engrus

пратэсты

дакументы

OM Podcast
5 эпизод: Музей і міграцыя
Эпізод 5. Музей і міграцыя: дыстанцыя, сувязь і адаптацыяПяты выпуск – частка аднайменнай ініцыятывы па стварэнні адкрытага грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі – выйшаў сёння на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox.У пятым эпізодзе падкаста ОМ даследуем ролю музеяў і культурніцкіх інстытуцый у падтрымцы мастакоў ды мастачак з досведам міграцыі. Гасцямі і госцьямі выпуску сталі міждысцыплінарная мастачка , а таксама куратарка Марыя Бебурыя і працаўнік культуры, перформер Тарас Гэмбік – сузаснавальні:цы SDK Słonecznik і калектыва Близькисть у Варшаве. Разам мы абмеркавалі выклікі, што паўстаюць перад творцамі падчас адаптацыі ў новых культурных кантэкстах, і як падтрымліваць адно аднаго ў…
Лізавета Сцяцко
Агляд: "Гляджу на Беларусь і думаю – турма. Аспект турмы ў беларускім мастацтве"
Беларусь займае першае месца ў Еўропе па колькасці зняволеных у суадносінах да колькасці насельніцтва ў краіне. Па дадзеных Wisevoter (з 2021 года) на 100 тысяч чалавек прыходзіцца 345 зняволеных і гэтая лічба не перастае расці. З іх сёння 1446 прызнаны узні:цамі сумлення.У гэтым тэксце мы наблізім творчасць людзей, якія маюць турэмны вопыт. Таксама мы звернем увагу на працы, якія выказваюць салідарнасць са зняволенымі ці з'яўляюцца рэфлексіяй на тэму ўстаноў карнага тыпу.Турэмная сістэма ў БеларусіУсяго ў краіне дзейнічае каля 30 папраўчых калоній, найбольш у Віцебскай і Магілёўскіх абласцях. Тры турмы ў Гродне, Магілёве і Жодзіне. Некалькі дзясяткаў следчых ізалятараў, папраўчых устаноў…

творы