жыцця.
#дамаудобнаяубыту – праект, створаны ў 2018 годзе і накіраваны на крытычнае асэнсаванне няроўнасці жанчын і мужчын у беларускім грамадстве. Назва кампаніі - рэакцыя на заяву журналіста Дзмітрыя Крата. Ён назваў так сваіх калег - редактор незалежных СМІ, якія ў той час былі затрыманыя па справе аб нелегальным доступе да платнай стужкі навін інфармагенцтва "БелТА". У рамках праекта арганізатар_кі праекта запланавалі два тэматычныя блокі. Першы называецца "Інструкцыі", у якім арт-група ініцыюе абмеркаванні афіцыйнай статыстыкі аб сацыяльным, эканамічным становішчы жанчын у Беларусі. Другі тэматычны блок - "Партрэты", у якім арт-група нагадвае пра жанчын, без якіх немагчыма ўявіць гісторыю Беларусі. "Пра тых #дамахудобныхзбыту, якія стаялі ля вытокаў рэвалюцыйных эканамічных рэформаў, стваралі музеі, выдавалі кнігі і ўдзельнічалі ў розных палітычных рухах", – пішуць арганізатар праекту. Акрамя таго, арганізатары плануюць распаўсюджваць партрэты вядомых жанчын, без якіх немагчыма ўявіць сучасную Беларусь, а таксама даводзіць да людзей лічбы, якія паказваюць сацыяльнае і эканамічнае становішча жанчын у Беларусі.
Яркія прадстаўніцы сучаснага беларускага феміністычнага мастацтва: гурт #дамаудобнаязбыту, Жанна Гладко, Алеся Жыткевіч, гурт “Чырвоны баршчэўнік”, Вольга Маслоўская, Марына Напрушкіна, Антаніна Слабодчыкава і іншыя.
Фемінісцкае мастацтва сёння прымае самыя разнастайныя формы, нягледзячы на тое, што ў Беларусі гэта з'ява ўсё яшчэ захоўвае характар радыкальнага жэсту.