Найстарэйшая ў Беларусі сярэдняя спецыяльная (прафесійная) мастацкая ўстанова адукацыі, цэнтр падрыхтоўкі спецыяліста да сярэдняга звяна ў галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну. На сайце можна даведацца поўную інфармацыю аб факультэтах.
-
Выбраныя даты:
1918–1919
У Віцебску была створана мастацкая школа.
1923
Школа была пераарганізавана ў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Праз некаторы час мастацкі тэхнікум быў перайменаваны ў вучылішча.
1941
Пасля пачатку вайны Віцебская мастацкая вучэльня прыпыніла сваю працу.
1947
Вучылішча аднавіла сваю дзейнасць ужо ў Менску. Новая навучальная ўстанова была адкрыта як Мінскае мастацкае вучылішча.
1969
Вучылішчу прысвоена імя А. Глебава.
1992
Вучылішча пераўтворана ў Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. Глебава.
2009
Пасляваенны будынак па адрасе Хмяльніцкага 5 улады прызналі аварыйным, годам пазней яго знеслі. На вызваленым месцы за два гады планавалі пабудаваць сучасны навучальны корпус разам з інтэрнатам. Навучэнцаў часова размясцілі ў цэнтры горада, на вул. П. Броўкі. Будоўля ішла не па плане, а ў нейкі момант і зусім спынілася. У выніку аб'ект з часткова збудаваным каркасам ператварыўся ў даўгабуд.
-
Кіраўніцтва каледжа:
1947–1963, Іван Краснеўскі
1963–1969, Уладзімір Ермаловіч
1969–1974, Сяргей Цуканаў
1975–1988, Аляксандр Краўчук
1988–1992, Аляксандр Курловіч
1993–2006, Міхаіл Басалыга
2006–2008, Васіль Ясюк
З 2008, Аляксандр Шантаровіч