Выбраныя даты:
20 красавіка 1961
Нарадзіўся ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
З 1977
Браў прыватныя ўрокі ў маскоўскіх мастакоў-нонканфармістаў.
З 1981
Удзельнік выставак.
1987
Арганізаваў мастацкае аб'яднанне "КОМІ-КОН" ("Камічная канстанта"). Найбольш вядомыя аўтарскія праекты, рэалізаваныя аб'яднаннем у 1980-я: "Крэйсер Аўрора - Багіня ранішняй зары", "План эвакуацыі".
1996
Арганізаваў музычна-мастацкі салон "На Гарышчы". Цягам некалькіх гадоў у ім праходзілі выставы і канцэрты вольнага мастацтва, пакуль дзейнасць інстытуцыі не была забароненая.
2012
Мастак прапаў без вестак.