Экалагічнае мастацтва з'яўляецца мастацкай рэакцыяй і ўсведамленнем мастакамі бягучых экалагічнай праблемы і неспрыяльнай сітуацыі нашай планеты, часта мае форму актывізму. У сваёй практыцы задзейнічае творчыя метады, з улікам ужывання натуральных матэрыялаў.
Пры дапамозе экалагічнага парадку дня эка-мастакі клапоцяцца аб навакольным асяроддзі займаюцца экалагічнай актыўнасцю і асвятленнем праблем: заняпад экасістэмы, змяненне клімату, знясіленне рэсурсаў і страта месцаў пражывання. Часта творы мастацтваў акрамя свайго эстэтычнага складальніка накіраваны на дапамогу ў паляпшэнне навакольнага асяроддзя.
Асноўнымі прынцыпамі экалагічнага мастацтва з'яўляюцца: пераасэнсаванне нашага стаўлення да прыроды, аднаўленне пашкоджанага асяроддзя, стварэння інфармуючага аб праблеме мастацтва, прапановы аб зменах у суіснаванне з навакольным асяроддзем і іншае. Сваёй практыкай экалагічнае мастацтва закранае тэмы этыкі, палітыкі, культуры і эканомікі, а таксама іх уплыў на сусветныя экасістэмы.
Праекты экалагічнага мастацтва могуць выяўляцца рознымі жанрамі і тэхнікамі, часта з'яўляюцца калабарацыяй художн_іц і навукоўцаў, грамадскіх груп, педагогаў, горадабудаўнікамі і ландшафтнымі архітэктарамі.
Bazinato – беларускі аўдыёвізуальны мастак, разам з тым грамадскі і экалагічны актывіст, сябра незалежнай арганізацыі "Бахна" (арганізацыя займаецца абаронай навакольнага асяроддзя). У асноўным мастак займаецца жывапісам, перформансам, музыкай, скульптурай, інсталяцыямі ў гарадскіх і прыродных прасторах, працуе з партысіпатыўнымі практыкамі. З дапамогай мастацкіх сродкаў узаемадзейнічае з навакольным асяроддзем, даследуе макра- і мікраструктуры свету, заканамернасці і сувязі паміж мастацтвам, лічбавай культурай і навукай, культурным актывізмам і экалагічнымі рухамі.
Прадстаўніцы беларускай экалагічнага мастацтва: Вольга Сазыкіна, Ігар Корзун, Bazinato.
У наш час пагроза экалагічных змен расце, значыць з'яўляецца ўсё больш мастацкіх праектаў, накіраваных на інфармаванне аб экалагічных праблемах і экалагічнай дынаміцы. Сфера экалагічнага мастацтва хутка пашыраецца і прыносіць рэзультат.