Архіўнае мастацтва як жанр рэпрэзентацыі сучаснага мастацтва, а таксама спосаб збору інфармацыі, у тым ліку згубленай ці перамешчанай. Мэтай з'яўляецца стварэнне фізічна прысутнага праекту, спосабам збору, дапрацоўкі ці ўзнаўленні знойдзенага матэрыялу.
Сваё развіццё архіўнае мастацтва набыло са з'яўленнем канцэптуальных напрамкаў у шасцідзесятыя. Гэта звязана з дэматэрыялізацыяй, лаканічным стварэннем і няздольнасцю аднавіць твор мастацтваў. Дакументацыя такіх рухаў, як лэнд-арт і перфоманс стала адным з магчымых спосабаў трансляцыі шырокай культурнай публіцы.
У выяўленчым мастацтве архіў мае мноства функцый, з'яўляючыся бясспрэчнай сілай і арганізуючай структурай выставачнага працэсу. Архіў можа мець форму звыклага збору інфармацыі для даследавання праблематыкі або выкарыстоўвацца, як абраная тэма ў твор мастацтваў (часам ужываючы штучна створаны матэрыял), а таксама як прылада для ўвасаблення прыдуманых персанажаў ці падзей. У такім выпадку інсталяцыя - пераважная форма рэалізацыі. Рэпрэзентуючае напрамак можа ўключаць у сябе дакументацыі і другасны матэрыял, фатаграфіі, аўдыёвізуальныя матэрыялы, эскізы, лісты, фінансавыя дакументы або выставачныя матэрыялы.
З'яўленне інтэрнэту і развіццё тэхналагічнага асяроддзя спрыяльна ўплывае і спрашчае працу архівацыі важных элементаў мастацтваў, а таксама робіць мастацтва даступным для шырэйшай публікі, адчыняе калекцыі сусветных музеяў для вывучэння, дапамагае прыцягнуць увагу да малавядомых художн_цам і даследаваць іх мастацтва, ураўноўвае арт-рынак. Усё гэта спрыяльна ўплывае на далейшае развіццё і рост архіваў.
Мастацкая практыка Сяргея Шабохіна часта грунтуецца на логіцы архіва. Мастак працуе з гістарычнай дакументацыяй, тэмай памяці, забытых ці схаваных пластах гісторыі. Часта архіўныя творы маюць характар "офіснага панка", у такім выпадку прысутнічае канструяванне і структураванне матэрыялаў, якія суправаджаюцца з таннай ксеракс-вытворчасцю і хаатычнай вобразнасцю. Цыкл "Практыкі падпарадкавання" (2010 — 2018) стварыў сур'ёзны сацыялагічны архіў з больш як тысячы аб'ектаў: выявы, дакументы, відэазапісы, лозунгі, аўдыё-файлы, запісы, прадметы страху і сведчанні рэпрэсіўнасці.
Сяргей Шабохін таксама з'яўляецца галоўным рэдактарам даследчай некамерцыйнай платформы беларускага сучаснага мастацтва Kalektar. Праект прыцягвае ключавых экспертаў для аналізу і фармуе поўны архіў, які ахоплівае ўсе ключавыя падзеі і праекты, створаныя ў Беларусі. На платформе таксама публікуюцца даследчыя і аналітычныя артыкулы беларускіх спецыялістаў мастацкай супольнасці.
У 2015 была арганізавана выстаўка "ZBOR. Канструюючы архіў", на якой былі прадстаўлены 40 важных твораў перыяду 1980 па 2014 беларускі мастацкі фэст, тая ж канцэпцыя была выкарыстана для выставы "ZBOR. Рух беларускага мастацтва", праведзеная ў Кіеве ў 2016 годзе. "ZBOR. In progress" выстава прайшла ў Мінску ў галерэі "Ў" у 2018 годзе.
Сёння архіўная эстэтыка папулярная ў маладога пакалення мастац, гэтая эстэтыка прыйшла ў 2010 гады разам з "гістарычным паваротам" у мастацтве.
З архівамі і архіўнай эстэтыкай таксама працуюць: група eeefff, Жанна Гладко, Уладзімір Грамовіч, Аксана Гурыновіч, Андрэй Дурэйка, Марына Напрушкіна, "Праблемны калектыў", Ігар Саўчанка, Вольга Сасноўская, Максім Тымінько, Сяргей Шабохін, Алег Юшко і іншыя.