engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Дзмітрый Сурыновіч

1953

Мастак анімацыйнага кіно, акварэліст. Творчасць Сурыновіча складаецца з сюжэтных і абстрактных акварэляў, чорна-белых малюнкаў тушшу і калажаў да анімацыйных фільмаў.

Працуе ў фігуратыўным, рэалістычным жывапісе, а таксама ў абстракцыі. Умоўна можна пазначыць тры тэмы: Дамы, Абстракцыі, Свет жанчын.

Творы мастака знаходзяцца ў мастацкіх музеях і галерэях на тэрыторыі Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.

Жыве і працуе ў Менску.

Групы

Выбраныя падзеі

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Спадарожныя дакументы

Выбраныя даты:

31 ліпеня 1953

Нарадзіўся ў вёсцы Вішанка ў Магілёўскай вобласці (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).

З 1979

Удзельнічае ў нацыянальных і міжнародных мастацкіх выставах.

1980

Скончыў інтэр'ернае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

З 1989

Рэгулярна праводзіць персанальныя выставы.

1997

Сяброўства ў Беларускім саюзе кінематаграфістаў.

1998

Сяброўства ў Беларускім саюзе мастакоў.

2008

Адзначаны дыпломам 1-й ступені на Міжнародным біенале сучаснага жывапісу Colorfest.

2018

Персанальная выстава ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.