Аўтарскі каментар:
Праца раскрывае прасторы ў якіх цялесны і эмацыянальны досвед былі змешчаныя ў рамкі рыторыкі позняга капіталізму, нацыяналізму і біяпалітыкі. Жанчыны прадстаўленыя ў іх як маці/жонкі, інакш кажучы як прылады для рэпрадукцыі, інструмент узнаўлення і абслугоўвання насельніцтва; або як пачуццёвая і эстэтызаваная цялеснасць, адрасаваная Іншаму і прызначаная для яго задавальнення. Абедзве гэтыя канфігурацыі сцвярджаюцца апалітычнымі.
Інсталяцыя прапануе ўважлівы погляд на вытворчыя механізмы рамантычнага і сэксуальнага жадання і гендэрнага парадку, які існуе ў сучаснай (беларускай) культуры, балансуючы паміж іх дэканструкцыяй і захапленнем.