engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Андрэй Піскун

1976

Мастак, жывапісец-экспрэсіяніст.

Працуе ў жанрах нацюрморта, пейзажа, героямі яго работ часта становяцца жывёлы. З'яўляюцца ў ягонай творчасці таксама рэлігійныя матывы.

Жыве і працуе ў Полацку.

Групы

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

27 ліпеня 1976

Нарадзіўся ў Барысаве (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).

1994-1999

Вучыўся ў Віцебскім Дзяржаўным Універсітэце на мастацка-графічным факультэце, пачынае актыўна прымаць удзел у студэнцкіх выставах.

1999-2003

Удзельнічае ў выставах аб'яднання маладых мастакоў "Белы круг".

2000

Удзельнік выставы Project V-99 (Віцебск). Удзел у праекце Art-season-99 (Полацк). Рэспубліканская выстава маладых мастакоў Новыя імёны (Мінск).

2001

Удзельнік выставы маладых мастакоў Live Vitebsk. Удзел у праекце Art-season-01 (Полацк). Удзельнік калектыўнай выставы маладых мастакоў Nitra (Віцебск).

2002

Удзельнік выставы маладых мастакоў Live Vitebsk. Удзельнік славянскага культурнага фестывалю. Удзельнік калектыўнай выставы маладых мастакоў Nitra (Віцебск).

2003

Удзельнік абласной выставы Вясна-2003 (Віцебск). Удзельнік выставы маладых мастакоў Etna (Віцебск). Удзельнік калектыўнай выставы маладых мастакоў Nitra (Віцебск). Удзельнік Рэспубліканскай выставы маладых мастакоў Час не стаiць i не чакае (Мінск).

2004

Удзельнік Рэспубліканскай выставы маладых мастакоў Падарожжа (Мінск).

2005

Удзельнік калектыўнай выставы маладых мастакоў Nitra (Віцебск).

2006

Удзельнік Рэспубліканскай выставы маладых мастакоў Як я Правёў Лета (Менск). Удзельнік Рэспубліканскай выставы "Дажынкі". Восень - 2006" (Мінск).

2007

Удзельнік выставы Артэфакты (Віцебск). Удзельнік міжнароднага арт-праекта GLEINA (Мінск, Віцебск, Бабруйск, Даўгаўпілс).

2008

Удзельнік калектыўнай выставы Абстракт (Віцебск). Удзел у міжнароднай выставе-праекце Ногі ХХI стагоддзя (Шато-Дэ-Ро, Францыя).

2009

Удзел у калектыўнай выставе Абстракт (Віцебск).

2010

Удзельнік рэспубліканскай выставы-праекта Беларусь пад крыламі (Віцебск).

2011

Удзельнік Рэспубліканскай выставы Калядны фэст (Мінск).

2016

Удзельнік міжнароднай выставы партрэтнага мастацтва Art Portrait Club International Festival (Масква).

08 верасня 2016 – 03 кастрычніка 2016

Удзельнік калектыўнай выставы ўдзельнікаў пленэру ў Полацку Па Матывах Пленэру Імя Яна Хруцкага (Мінск, галерэя Вільня).

2018

Удзельнік калектыўнай выставы Настаўнік і вучні (Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва)

17 лютага 2019

Удзельнік калектыўнай выставы Полацк сакральны (музей горада Наваполацка).