engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Пётра Сергіевіч

1900–1984

Мастак, жывапісец і графік. Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, пісаў абразы, выконваў таксама роспісы ў храмах.

Значнае месца ў творчасці мастака займала купалаўская тэма, гістарычнае мінулае роднай зямлі, жыццё сялян Заходняй Беларусі і тэма Вялікай Айчыннай вайны.

Фонды Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Мінску налічваюць 14 карцін Пятра Сергіевіча. Дзве карціны захоўваюцца ў Карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка.

Жыў і працаваў у Вільні.

Выбраныя падзеі

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Спадарожныя дакументы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

10 ліпеня 1900

Нарадзіўся ў вёсцы Стаўрава Ковенскай губерні Расійскай імперыі (цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь).

1917–1919

Вучыўся ў Вольнай школе малявання і жывапісу Адамаса Варнаса ў Вільні.

1919-1922

Вучыўся на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта ў Фердынанда Рушчыца і Людаміра Сляндзінскага.

1924-1925

Вучыўся ў Кракаўскай Акадэміі Мастацтваў.

З 1925

Удзельнік мастацкіх выставак.

1935

Першая персанальная выстава мастака.

1940-я

Прымаў удзел у перадачы каштоўнасцяў Віленскага Беларускага музея з Вільнюса ў Мінск.

1965

Званне Заслужаны дзеяч мастацтваў Літоўскай ССР.

1 лістапада 1984

Памёр у Вільні, пахаваны на Антакальніскіх могілках.