engrus
8/16/2023
  • Андрэй Дурэйка

З таго свету. Памяці Алеся Пушкіна

11 ліпеня 2023 года ў турэмнай рэанімацыі памёр вядомы беларускі мастак, акцыяніст, галерыст, палітвязень . Спецыяльна для падрыхтаваў агляднае эсэ пра найбольш знакавыя творы мастака.

Алесь Пушкін. Фота: Сяргей Міхаленка ©

ужо с самага пачатку сваёй творчасці прытрымліваўся леанардаўскага падыхода да жыцця, пра які ён не раз распавядаў, універсальнага майстра, які валодае ўсімі даступнымі медыя, не страшыцца новых спазываў і тэм, ствараючы са свайго жыцця Gesamtkunstwerk / гесамткунстверк (адзіны твор мастацтва), які яшчэ пры жыцці ператварыўся ў міт. Дастаткова коратка пералічыць кола інтарэсаў і сфер, у якіх ён сябе праявіў: жывапіс, царкоўнае манументальнае мастацтва, галерэйная дзейнасць, рэстаўрацыя, этнаграфія, паэзія, тэатр, перформанс, палітычны акцыянізм і актывізм, нацыянальны рух, турэмная графіка, дакументалістыка і відэа. 

Мастак, які прайшоў свой грамадзянскі шлях ад савецкага жаўнера ў Аўганістане, застаючыся хрысціянінам, асансаваў значэнне нацыянальнай культуры і патэнцыял нацыянальна-вызваленчага руху; палітычны актывіст, мноства разоў рэпрэсаваны за свае творы, адбываючы турэмныя пакаранні і абмежавання ў правах. 11 ліпеня 2023 ён памёр ў гарадзенскай турме, дакладней сказаць – закатаваны.


Супярэчнасці і супрацьлегласці.

Яго творчасць – складаная, менавіта складзеная з розных элементаў, маючых сваю аўтарскую лёгіку, і не заўсёды простая для разумення. Прыклад мадэрнага і традыцыйнага падыходаў і поглядаў у рамах адной асобы. Як іх пераадолець? Як развітацца з традыцыйным уяўленнем пра карціну свету і знайсці формы новай мовы мастацтва? 

Гэта фігура як само наша беларускае грамадства, якое не ў стане пераадолець супярэчнасці гістарычнай спадчыны, дзе псеўдакансерватызм спалучаецца з сучаснымі тэхналёгіямі, дзе шызадыскурс стаў ідыялагічнай нормай, але не ўспрымаецца абсурдыскае мастацтва. І такая ідэалагема алагізму давяла нас да трагічнага стану вайны з яе закладніцкай лёгікай вынішчэння і забойства.

Алесь Пушкін на Дзень Волі ў Бабрах, 25 сакавіка 2017. Фота: Янак Коўзель ©

Так што, тут фігура Алеся Пушкіна: як мастака і грамадзяніна, і прыклад, і люстэрка нашай краіны. 

Тут тэатр жыцця як тэатр абсурду. Кажуць, што сапраўдны мастак павінен быць добрым акторам, што значыць быць здольным граць розныя ролі. І вось калі глядзець праз гэтую прызму, разглядаючы яго творчы шлях, то шмат чаго становіцца на свае месца.

Калі мы паставімся да яго агульнага праекту, дзе жыццё і мастацтва адно, і асоба, вобраз, імідж працуюць на міт, то ўсё складаецца ў адно цэлае. Нават само імя, Алесь (Ales у лацінскай транскрыпцыі) прамаўляецца па нямецку амаль што як Alles, што значыць УСЁ. І тут ён даўно выйшаў з цені знакамітага ўсходняга цёскі, колькі б пра гэта не жартавалі, не ліжучы боты кесару.

Мы дакладна ведаем і тое, як сябе пазыцыяніраваў сам Алесь, і ведаем як яго ўспрымала асяродзе, і чым здабыў ён сабе славу – гэта палітычнае мастацтва. Тое што звыкла стараюцца размяжаваць, яму ўдалося апанаваць. Менавіта гэта вельмі складаная і не папулярная пазыцыя для творцы ў любой краіне, у любыя часы. Тут ужо ў самой фармулёўцы і сутыкненні паняццяў палітыка ды мастацтва – шмат барацьбы; нават на узроўні філялогіі, філасофіі, сацыялогіі і рамяства. І тутака яму акурат атрымаласа перайсці межы, пашырыць тэрыторыю і пазаставацца кампетэнтным. А далей, што ўвогуле рэдкая для Беларусі рэч, нават стаць вядомым і папулярным.

Сваёй постаццю ён увасобіў матор парадоксаў які рухае колы мастацтва. Час ад часу, быццам гром, адбываліса выбухі, рэхам адгукаючыся ў медыйных хвалях, якія зрабілі з яго самую вядомую мастацкую фігуру ў Беларусі. 

Кожны, хто ступіць на сцязю палітычнага мастацтва, павінен будзе супастаўляць сябе з яго постаццю. Алесь ў прамым сэнсе заплаціў жыццем за мастацкую пазыцыю. І падтвердзіў наступным разам, што мастацтва ёсць радыкальнае выключэнне


абстрактны экспрэсіяніст

"З мінулага"
1989 
Палатно, кроў аўтара, 200 х 100 см

Для мяне асабіста фаварытам зьяўляецца праца радыкальна гэсту "", якая даўно ў пантэоне беларускага мастацтва, але ўсё яшчэ не ў музэі сучаснага мастацтва, якого проста не існуе ў такой краіне як Беларусь, і што яскрава, альбо лепей сказаць цьмяна, праз гэта аб ёй сведчыць. 

Гэта вельмі простая і ясная праца, але якая мае вельмі шмат узроўняў для декадыроўкі.

Аўтар узяў сваю кроў і рукой нанёс чырвоны штрых праз вертыкальнае белае двухмятровае палатно. 

Першае і зразумелае кожнаму беларусу адчытванне нацыянальнага сымболю, паходязячага ад легенды пра параненага ваяра, які сваёй крывёй стварыў наш нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. І ў гэтым той традыцыйны, палітычны, нацыянальны Пушкін. 

Аднак тут безумоўна праглядваюцца традыцыі і сувязі з венскім акцыянізмам і крывавымі містэрыямі Хермана Ніцша (Hermann Nitsch). А паралельна адносіць да рэлігійнага кантэксту, хрысціянскай іканаграфіі, фецішызацыі реліквій, глорыфікацыі ахвярнасці і мартырыўма.

Аднак куда больш актуальным можа быць вымярэнне звязанае з пытаннем Джона Кейджа (John Cage): "Is it a flag, or is it a painting?" ("Гэта сцяг альбо жывапіс?"). І тут мы маем вельмі рэдкі ў беларускім мастацтве выпадак, нават да сёняшняга дня, дыялог з амерыканскім абстракным экспрэсіянізмам і мінімалізмам. З action painting ("жывапісам дзеяння"), з тым пажаданнем вызвалення, як у мастацкім так і палітычным сэнсе. Гэта канешне вельмі супадала з атмасферай "перабудовы", адкрыцця новых прастораў і магчымасцяў.

Нягледзячы на сучасную нелюбоў да гэраізацыі асобы, усё ж такі постаць Алеся і яго імкненні былі накіраваныя ў гэты бок. Барнэт Ньюман (Barnett Newman) калісці ў каментары да сваёй працы сказаў: "Чалавек рэагуе на чалавека фізічна. Акрамя таго, ёсць метафізічная рэч, і калі сустрэча людзей мае значэнне, яна ўплывае на іх жыццё". У маім персанальным досведзе так і было. Назва той працы, як і пераклікаючыся простыя рысы, Vir Heroicus Sublimis ("Чалавек, гераічны і ўзнёслы") , маглаб стаць характарыстыкай Алеся Пушкіна.


акцыянзім

"Падарунак прэзідэнту 'За пяцігадовую плённую працу!'"
Акцыя 
21.06.1999
Менск, вуліца Карла Маркса 38
120 х 90 см, метал, гной, папера, акрыл, плакаты, вілы, кайданкі, грошы

"" – адна з самых вядомых акцый сучаснага беларускага палітычнага мастацтва. 

Прыклад прамога звароту мастака да вышэйшай палітычнай улады на роўных. Узор таго, як выразнасць мовы мастацтва перамагае і застаецца ў гісторыі. Гэтая акцыя змяніла дыскурс і можа нават эпоху ў сучасным беларускім мастацве, і знаменуе пераход ад часоў партызанскіх стратэгій да актывізму.

Тыя размовы і разважанні, якія адбываліса на прыканцы 80-x пра ідэі сацыяльнай пластыкі Ёзэфа Бойса (Joseph Beuys), далі плён, а палітычнае мастацтва стала ясным і выразным. 

Акцыя стала рэакцыяй на падзеі ў краіне, у тым ліку заканчэнне 20 ліпеня 1999 года, першага прэзідэнцкага тэрміна Лукашэнкі. Мастак з нагружанай гноем цялежкай прыехаў на плошчу перад рэзідэнцыяй прэзідэнта і вываліў змесціва на асфальт, паклаўшы зверху мільёны дэвальваваных рублёў, абноўленую канстытуцыю і выбарчы плакат з выявай Аляксандра Лукашэнкі, прыбіўшы яго віламі да кучы і суправадзіўшы транспарантам "За пяцігадовую плённую працу!". На дне тачкі знаходзіўся постэр чырвона-зялёнага сцягу Рэспублікі Беларусь версыі 1995 году як сымбаль рэжыму і савецкай рэканструкцыі, адсылаючы да драматычнага пералому ў найноўшай гісторыі краіны – рэферэндуму 1995 года, пасля якога была адмененыя нацыянальная дзяржсімволіка: бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня", а руская мова набыла статус дзяржаўнай.

Амаль адразу Алесь Пушкін быў затрыманы. Суд прыгаварыў яго да двух гадоў умоўна і пяці гадоў паражэння ў правах. Праз 17 гадоў, у 2016 годзе, пасля выставы "" ў кіеўскім фондзе "Ізаляція" беларуская мытня канфіскавала фатаграфію акцыі разам з іншымі 23 іншых аўтараў, якая дэманстравалася на выставе, а суд прызнаў твор экстрэмісцкім.


перформанс

Быццам адматваючы стужку фільму жыцця ў адваротны бок… 

Я памятую яшчэ тыя часы, калі савецкая адукацыя не давала дакладнага тэрміналагічнага адказу, а маста:чкі не заўсёды ўвасаблялі розніцу паміж перформансам ды акцыяй. Але для Алеся не толькі творчасць, але і жыццё сапраўды ўяўляліся перформансам. Можа тут паўплывалі і вучоба ў тэатральна-мастацкім інстытуце, а магчыма і сам характар чалавека, здольнага да гульні і эпатажу, ператвараючы рэчаіснасць ў спектакль, якая, дарэчы, ў тыя часы развалу савецкай імпэрыі больш за ўсё нагадвала тэатр абсурду. Мы ведаем пра яго захопленасьць тэатрам і пра цэлы шэраг рэалізаваных сцэнаграфій. Таму часамі яго перформансы яшчэ неслі ў сабе тэтралізаваныя, дэкаратыўныя рысы, дзе гратэск перамешваўся з рамантызмам, як і сам створаны вобраз мастака ў вышыванцы і каўбойскім капелюшы з пяром. 

Аднак у 1989 годзе падчас яго , якую хутчэй трэба называць хэпінінгам, гэтай рамантыкі не было. Усё было проста і дакладна для экс-жаўнера, які не так даўно вярнуўся з Аўганістану, і для якога неабходнасць будаваць новую незалежную краіну стала мэтай творчасці і жыцця. 25 сакавіка 1989 года для студэнскага шэсця ў Менску да ўгодкаў абвяшчэння БНР ён падрыхтаваў 12 плакатаў. Узяўшы мегафон і падвесіўшы на сябе два танспаранты, на якіх былі тэксты: "Грамадзянін. У гэты дзень 71 год назад была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Памятай і думай аб гэтым! Жыве незалежная Беларусь!" і плакат з перакрэсленым сцягам БССР, падпісаны: "Досыць «сацыялістычнай», адродзім Народную Беларусь", быў намер разам некалькімі соткамі студэнта:к прайсці праз увесь праспект Незалежнасці. Але хутка яго арыштавалі і ён атрымаў прысуд: 2 гады ўмоўна з пяцігадовым паражэннем у правах.

Далей будуць яшчэ суды і пакаранні:

"1999 год — суд Ленінскага раёна Мінска, судзьдзя Хрыпач С. Ф. прысудзіў ізноў 2 гады ўмоўна за перформанс "Падарунак прэзыдэнту" з тачкай гною для ўзурпатара вышэйшай дзяржаўнай улады — А. Лукашэнкі. Характарызавалася гэта як "злоснае хуліганства з асаблівым цынізмам". 

7 верасьня 2001 году — Крупская раённая адміністрацыйная камісія па артыкуле 172 ч. 3 КаАП РБ прысудзіла штраф у памеры 37 500 рублёў за тое, што раздаваў супраць абраньня А. Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 года розныя налепкі-самаклейкі местачковым бобрскім дзецям. 

© Алесь Пушкін: акцыя "Soldier of Fortune / Жаўнер фартуны", 2001

8 ліпеня 2002 году — суд Маскоўскага раёна Мінска, судзьдзя Надзея Равуцкая прысудзіла па артыкуле 166 КаАП РБ штраф у 1 базавую велічыню за перформанс "" на пл. Незалежнасьці (Леніна) у Мінску. 

21 сакавіка 2006 году — суд Крупскага раёна, судзьдзя Хома Вольга Васільеўна па артыкуле 156 КаАП РБ прысудзіла арышт 3 сутак і 1 базавую велічыню штрафу, каб не натварыў чагосьці падчас чарговых выбараў 2006 года на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 

12 верасьня 2007 году — суд Аршанскага раёна Воршы, судзьдзя Рыбакова Тацьцяна Аляксандраўна па артыкуле 17 ч. 1 КаАП РБ прысудзіла да 7 сутак арышту — за пратэст супраць разгону міліцыяй фестывалю бардаўскай песьні на Крапіўным полі пад Воршай, дзе была здабыта гістарычная перамога над маскалямі 8 верасьня 1514 году. 

3 траўня 2008 году — суд Крупскага раёна, судзьдзя Сіз Аляксандр Мікалаевіч па артыкуле 23.34 ч. 1 і арт. 23.4 КаАП РБ прысудзіў штраф 25 базавых велічынь (400 USD) — за тое, што выставіў 5 шпакоўняў і сьцягі (нацыянальны бел-чырвона-белы і Эўразьвязу) на цэнтральным пляцы мястэчка Бобр у гонар сьвяткаваньня 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі [падобная ў 2011 годзе]

9 сьнежня 2010 году — суд Крупскага раёна, ізноў судзьдзя Хома Вольга Васільеўна, па артыкулах 17 ч. 1 і 23 ч. 4 КаАП РБ прысудзіла бязьвінна, па сфабрыкаванай адміністрацыйнай справе аб хуліганстве 13 сутак арышту, каб не натварыў чагосьці на чарговых выбарах А. Лукашэнкі на прэзыдэнта. 

24 верасьня 2012 году — судзьдзя — старшыня Смаргонскага раённага суда Пятрова Людміла Рыгораўна, па арт. 23.34 ч. 2 і арт. 23.4 КаАП РБ прысудзіла 10 сутак арышту за шэсьце з партрэтам нявінна расстралянага 28.10.1950 у Маладэчне 21-гадовага беларускага патрыёта Расьціслава Лапіцкага. 

5 сьнежня 2012 году — судзьдзя Ленінскага раёнага суда Мінска Запасьнік Марына Сьвятаславаўна па арт. 23.34 КаАП РБ прысудзіла да 12 сутак арышту за тое, што падаваў скаргу ў Вярхоўны Суд РБ з партрэтам нявінна расстралянага 28.10.1950 у Маладэчне 21-гадовага беларускага патрыёта Расьціслава Лапіцкага. 

© Алесь Пушкін: акцыі розных лет з серыі "Беларускі Рэзістанс", 2002–2014

30 кастрычніка 2017 году — судзьдзя Крупскага раённага суда Вусік Натальля Анатольеўна прысудзіла штраф 5 базавых велічынь (115 рублёў, або 57 USD) па арт. 23.34 ч. 1 КаАП за тое, што 1 верасьня 2017 году са сваім трынаццацігадовым сынам Міколкам браў удзел у шэсьці па Слуцку з партрэтамі Слуцкіх герояў паўстаньня 1920 году і нёс плакат на Дні Ведаў — Уроку Гісторыі: "НЕ ДАПУСЬЦІМ, КАБ БЕЛАРУСЬ УЦЯГНУЛІ Ў ЧУЖЫЯ ВОЙНЫ". 

1 лістапада 2017 году — яшчэ судзілі ў Слуцку (начальнік Слуцкага РАУС палкоўнік Герэга прысудзіў штраф — 1 базавую велічыню, ці 12 USD). 

10 чэрвеня 2019 году — судзьдзя Крупскага раённага суда Саттарава Алена асудзіла па артыкулах 23.34 і 23.4 КаАП і пакарала штрафам 204 рублі (100 USD) за перформанс "ВЕТЛІВЫ ЗЯЛЁНЫ ЧАЛАВЕЧАК — СУПРАЦЬ РАСЕЙСКАЙ АГРЭСІІ І ХАМСТВА", які я зрабіў у абарону суверэнітэту Беларусі і беларускай мовы на ганку Крупскага аддзяленьня гандлёвай сеткі "ЕВРООПТ" а 16-й гадзіне 6 чэрвеня 2019 году" .

І далей: 

Збіты Алесь Пушкін у 2020 годзе

2020 – Пушкіна збівалі падчас выбарчых падзей, ён таксама ператварыў гэта ў перформанс, калі дэманстраваў сінякі на жываце, спіне, дупе. Мастак адседзеў трое сутак на Акрэсціна. Ён удзельнічаў амаль ва ўсіх нядзельных шэсцях і не толькі, несучы з сабой ікону .

30 сакавіка 2022 – асудзілі на 5 год калоніі строгага рэжыму. Мастака прызналі вінаватым у "наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб" і ў "здзеках з дзяржаўных сімвалаў" за партрэт Яўгена Жыхара 2014 года, які быў прадстаўлены на выставе ў гарадзенскім "Цэнтры гарадскога жыцця" і за акцыю 2021 года падчас выставы "" ў Кіеве. 

Каненшне можна было б узгадаць пра шмат іншых перформансаў яшчэ з віцебскага перыяду, куды Алесь Пушкін пасля заканчэння вучобы быў накіраваны ў 1991 годзе: "7 лістапада", "Віцебск за кратамі", "Вясна", "", "Каханне". 

© Алесь Пушкін: перфарматыўнае шэсце "Шлях святога Язафата", 1995

Мяне асабіста уразіў "" (13 лістапада 1995, Віцебск), які працягваў традыцыі рэлігійных містэрый і крыжовага шляху, уваходзячы як у прастору горада, так і ўзаемадзейнічаючы з прыроднаяй стыхіяй. "Перформанс адсылае да гісторыі Язафата Кунцэвіча – святога і мучаніка Каталіцкага Касцёла, які працаваў ва ўніяцкай царкве ў XVI стагоддзі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Такім чынам Пушкін мае на ўвазе Берасцейскую ўнію, якая з'яўляецца падзеяй збліжэння зямель, якія ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Кунцэвіч, як адзін з абаронцаў усталяванага ва ўніі парадку, сімвалізуе супрацьстаянне маскоўскай уладзе. Працэсію памяці мучаніка адкрывае артыст, апрануты ў пацёртыя мантыі, які нясе папскі крыж. На маршруце шэсця яго сустракаюць людзі, якія абліваюць Пушкіна фарбамі з вёдраў. Працэсія даходзіць да ракі Дзвіны – мастак займае сваё месца ў лодцы, якую пускаюць у ваду разам з загадзя падпаленым крыжам" .

© Алесь Пушкін: перформанс "Ліпеньская раніца Джахара Дудаева", 1999

Прыходзяць на памяць антываенныя перформансы і да сёняшняга дня актуальныя: "" (9 верасьня 1999, І Міжнародны фэстываль пэрфомансу , , Менск); "" (3 ліпеня 2002 года, 18.30, Плошча Незалежнасьці, Менск), (10 мая 2001, III Міжнародны фестываль перформансу INTERACJA'2001, Петрыкаў-Трабунальскі, Польшча). Алесю і тады ўжо была ясна мілітарыстская лёгіка імперыялізму і разбуральнага гвалту. Можа таму з такой лёгкасцю і бясстрашнасцю ён выбіраецца у 2016 годзе на у 2015 годзе разам з беларускімі і ўкраінскімі маста:чкамі да лініі фронта ў Данецкую вобласць Украіны, каб на ўласныя вочы пабачыць адбываючуюся вайну.

Алесь Пушкін: акцыя ArtОccupy, Бобр, 25 сакавіка 2014. Кадры з відэа Андрэя Ляхновіча ©

Не магу абмінуць акцыю (25.03.2014, Бобр). Ужо мінула шмат гадоў як галерэя "", а пра яе варта узгадаць троху пазней, па сутнасці пераехала з Віцебску ў Бобр, і дзе для мастака ужо стала традыцыяй выходзіць на цэнтральную плошчу мястэчка святкаваць Дзень Волі, ладязячы выставы пад старой шыльдай. Дакументацыя яе ўвайшла ў аўтарскае відэа Art tut.by–2014. І калі відэа выглядае часамі весяла і нават смешна, нібыта камедыйная гульня аля Compagno Don Camillo , то на самой справе за самой акцыяй крыецца той драматычны прыклад нашай цывілізацыі, дзе чалавек супрацьстаіць машынэрыі і тэхна-гвалт імкнецца знішчыць мастацтва. Тут нават прысутнічае знакамітая жывапісная праца Алеся "" , над якой ён працаваў на пряцягу дзесяцігоддзяў, і якая сама па сабе ўжо доўгаграючы перформанс. Гэтую акцыю можна нават параўнаць са знакамітай "Бульдозернай выставай" 1974 года , тут дэградацыя савецкасці даходзіць да свайго апагея, пераўтвараючыся ў посмадэрністкую іронію і сцёб часоў "калгаснай дыктатуры". Трактар "Беларусь" супраць "Пагоні" – гістарычнага герба Беларусі, жалезны конь супраць намаляванага, дэпутат супраць грамадзяніна, улада супраць мастака. А тут ужо не да смеху, гэта ўжо не трагікамедыя, тут хутчэй прыпамінаецца іншы тэатр і даўняя нашая традыцыя рэпрэсаванай культуры, тут, у свеце сёняшняй смерці Алеся, успамінаецца Саламон Міхоэлс , якога раздавілі самасвалам на падворку дачы міністра дзяржаўнай бяспекі БССР Цанавы ў Менску ў 1948 годзе. Нажаль у нашай краіне далей змяняюцца літары ў імёнах Людзей але не ўстаноў… Але мы ведаем што менавіта акт знішчэння ўтварае Героя. І народная пямяць, як і прырода, ня церпіць пустэчы.


свя́ты і святы́

Каб зняць троху напружанне і пафас, мне хацеласа б узгадаць тое, што не зьяўляецца мастацтвам наўпрост, але, як кажуць, ёсць мастацтвам жыцця. Тутака ўсё той жа леанардаўскі прыклад – рабіць . Бо хто добра адпачывае, той добра і працуе. Тыя, хто ведалі Алеся, і сёння ня могуць забыцца пра яго здольнасць ладзіць імпрэзы. Ён быццам астужаны ў цёмнай вадзе Купальскі агонь, альбо Калядная зорка, грэючая ў свече снягоў. Трапляючы да яго хаты ў Бобр, чалавек спатыкаўся з той Беларусью, якую можна было б друкаваць на турыстычных паштоўках, дзе народнасць і традыцыя не замараныя фалькларызам, а натура, хоць адсунатая ў правінцыю, праз мастацкае і інтэлектуальнае – не губляе сувязі з сучаснасцю. У выпадку Алеся, гэта не было мадэрнай забавай з неопаганьствам, тут хучэй быў зварот да той нестрачанай традыцыі тутэйшых у адчуванні сябе гаспадаром зямлі. Мы ведаем як беларусам цяжка паверыць, заўсёды перад вачыма прыклад "праваслаўнага атэісту", якога паганяе Рым, ад слова паганьства, за ім другі, а там неўзабаве і трэці. І ў рэшце рэшт Пушкіну неяк удалося пазбегнуць беларускай шызоіднай спакусы, бегаючы то ў царкву, то ў лес, спалучыўшы іх у агульны чын, у якім можна было хоць на час схавацца і зазямліцца, каб ўдары дзяржаўнай маланкі не спалілі да тла.

Але і на пепялічшы пазастаецца цяпло.

Алесь Пушкін. Святы. Фото: Янак Коўзель  ©

"Я вось зараз успамінаю як з Пушкіным парыўся ў яго лазьні ў Бабры.
Як выходзілі на вуліцу і глядзелі распараныя на зоркі.
І як гэта было касмічна.
Столькі было наперадзе ва ўсіх…".

Янак Коўзель (Janak Kouzel)


рэлегійнае, традыцыяналістскае мастацтва, манументальны жывапіс

Роспіс царквы святога Мікалая Цудатворца ў мястэчку Бобр
1996–1997
Сценны жывапіс
Бобр

Алесь Пушкін скончыў аддзяленне манументальнага жывапісу ў . Са студэнцкіх часоў удзельнічаў у рэстаўрацыі гістарычных будынкаў і распісваў цэрквы. Ужо створаная ім дыпломная праца "Парнат" прынесла яму вядомасць як манументаліста і знаўцы беларускай культуры. Але напэўна самай вядомай яго манументальнай працай стаў роспіс царквы святога Мікалая Цудатворца ў мястэчку Бобр, з куль ён родам і дзе жыў апошнія гады.

Гэта вельмі нетыповая рэч для сучаснага мастака, пазаставацца ў глыбокай правінцыі. Але менавіта тут ён адчуваў сябе ў хаце, у тым аўтэнтычным беларускім сялянскім асяродзі, без адрыву ад глебы і народных традыцый. Тут ён пабудаваў свой свет. Тут ён штогод у Дзень Волі, ставіў сымбалічную кропку на галоўнай плошчы, працягваючы дзейнасць сваёй art gallery "ў Пушкінa", ладзіў выставы і акцыі, ад гэта "кінутага каменя" разыходзіліся хвалі далека за межы краіны. Але ў дадзены момант не пра гэта.

Сам Пушкін казаў пра гэты праект, што гэта яго "самы значны, манументальны роспіс у жыцці". Мастак працаваў над ім у 1996–1997 гадах. Тут ён паказаў, як і ў рамках канону релігійнае мастацтва можа пазаставацца палітычным, а хрысціянін быць сучасным мастаком. У даўнія часы была традыцыя на фрэсках "Страшнага суда" звяртацца да актуальных падзей, так і тут Пушкін сярод грэшнікаў ў асяроддзі амапаўцаў змясціў у пекла Аляксандра Лукашэнку і мітрапаліта Філарэта. Крытыка і іронія характэрныя для мовы нашага часу не маглі быць незаўважанымі нават звыклымі людзьмі, тым больш царкоўнымі іерархамі. Таму доўгі час царква стаяла неасвячонай. У 2004, пасля рэпартажу расейскага тэлебачання, які выклікаў скандал, роспіс зафарбавлі, а 17 лютага 2011 года царква згарэла.

І калі мы будзем разглядаць творчасць Алеся як акцыяніста, то тут кола замкнецца. 

Заняцца pэлегійным, традыцыяналістскім фігуратыўным жывапісам канешне выглядае як крок у бок і адыход ад сучаснага мастацтва. Аднак, калі глядзець на гэта як на спробу апанаваць іншую тэрыторыю, звярнуцца да шырокай публікі, стварыць "правакацыю", якая праз медыйную працу набыла голас і знікла як дэканструкцыя, пазаставіўшы за сабой толькі вербальную карціну "царквы ў агні", то што можа лепей адлюстроўваць драму зруйнаванай сувязі чалавека з Богам?


галерэя

Але на пачатку 90-х быў зусім іншы досвед і іншыя намеры. Новае мастацтва ў новай краіне патрабавала і іншай прасторы. Тады яшчэ не была адбудавана піраміда ўлады, маладая рэспубліка ішла парламентскім шляхам, рэгіянальнасць здаваласа натуральнай для Беларусі і было пачуццё, што дух авангарду зноў вяртаецца у сваю крыніцу. 23 сакавіка 1993 года Алесь у самым цэнтры Віцебску, непадалёку ад , першую прыватную галерэю сучаснага мастацтва "", як лабараторыю для эксперыментаў апошніх накірункаў сучаснага мастацтва. Ужо за першыя два гады адбылося восем выставаў жывапісу, графікі, скульптуры, сучаснай фатаграфіі і пластычнага перформансу з ўдзелам маладых маста:чак, з розных гарадоў краіны, якіх Алесь ведаў яшчэ падчас вучобы ў інстытуце. Большасць ўдзельні:ц і да сёняшняга дня пазастаюца важнымі фігурамі для сучаснага беларускага мастацтва: , , , , , , , , , , , . 

Аднак змены палітычнага курсу ў Беларусі: прэзідэнцкія выбары, рэфірэндум і адмена Канстытуцыі 1994 года паўплывалі і на сітуацыю ў правінцыі, і на палітычную платформу галерэі, якая адчыніла дзверы для Першага з’езда беларускіх нацыяналістаў . 19 снежня 1995 стаў канцом для прасторы, але не для інстытуцыі, якая яшчэ пряцягвала працаваць на розных пляцоўках да 1997 года, сымбалічна скончыўшы сваю дзейнасць ў Віцебску выставай "Біяграфія".

Дзіўная наша гісторыя, калі вуліцы нашых гарадоў носяць імены захопнікаў і катаў. Дзіўныя метамарфозы адбываюцца і з людзьмі. Хто мог тады ўявіць, што адзін з першых куратараў галерэі – – стаўшы рэктарам Акадэміі мастацтваў, апынецца ў санкцыйным спісе за рэпрэсіі супраць пратэстуючых студэнта:к ў 2020-м, а Алесь будзе збіты падчас дэманстрацый і ў чарговы раз трапіць за краты. Вось яна нашая жывая гісторыя беларускага мастацтва.


рэалістычны жывапіс

Алесь увесь час марыў быць проста жывапісцам, маляваць карціны, нацюрморты і краявды, ды нават шмат стварыў іх. Але так бывае, што ў гісторыю ўваходзяць ў афсайд праз іншыя дзверы. Сёння мы ўжо ведаем, што акурат простая карціна, рэалістычны партрэт стаў падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць Алеся Пушкіна, якая прывяла да яго смерці. Таму немагчыма абысці яе бокам. 

Алесь Пушкін з партрэтам Яўгена Жыхара, 2014. Фота: Янак Коўзель ©

Партрэт Яўгена Жыхара

З серыі "Беларускі Рэзістанс"
2014

Алей, палатно, дрэва, гільзы

Серыя "" састаіць з некалькіх партрэтаў людзей з непростай біяграфіяй, "выявамі беларусаў ў вайне 1939–1945 гадоў паміж Усходам і Захадам, паміж дзвюма таталітарнымі сістэмамі – савецкай і нямецкай".

Алесь апісваў іх: "Я знаходжу людзей з сапраўднай, характэрнай беларускай гісторыяй, амаль забытай. Наўмысна забытыя афіцыйнай прапагандай з яе рабскім каланіяльным мысленнем".

Часамі гэтыя людзі адстойвалі незалежнасць Беларусі радыкальнымі метадамі. Многія фігуру Жыхара вызнаюць неадназначнай, такой яна і была. Mне здаецца, у выбары тэмы Алесь базуецца на мэтадзе класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава, які ў сваіх творах паказваў, як падчас вайны людзі ператвараюцца з добрых у здраднікаў, і з шалапаяў – у герояў. Сёння зноў было б актуальна перачытаць "Ліквідацыю" і "Мёртвым не баліць"… 

Працы з гэтай серыі шмат разоў выстаўляліся за семь гадоў, і крочылі разам з аўтарам па гарадах краіны ў акцыях, але толькі 22 сакавіка 2021 года ў галоўнай дзяржаўнай газеце краіны "СБ" выйшаў тэкст пад назвай "Партрэт здрадніка: як гераізуюць нацысцкіх злачынцаў" . 

Алесь Пушкін: "Дэкларацыя", 23 сакавіка 2021, выстава "Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў", Мастацкі Арсенал, Кіеў. Фота: Андрэй Дурэйка ©

Пракуратура абвінаваціла мастака ў "рэабілітацыі нацызму" і завяла крымінальную справу. Пушкін даведаўса пра гэта ў Кіеве, падчас мантавання выставы "". Нягледзячы на прапанову з боку міністра замежных спраў Украіны пазастацца, ён, як сапраўдны акцыяніст, прыняў рашэнне вярнуцца ў Беларусь, дзе праз некалькі дзён быў арыштаваны. 30 сакавіка 2022 года яго асудзілі на 5 год калоніі строгага рэжыму. Мастака прызналі вінаватым у "наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб" і ў "здзеках з дзяржаўных сімвалаў".

У красавіку 2022 года Алеся Пушкіна адправілі ў калонію "Ваўчыныя норы". Улетку стала вядома, што палітвязня пакаралі пяццю месяцамі ў ПКТ (памяшканні камернага тыпу). Увосень адміністрацыя калоніі вырашыла ўзмацніць яго пакаранне – на паўтара года яго перавялі ў турму. У канцы мінулага года яго этапавалі ў турму №1 у Гродне. Уначы 11 ліпеня гэтага году ён памёр.

Я ня буду ўдавацца ў біяграфіі герояў яго прац. Іх лёгка знайсці ў сецеве . 

Мы можам легка зразумець, чаму менавіта ў гэты час паўстала гэта серыя. Кантэкст часу і месца. Мы адчуваем паралель паміж тымі далёкімі падзеямі і сёняшняй акупацыяй Украіны. Мы бачым, як пераварочваюцца сэнсы. Мы разумеем, як змянілася роля нашай краіны. Як даходзіць да бяздумнага абсурду хлусня, за ёй прыходзяць рабаванне, а на прыканцы – забойства.

Быць можа таму ў гэтай серыі Алесь падыходзіў да праекту вельмі проста, без метафар, без алігорый, проста партрэты людзей і іх імёны, якія прамаўляюць з мінулага, але як ў люстэрку малююць нашу сучаснасць.

Для мастацкага аналізу куда важнейшы сам факт радыкальнай пазыцыі аўтара, яго мужнасць і адказнасць за зробленую працу, яго перакананасць у праваце і змаганне за праўду. Менавіта праўда, а не фэйк і імітацыя, як і ўся праўда вакол яго асобы, адлюстроўвае нашу жахлівую рэчаіснасць, імя якой – вайна.


малюнак, турэмны альбом

Што можа быць прасцей, як непасрэдна вадзіць лініі па паперы. Малыя дзеці пачынаюць з малюнкаў. Відавочна, што і для Алеся гэта быў першы мастацкі досвед. Але і апошні.

Напэўна, шмат хто атрымаў ад яго кнігу "" з подпісам, які ён рабіў для кожнага той самы, паўтараючы як мантру, змяняючы толькі імя. "Андрэй! Ты ж толькі не трапляй за краты!!! Там дрэнна…". Для мяне асабіста гэта стала кіраваннем для сёняшняга жыцця. І хаця гэты цыкл паўстаў яшчэ ў 2012-м, але менавіта ў 2020-м ён стаў зразумелы кожна:й беларус:ке, калі маляванне ў турме, праз якую прайшлі дзясяткі тысяч людзей, стала цэлай зьявай і накірункам у актуальным беларускім мастацтве. Але чым і да сёняшняга дня адрозніваюцца Алеся з-за кратоў – гэта каляровасць. Амаль заўсёды гэта будзе колер, нават занадта салодкі колер, на мяжы кічу, быццам зноў вяртаешса ў школу і прыпамінаеш мульцік альбо комікс. Нават словы дзенніка, а лепей назваць яго сонніка, пішуцца рознымі фарбамі, як мары, як уяўленне асалоды меню страў. Тут чаргуюцца ежа і эротыка, вобразы святых і партрэты вялікіх, ланшафты роднага краю і візыі новых праектаў, дзе губляюцца межы паміж палітычным і рэлігіным. Гэта ўсё быццам сон, сурэалістычнае марыва, быццам дзяцячая гульня, размалёўка, як адзіная магчымасць адсунуць гэтую страшню рэчаіснасць турмы, у якую даўно ператварыўся наш край.

І як жа жудасна разумець, што апошні артыкул з гэтага альбому быў падпісаны яшчэ адным выбітным Алесем, знаным на ўвесь свет Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Беляцкім , які так сама апынуўся сёння ў няволі. 


знакі часу

"Крыж на жываце"
Акцыя
25.03 – 30.03.2022
Менскі гарадзкі суд, Менск

Апошняя з тых, якія мы пакуль ведаем (бо можа з часам з засценак прыйдуць не толькі малюнкі мастака, а і успаміны сакамернікаў) адбыласа ў той самы важны дзень для яго творчасці – Дзень Волі – 25 сакавіка 2022. У турме Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот у знак пратэсту супраць свайго зняволення і 5000 палітычных крымінальных справаў, узбуджанных супраць іншых грамдзян:ак. За гэта палітвязня на 13 сутак адправілі ў карцэр. Працэс над ім прайшоў у Менскім гарадзкім судзе. Мастака абвінавачвалі ў рэабілітацыі нацызму і здзеку з дзяржаўных сімвалаў. Падчас працэсу ён быў апрануты ў свой былы працоўны камбінізон з надпісам "Белрэстаўрацыя" і адмаўляўся ісці, таму канваірам прыходзілася яго ўносіць у памяшканне суду, дзе ён ляжаў на лаўцы ў клетцы ў кайданках на руках. 30 сакавіка падчас аглашэння прысуду Пушкін распрануўся, каб быў відны выразаны на целе крыж і падзякаваў прысутнічаючым за ўдел у акцыі. З-за звестак, якія з'яўляюцца дзяржаўнай таямніцай, суд быў закрытым, таму нам да сённяшняга дня невядома апошняе слова, якое Алесь падрыхтаваў на 23 старонках. У той самы дзень суддзя Алена Шылько вынесла мастаку прысуд – 5 гадоў калоніі строгага рэжыму, які яму ўжо ніколі не атрымаецца да конца адбываць…

Можна такі гэст агучыць народнымі словамі: "не шкадуючы жывата свайго".

А можна, зразумелым для злодзеяў у краіне злачынств, зонаўскім трактаваннем: "гэта сымбаль любові да Бога, што прывяла яго да веры і нават змяніла ў лепшы бок. Для яго гэта даніна падзякі і напамін аб тым, што чалавек сам вольны выбіраць лёс, і куды завядзе яго гэты выбар, залежыць асабіста ад яго".


словы, канцэптуальнае мастацтва

"Простыя словы, простыя рэчы"

"Дэкларацыя" 
23.03.2021 
Выстава "Кожны Дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў"
Мистецький арсенал, Кіеў

23 сакавіка 2021 напярэдадні Дня волі і адкрыцця выставы "" ў Мистецьким арсенале ў Кіеве, рыхтуючы рэпліку свёй працы 1999 году "Падарунак прэзідэнту", мастак абвесціў Дэкларацыю.

Сам па сабе рэмэйк – вельмі рэдкая рэч для акцыянізму. Таму і спатрэбілася дэкларацыя, як тлумачэнне сітуацыі вакол яго выказвання пра "тачку ружаў" і стаўленне аутара як да падзей 2020 году, так і да адказнасці за сваю творчасць і прынцыпы. Сучасная тэхніка дазваляе гучаць яго апошнім словам, якія сведчаць пра яго як пра мадерніста, які верыць, што "мастацтва зьмяняе свет".

Алесь Пушкін: "Сёння я застаюса пры такім жа меркаванні, рэжым Лукашэнкі – крывавы рэжым. Загінуў Раман Бандарэнка, загінуў Генадзь Шутаў, загінулі яшчэ калі дзесяці чалавек. Капітан спецназа міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, ваенны чалавек, беларус, пераапрануты ў грамадзянскую форму, з пісталету забівае ў патыліцу бацьку чацверых дзяцей, Генадзя Шутава, ў Брэсце. Таму я застаюсь пры гэтым меркаванні. Гэта мая Дэкляряцыя. Дагэтуль я адказваю за гэтае мастацкае дзеянне. І я веру, што мастацтва зьмяняе свет".

ДА. AD 19.08.2023 

зноскі

  • 1

    Barnett Newman: Vir Heroicus Sublimis, 1950–1951. “One has a reaction to the person physically. Also, there’s a metaphysical thing, and if a meeting of people is meaningful, it affects both their lives".

  • 2

    Алесь Пушкін: "Турэмны альбом", 2019. Судзімасці і перформансы Алеся Пушкіна.

  • 3

    Наша Ніва, 11.07.2023, "Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні".

  • 4

    "26 ліпеня 2023 года — адвакатка Юлія Юргілевіч і журналіст Павал Мажэйка асуджаныя гарадзенскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі. Павал Мажэйка ўзначальваў гарадзенскі "Цэнтр гарадскога жыцця", які закрылі з-за выставы Алеся Пушкіна, пасля якой мастак быў асуджаны на 5 гадоў і 11.07.2023 памёр у турме. Юлія Юргілевіч абараняла ў судзе Алеся Пушкіна на судовым працэсе над мастаком" – Belsat, "Агучаны прысуд Паўлу Мажэйку і Юліі Юргілевіч", 2023.

  • 5
  • 6

    Алесь Пушкін: "Пэндзлі замест аўтаматаў", 2016, рэж. Антось Цялежнікаў, Украіна. // Выстава "З Украінай у сэрцы", 2016, Украінская амбасада, Менск.

  • 7

    Радыё Свабода: "Дэпутату, які зламаў Пагоню, нічога ня будзе", 2014.

  • 8

    "Таварыш дон Камілло", камедыя, 1965, рэжысёр Луіджы Коменчіні.

  • 9

    "Штогод 25 сакавіка – у Дзень Незалежнасці Беларусі, які з'яўляецца непрызнаным афіцыйнaй дзяржаўнaй ўладaй святам — Алесь Пушкін выстаўляе на Савецкай плошчы ў Бобры «Вобраз свабоды» разам з прымацаваным на ім бел-чырвона-белым сьцягам. Карціна, вытрыманая ў змрочных танах, прадстаўляе паняволены народ як бязладную масу людзей, брутальных чыноўнікаў і гратэскных д'яблаў. Адзін дзень у годзе мастак паступова перамалёўвае палатно, дадаючы элементы, якія адсылаюць да свабодаўскай традыцыі — сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі, анёльскія трубы, якія вяшчаюць перамогу. Пушкін мяркуе, што як толькі яму ўдасца завяршыць твор і выставіць яго ў Нацыянальным музеі ў Мінску, Беларусь стане вольнай. Малюючы «Вобраз свабоды», мастак размаўляе з мясцовымі жыхарамі і гасцямі пра стан беларускай дзяржавы. За кожным крокам артыста ў акцыі сочыць міліцыя, якая, звыкаючыся з яго эксцэнтрычнымі дзеяннямі, год за годам дае прадастаўленне яму ўсё большай свабоды ў ажыццяўленні яго дзеянняў. У 2009 годзе ўпершыню маляваньне карціны «Вобраз Свабоды» не было перапыненае міліцыяй" – Марсэль Скерскі. Каталог выставы: Narodowo-radykalny – Alexander Pushkin.

  • 10

    "Бульдозерная выстава" — самавольная вулічная выстава карцін маскоўскіх маста:чак-нонканфарміста:к, якая прайшла 15 верасня 1974 года на скрыжаванні вуліц Астравіцянава і Прафсаюзнай у Маскве. Самая вядомая публічная акцыя неафіцыйнага мастацтва ў СССР. Была знішчана супрацоўнікамі міліцыі пры дапамозе палівальных машын і бульдозераў, з-за чаго атрымала сваю назву.

  • 11

    Забойства Саламона Міхоэлса было здзейснена 12 студзеня 1948 года ў Менску. Сусветна вядомы тэатральны рэжысёр і яўрэйскі грамадскі дзеяч Саламон Міхоэлс быў забіты па прамым загадзе Сталіна супрацоўнікамі Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР. Забойства было замаскіравана пад няшчасны выпадак – гібель у аўтакатастрофе. Акалічнасці здзяйснення злачынства сталі вядомыя пасля смерці Сталіна ў 1953 году, аднак крымінальная справа не ўзбуджалася і пакаранні ўдзельнікі забойства не панеслі.

  • 12

    26.11.1994 – Першы з’езд беларускіх нацыяналістаў, Віцебск. Вячаслаў Ракіцкі "Сто адрасоў свабоды. 1980—2010", ст. 196 / Галерэя "ў Пушкіна", Віцебск. Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2011.

  • 13

    Галерэя сучаснага мастацтва "ў Пушкіна", Віцебск, вуліца Суворава, 2.

  • 14

    "ЕС ввел четвертый пакет санкций против Беларуси". 21.06.2021, "Медиазона Беларусь".

  • 15

    Партрэты серыі "Беларускі Рэзістанс": Яўген Жыхар, Янка Філістовіч, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, Лукаш Семянюк, Юрка Моніч.

  • 16

    Юрий Терех: "Портрет предателя: как героизируют нацистских преступников", 22.03.2021, газета "Беларусь Сегодня".

  • 17

    Яўген Жыхар, Янка Філістові, Вінцэнт Гадлеўскі, Лукаш Семенюк, Юрка Моніч.

  • 18

    Алесь Пушкін: "Турэмны альбом", 2019.

  • 19

    Алесь Беляцкі: "Рыцар самотны на ўсходняй мяжы". Алесь Пушкін "Турэмны альбом", 2019.

  • 20

    Алесь Бяляцкі.

  • 21

    Тэкст Міхаіла Анемпадыстава да песні "Простыя словы", "Народны Альбом", 1997.


Аўтарства і згадванні

  • Андрэй Дурэйка
    аўтар
  • Алесь Пушкін
    некралог, прысвячэнне
  • Сяргей Бабарэка
    згадваецца
  • Васіль Васільеў
    згадваецца
  • Руслан Вашкевіч
    згадваецца
  • Сяргей Грыневіч
    згадваецца
  • Андрэй Задорын
    згадваецца
  • Наталля Залозная
    згадваецца
  • Ігар Кашкурэвіч
    згадваецца
  • Аляксандр Ксяндзоў
    згадваецца
  • Міхаіл Баразна
    згадваецца
  • Юрась Анушка
    згадваецца
  • Сяргей Цімохаў (Сяржук)
    згадваецца
  • Iгар Цiшын
    згадваецца
  • Вавэн Юрчанка
    згадваецца
  • УНОВІС (Сцвярджальнікі новага мастацтва)
    згадваецца
  • KALEKTAR
    згадваецца
  • Палац мастацтва
    згадваецца
  • Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
    згадваецца
  • У Пушкіна ("ў Пушкіна")
    згадваецца
  • Музей Марка Шагала ў Віцебску
    згадваецца