engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Падпольныя выставы-аўкцыёны

13 мая 1982 г.
Мінск, Беларусь
Падпольныя выставы праходзілі ў памяшканнях Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (Менск, сучасная Беларуская Дзяржаўная Акадэмія Мастацтваў, пр. Незалежнасці, 73).

Спадарожныя дакументы

У памяшканні беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (сучасная акадэмія мастацтваў, пр. незалежнасці, 73) Арганізатар — Адам Глобус. Сярод удзельнікаў былі студэнты інстытута, прыхільнікі мастацтва, мастакі: Алена Бяляева, Уладзімір Лапо, Хведар Сарока, Генадзь Хацкевіч, Максім Клімковіч, Уладзімір Сцяпан, Леанід Еўтух, Ігар Цішын, Валянцін Дзялендзік і інш. Удзельнікі выстаўлялі свае творы, якія набываліся іншымі мастакамі і іхнімі сябрамі за сімвалічныя кошты.

-

З успамінаў Адама Глобуса:

"Аўкцыёны — гэта не пачатак гісторыі беларускага авангарда. Нават са свайго досведу я магу назваць 1979 год, калі мы, студэнты-першакурснікі Тэатральнамастацкага інстытута, зладзілі ў кінатэатры «Кастрычнік» выставу, прысвечаную 140-годдзю Францішка Багушэвіча. І прыйшла сама рэктар інстытута, каб зняць нашыя карціны. Яна несла іх па праспекце, а мы глядзелі з другога боку і думалі: ну і добра, цяпер рэктар ведае нашыя карціны. То бок гэта ўжо быў пратэст.

Што тычыцца аўкцыёнаў, гісторыя вельмі простая. У той час я навучаўся ў Тэатральнамастацкім інстытуце і часта, калі стаяў каля сметніцы, бачыў, як мастакі пасля экзаменацыйнага прагляду выкідаюць свае карціны. Выкідаюць на сметнік адну за адной — малюнкі, накіды, усё. І я зразумеў, што, калі гэта ўсё сыдзе на сметнік, яно сыдзе незваротна. А калі мы ўсё гэта збяром, расставім, развесім, яшчэ раз пераацэнім і прапануем за ўмоўныя грошы — 20 капеек за здымак, малюначак або накід, рубель за карціну, — то будзе пасля сорамна занесці гэта на сметнік, яно будзе ўжо чагосьці вартае.

Мы сабралі гэтыя карціны ў нашай майстэрні ў інстытуце, кожны з нас яшчэ прывёў сваіх сяброў і сябровак, і мы пачалі аўкцыён. Я жартам расхвальваў усе карціны, бо самае галоўнае было расхваліць. Людзі пачалі набываць, а потым тое, што купілі, прынеслі дамоў і павесілі. Гэтыя карціны і дагэтуль захоўваюцца. Потым мы зрабілі другі аўкцыён, затым трэці — ужо ў майстэрні на праспекце тады Леніна, на які прыйшло ўжо чалавек больш за сто. Суседзі тады абурыліся і выклікалі міліцыю. Але ўсе былі цвярозыя, на сценах у мастака віселі карціны, таму крыміналу ніхто ў гэтым не ўбачыў. Адзінае, мяне выклікалі на кафедру і сказалі, каб я больш не праводзіў аўкцыёнаў. Я паабяцаў, што больш не буду праводзіць у майстэрні інстытута. Таму што была ў мастакоў іншая форма — кватэрнік, то бок калі я выстаўляю ў кватэры і запрашаю сяброў, то гэта ўжо мая справа. Тут яны ўжо нічога не маглі зрабіць. Таму апошні, чацвёрты аўкцыён праходзіў ужо на кватэры ў 1983-м. Там была Воля Сазыкіна, Вова Лапо, Гена Хацкевіч ды іншыя, аўкцыён быў маленькі, бо праходзіў на кватэры, але разам з тым усё прадавалася і так захавалася". – © "Минск. Нонконформизм 1980-х", 61 стр., серыя «Калекцыя Партызана», 2016