engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

bel Аўтаматычны пераклад

Адам Глобус

1958

Сапраўднае імя: Уладзімір Адамчык.

Мастак, паэт, празаік, кнігавыдавец. Займаецца жывапісам, графікай, у тым ліку кніжнай.

Часта робіць героямі сваіх "запісак мастака" і літаратурна-жывапісных партрэтаў і эцюдаў прадстаўнікоў беларускай культуры, з якімі сустракаўся асабіста - гэта Максім Танк, Уладзімір Караткевіч, Янка Брыль, Міхаіл Стральцоў, Май Данцыг, Гаўрыл Вашчанка, Міхась Савіцкі і многія іншыя. Адам Глобус знаходзіць мноства вобразаў ва ўласным жыцці, у назіраннях за сваімі знаёмымі, многія з якіх у яго творах увасоблены ў іранічных і сімвалічных тыпах.

Для жывапісных і графічных работ мастака характэрна лінейнасць: "вітражная" манера малявання з акрэсленымі гранямі тоўстай графічнай лініяй. Вельмі часта ягоныя кампазыцыі адлюстроўваюць Менск і гарадзкія матывы.

Жыве і працуе ў Менску.

-

Спасылкі:

Персанальны блог: adam-hlobus.livejournal.com

Выбраныя падзеі

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Артыкулы на KALEKTAR

Спадарожныя дакументы

Выбраныя даты:

29 верасня 1958

Нарадзіўся ў Койданаве (БССР, сёння Дзяржынск, Рэспубліка Беларусь) у сям'і вядомага пісьменніка, празаіка, драматурга, перакладчыка і рэдактара Вячаслава Адамчыка (1933–2001).

З 1959

Жыве ў Менску.

Да 1973

Вучыўся ў мінскай дзіцячай мастацкай студыі пры Доме піянераў і школьнікаў у Сяргея Каткова

1973–1977

Вучыўся на педагагічным аддзяленні Мінскага мастацкага вучылішча імя Аляксея Глебава ў Юрыя Выхадцава, Альгерда Малішэўскага, Леаніда Дубара, Трафіма Ігнаценку.

З 1976

Удзельнік выставак.

1982

Арганізатар падпольных выставак-аўкцыёнаў у Акадэміі мастацтваў.

1977-1983

Вучыўся на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (дыплом — эскіз вітража "Дзева Марыя" ў музеі манументальнага мастацтва ў памяшканні былога касцёла Успення Дзевы Марыі) у Анатоля Бараноўскага, Віктара Нямцова, Генадзя Жарына, Уладзіміра Алега Хадыкі.

1985

Арганізатар выставы "1+1+1+1+1+1=6" у Доме літаратараў. Выстава была забаронена.

1986-1990

Адзін з заснавальнікаў і ўдзельнік Супольнасці маладых літаратараў "Тутэйшыя".

З 1989

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, але па сведчанні мастацтвазнаўкі Вольгі Архіпавай "ён ніколі не быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў за шчырыя выказванні аб мастаках і іх жыцці".

2012

Атрымаў прэмію Ежы Гедройца за кнігу "Сказы".