engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Раіса Сіплевіч

1949

Мастачка, працуе ў станковай графіцы і жывапісе пад псеўданімам Patsinka. У сваёй творчасці мастачка часта звяртаецца да культурнай спадчыны беларускай міфалогіі і фальклору: сюжэты дзіцячых казак, калядныя песні, звычаі, якія захаваліся ў абрадах беларусаў. Часта ў працах мастачка выкарыстоўвае жаночыя выявы.

Узнагароджана медалём Беларускага саюза мастакоў за заслугі ў выяўленчым мастацтве.

Творы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Цэнтры сучаснага мастацтва ў Мінску.

Жыве і працуе ў Менску.

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Выбраныя даты:

25 траўня 1949

Нарадзілася ў вёсцы Пабрэззе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).

1970

Скончыла вучобу ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава.

1976

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (кафедра графікі).

З 1974

Удзельнічае ў рэспубліканскіх мастацкіх выставах у Беларусі.

1977-1987

Выкладае ў Мінскім мастацкім вучылішчы (цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава.

З 1987

Сяброўства ў Беларускім саюзе мастакоў.

1994-2015

Выкладае ў Мінскай гімназіі-каледжы мастацтваў.

З 1996

З'яўляюцца першыя персанальныя выставы мастачкі ў Беларусі.