engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Маісей Кунін

1897–1972

Савецкі эстрадны выканавец і жывапісец.

Сцэнічныя псеўданімы: Міхаіл Куні, Ганс Куні-Пікасо, Ганс Куні.

Вучань Марка Шагала, быў адным з нямногіх апазіцыйна настроеных да Казіміра Малевіча і супрэматызму навучэнцаў - пры тым, што фармальна быў членам УНОВИСа. Працаваў у цырку спачатку мастаком-афарміцелем, а затым фактычна стаў цыркавым акцёрам. Выступаў у цырках з нумарам "Мастак-маменталіст", хутка малюючы з завязанымі вачыма і нагамі.

Жыў і працаваў пераважна ў Віцебску і ў Маскве.

Групы

Выбраныя падзеі

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Спадарожныя дакументы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

7 верасня 1897

Нарадзіўся ў Віцебску (на той момант Расійская Імперыя, зараз - Рэспубліка Беларусь).

1916

Скончыў Маскоўскі камерцыйны інстытут.

1919-1921

Вучыўся ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы.

1920

Разам з Э. Валхонскім і Л. Зевіным арганізаваў "Групу трох", якая ў маю 1920 года адкрыла выставу ў клубе Сарабіса (Саюза работнікаў мастацтваў) у Віцебску.

1921

Па запрашэнні Роберта Фалька паступіў ва ВХУТЭМАС, але вучыўся нядоўга.

З 1924

Пачаў выступаць у цырках з нумарам "Мастак-маменталіст", хутка малюючы з завязанымі вачыма і нагамі.

2 студзеня 1972

Памёр у Ленінградзе, СССР (цяпер Санкт-Пецярбург, Расія).