Выбраныя даты:
30 траўня 1971
Нарадзіўся ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1991-1996
Навучаўся на філасофска-эканамічным факультэце БДУ па спецыяльнасці Філасофія (дыплом з адзнакай). З 1996 па 1999 г. аспірант пры кафедры філасофіі і метадалогіі навукі БДУ па спецыяльнасці Сацыяльная філасофія.
У 2001 годзе абараніў дысертацыю па тэме "Фенамен улады ў камунікацыі: вопыт сацыяльна-філасофскага аналізу".
З 1999 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры філасофіі і метадалогіі навукі, а з 2008 года - на кафедры сацыяльнай камунікацыі.
Распрацаваў навучальныя курсы і спецкурсы "Сацыялінгвістыка", "Асновы семіялогіі", "Маўленчая камунікацыя", "Канструяванне іміджу ў СМІ", "Масавая культура" для студэнтаў аддзялення інфармацыі і камунікацыі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ.
Аўтар кніг “Феномен улады ў міжасобаснай камунікацыі. Сацыяльна-філасофскі аналіз» (Saarbrucken: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2012), «Вобраз і медыум: візуальны тэкст у масавай камунікацыі» (Мінск: «Чатыры чвэрці», 2012), «Маўленчая камунікацыя» (Мінск: БДУ, 2).
Як аўтар браў удзел у такіх выдавецкіх праектах, як "Навейшы філасофскі слоўнік" (Мінск, 1999). "Сусветная энцыклапедыя: філасофія" (Мінск, 2000), "Сучасная заходняя філасофія" (Мінск, 2001), "Сацыялогія: энцыклапедыя" (Мінск, 2003), "Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў. У 12 т. Т. 1. Інфармацыйнае грамадства. ХХI стагоддзе» (Мінск, 2009), «Навейшы сацыялагічны слоўнік» (Мінск, 2010). Удзельнічаў у летніх школах па філасофіі (1998, 2003) і палітычных навуках (1999–2001), гендэрных даследаваннях (2002), візуальных і культурных даследаваннях (2004–2006), Усходнееўрапейскай школе палітычных даследаванняў (2008–2009).