engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Алфавіт вайны

8–19 мая 2020
Мінск, Беларусь
На выставе прадстаўлены фатаграфіі з калекцыі беларускага фатографа Сяргея Лескеця, а таксама фотаздымкі ваеннага і пасляваеннага перыядаў з сямейных архіваў, сабраныя падчас падрыхтоўчага этапа праекта.

Артыкулы на KALEKTAR

"Алфавіт вайны" – міжнародны выставачны праект, які аб'ядноўвае аўтарскія выказванні мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны на тэму Другой сусветнай вайны. Фотаздымкі, архіўныя і змадэляваныя артэфакты, інсталяцыі, жывапіс і графічныя лісты складваюцца ў экспазіцыю і ствараюць кантэкст для даследавання і пошуку адказаў на пытанні: як мы сёння ўспрымаем і рэагуем на паведамленні Другой сусветнай / Вялікай Айчыннай вайны, як яны счытваюцца сучасным чалавекам і якія першапачаткова існуючыя сэнсы захоўваюцца ў гістарычнай памяці нашых сучаснікаў? Часцяком гісторыя для нас – гэта нейкі ўстойлівы наратыў, які будуецца на выбраных ключавых падзеях з абазначанымі героямі/антыгероямі. Дадзеная выстава – нагода ўбачыць і распавесці гісторыю па-іншаму. 9 аўтараў распрацоўваюць тэму вайны праз прызму прыватнай сямейнай міфалогіі, злучаючы "жывую памяць пра вайну" з "жорсткай суб'ектыўнасцю" фотасведчанняў і дакументаў, здзяйсняючы інтэрвенцыю гісторыі ў інтэрнэт-прастору, даследуючы "мову жэстаў" вайны, нанова абазначаючы ролю спадчыны ваеннага мінулага. Праект становіцца мастацкім дзеяннем па разметцы гістарычных архіваў на фоне сучаснасці. Сучаснае мастацтва ажыццяўляе такое дзеянне праз аб'екты-вобразы, якія працягваюць перадаваць інфармацыйныя сігналы рознай ступені сацыяльнай, гістарычнай і эмацыйнай інтэнсіўнасці. Гэтыя мэсэджы акумулююцца ў створанай сістэме, пазначанай як "Алфавіт вайны".