Выбраныя даты:
1890
Нарадзіўся ў Гомелі (Расійская Імперыя, зараз Рэспубліка Беларусь).
З 1911
Удзельнік мастацкіх выставак.
1921
Вучыўся на графічным факультэце ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях (ВХУТЭМАС) у Маскве.
1923
Вучыўся ў майстэрні А. Келіна ў Маскве.
1924–1926
Выкладаў у Гомельскай мастацкай студыі-школе імя М.Урубеля.
1926–1941
Выкладаў у студыі пры Палацы чыгуначнікаў у Гомелі.
1927–1932
Уваходзіў у склад Усебеларускага аб'яднання мастакоў.
1944
Памёр у Гомелі.