1989
Нарадзіўся ў Менску.
2013
Скончыў факультэт Міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці ўсходазнаўца-міжнароднік і магістратуру гістарычнага факультэта.
2012-2017
Вучыўся ў аспірантуры Універсітэта культуры і мастацтваў, але пасля заканчэння аспірантуры не стаў бараніць дысертацыю. Тэма даследавання была звязана з рытуальнай металічнай скульптурай у будызме Махаяны.
Пасля ўніверсітэта працаваў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь — найбуйнейшы мастацкі збор краіны і адзіны, у якім ёсць асобная калекцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва краін Азіі. У музеі выконваў функцыі экскурсавода, куратара выстаў азіяцкага мастацтва, а таксама арганізатара мерапрыемстваў, накшталт штогадовай "Ночы Музеяў".
2018
Стварыў праект "Дзеці ў музеі", які ўяўляе сабой цыкл з 9 экскурсій для рознабаковага і эфектыўнага знаёмства дзяцей 9-16 гадоў і іх бацькоў з музеем, а таксама навучання яго "спажывання". За два сезоны курс прайшло больш за 400 дзяцей.
2020
Праводзіў штотыднёвыя паказы дакументальных фільмаў пра музеі і мастакоў у адным з кінатэатраў Мінска, а таксама чытаў навукова-папулярныя лекцыі.
2021
Стварыў YouTube-канал "Каля Культуры", прысвечаны беларускаму выяўленчаму мастацтву, культуры ў цэлым, а таксама музейным зборам краіны.
2022
Пераехаў у Мадрыд, Іспанія.