Даследаванні гарадскога развіцця знаходзіць сваё адлюстраванне ў выяўленчым мастацтве. Мастацкія творы могуць мець уплыў на эканамічны, палітычны, сацыяльныя, культурныя і экалагічныя аспекты гарадской прасторы. Сучасныя мастакі, як жыхаркі горада, маюць шырокі спектр уплыву. Могуць выступаць у ролі гарадскіх, сацыяльных, экалагічных актывістак, работнікаў у сферы культуры і вытворчасці тавараў або паслуг, стваральнікаў культурных плыняў і з'яў, ініцыятараў доўгатэрміновых або часовых праектаў выкарыстання гарадской вобласці, мець дачыненне да працэсаў джэнтрыфікацыі і да пераасэнсавання культурных кварталаў і іх удзел у гарадской рэгенерацыі і іншае. Часта мастакі прадстаўлены як сацыяльная група, якая працуе над пераўтварэннямі гарадскога афармлення.
У сваіх праектах аўтары ўсталёўваюць сувязь паміж месцам, чалавекам і культурай, разважаюць над тэмай жыцця ў горадзе, звяртаюцца да пачуццяў і адносін чалавека да месца паўсядзённага знаходжання, задаюць пытанні аб будучыні гарадской прасторы. Вядуцца важныя дыскусіі звязаныя з хуткім працэсам урбанізацыі і экасістэмай, уплывам горада на прыроду, бо гэтыя змены маюць сур'ёзныя наступствы. Мастацтва задае пытанні аб новым уяўленні горада.
Беларуская мастачка Аксана Гурыновіч у сваіх мастацкіх праектах даследуе нацыянальнае самавызначэнне постсавецкіх краін праз пасляваенную архітэктуру, якую ролю горадабудаўніцтва адыгрывае ў змену горада, як помнікі горада Мінск мяняюць значэнні гісторыі.