Установа вышэйшай адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў" (БДУКМ) была створана на базе Мінскага інстытута культуры, які пачаў функцыянаваць у 1975. У структуру БДУКМ уваходзіць 4 факультэты (факультэт культуралогіі і сацыяльна-культурнай дзейнасці, факультэт музычнага і харэаграфічнага мастацтва, факультэт мастацкай культуры, факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый), Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, 25 спецыяльных і агульнаўніверсітэцкіх кафедр. На сайце можна азнаёміцца падрабязней з універсітэтам і яго кірункамі навучання.
-
Выбраныя даты:
1975
Заснаваны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
1993
Мінскі інстытут культуры пераўтвораны ў Беларускі ўніверсітэт культуры. Адбылася маштабная рэарганізацыя факультэтаў і кафедр, што прывяло да падрыхтоўкі спецыяліста па новых спецыяльнасцях і спецыялізацыях.
1999
Прысвоены статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі ў галіне культуры.
-
Кіраўніцтва інстытута:
Карчэўская Наталля, рэктарка
Корсакава Алена, прарэктарка па навуковай рабоце
Шпарла Святлана, прарэктарка па вучэбнай працы