Беларускі музей у міжваенны перыяд
Музей быў заснаваны ў 1921 годзе і названы ў гонар памерлага ў 1919 годзе беларускага дзеяча культуры Івана Луцкевіча.
Першапачатковыя экспанаты былі сфарміраваны з асабістай калекцыі Івана Луцкевіча, які па завяшчанні перадаў іх музею. Потым яна шмат гадоў папаўнялася. Усяго ў музеі было пяць выставачных залаў, у якіх дэманстраваліся такія калекцыі: археалагічная, нумізматычная (манеты, медалі і ордэны), старажытных адзенняў, старажытнай зброі, рукапісаў і кніг, царкоўных ікон, карцін, музычных інструментаў, твораў з разьбы і іншыя. Згодна з інвентарызацыі 1941 года музей налічваў 13450 адзінак захоўвання, а яго бібліятэка — каля 14 тысяч рукапісаў і старадрукаў, сярод якіх, у прыватнасці, знаходзіліся частка пражскай Бібліі Францыска Скарыны 1517 года, зборнік законаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588, першая граматыка арабскай мовы Аль-Кітаб, надрукаваныя на беларускай мове кнігі беларускіх гарадоў, а таксама іншыя рэдкія выданні.
Дырэктарам музея з дня яго стварэння і па 1939 год быў брат Івана Луцкевіча - Антон, рэпрэсаваны ў 1939 годзе і загінулы ў 1942 годзе.
Музей быў ліквідаваны ў канцы 1944 - пачатку 1945 гадоў. Экспанаты, якія захаваліся пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, былі падзелены сумеснай камісіяй паміж Літоўскай ССР і Беларускай ССР. Паколькі сябрамі камісіі з боку Беларусі былі асобы, не звязаныя з Беларуссю, то значная частка экспанатаў музея засталася ў Вільні ці была адпраўлена ў Маскву.