Грамадства "Прамень" ставіла сваёй мэтай «перабудову бытавых асноў шляхам набліжэння мастацтва да практычных патрабаванняў самога жыцця і шляхам крытыкі адмоўных бакоў побыту; садзейнічаць развіццю індустрыялізацыі, ужываючы тэхніку графічнага выяўлення, блізкую да аблягчэння масавай вытворчасці прадукцыі мастацтва і прамысловасці, а таксама канструктуючы ўдасканаленыя праекты і агітуючы такія на сваіх выставах і ў жыцці; адлюстраванне ў сваёй творчасці дасягнення пралетарыяту.
-
Выпіска з маніфеста А.Ахола-Вало аб прычынах стварэння аб'яднання:
"...разыходжанне ў галіне фармальных шуканняў, падпарадкаванне УАМ (Усебеларуская асацыяцыя мастакоў) старым традыцыям дарэвалюцыйнага перыяду і як вынік гэтага, адсутнасць належнага падыходу да патрабаванняў сучаснасці, бяздзейнасць Таварыства, адсутнасць культуры ўнутры асацыяцыі, імкненне УАМ рэвалюцыянізаваць дух мінулага..."
-
Умовы ўступлення і сяброўства былі максімальна дэмакратычнымі, па прынцыпе вольных мастакоў у Еўропе. У "Прамень" маглі быць прыняты людзі, дзейнасць якіх прызнаецца карыснай для грамадства, членам таварыства можа стаць любы, хто знайшоў сябе ў той ці іншай сферы выяўленчага мастацтва і згодзен са Статутам аб'яднання.
-
У 1929 годзе ў Мінску адбылася трэцяя Усебеларуская мастацкая выстава, дзе таварыства "Прамень" было прадстаўлена работамі Аляксандра Ахола-Вало, Оскара Марыкса, Уладзіміра Бохана, Фёдара Выхадцава, Тэадора Гальмаджэяна, Паўла Гудкоўскага, Івана Разанава і інш. 137 работ, сярод якіх аўтарству Ахола-Вало належалі 33.