Выбраныя даты:
21 красавіка 1942
Нарадзіўся ў вёсцы Арэшкі Віцебскай вобласці (БССР, сёння гарадскі пасёлак Арэхаўск, Рэспубліка Беларусь).
1960
Паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута .
1965
Скончыў інстытут і працаваў настаўнікам у вясковай школе.
1966
Пераехаў у Мінск .
1966–1968
Выкладаў у школе № 24 і ў Мінскім педагагічным вучылішчы.
1968
Паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне станковага жывапісу . Там яго выкладчыкамі былі такія прызнаныя майстры, як Хаім Ліўшыц, Натан Воранаў, Пётр Крахалёў. Май Данцыг кіраваў дыпломнай працай маладога мастака.
1974
Скончыў інстытут. Пачаў прымаць актыўны ўдзел у выставах .
1984
Уступіў у Саюз мастакоў СССР .
1990
Стаў удзельнікам калектыву "Пагоня" , створанага ў тым жа годзе пры Беларускім саюзе мастакоў.
1974–2012
Выкладаў у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце музыкі і выяўленчага мастацтва імя Ахрэмчыка (цяпер "Гімназія-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка" ДУА). Пад яго кіраўніцтвам мастацкі аддзел школы выдаваў газету "Спадчына", у якой расказвалася пра найбольш значныя падзеі і вядомых людзей беларускай гісторыі.
3 лістапада 2013
Памёр у Мінску . Пахаваны на могілках гарадскога паселішча Арэхаўск Віцебскай вобласці.
-
Мікалай Паграноўскі, мастацтвазнаўца, крытык, пра практыку мастака:
"Пейзажы Пятра Шарыпы - гэта не толькі партрэты мясцовасці (Аршаншчына, Крэва, Браслаў, Гальшаны), але і своеасаблівая формула канкрэтнага пейзажа, якая дае нам магчымасць зразумець таямніцы нашай багатай гісторыі і культуры".