Дэлегаваныя перформансы - рух партыцыпаторнага мастацтва, у якой мастак выступае ў ролі куратаркі, арганізуе прадстаўленне пасродкам выкарыстання іншых людзей, мінімізуючы свой удзел у працы. Флэшмобы, манстрацыі, масавыя мастацкія акцыі з лозунгам, дэманстрацыя бодзі-арта лічацца формай кірунку.
З ідэй перформансу (дзе аўтары аддаюць перавагу выкарыстоўваць сваё цела для выказвання мастацкай ідэі) сфармавалася новы кірунак. Адметнай рысай такога тыпу перформансу з'яўляецца адсутнасць абсалютнага кантролю і кіравання з боку мастака. У працу аўтаркі ў такім выпадку можа ўваходзіць: пакласці пачатак праекту, генераваць ідэі, запрашаць, арганізаваць і кіраваць ходам рэпетыцый і выступаў, супрацоўнічаць і дамаўляцца з установамі, а таксама выбіраць і апрацоўваць матэрыялы і рэквізіт і іншае. Пры гэтым усе індывідуальныя аўтарскія правы захоўваюцца ў мастака.
Уяўленне становіцца непрадказальным, а ўзаемаадносіны паміж людзьмі лічыцца ключавым у стварэнні сэнсу. Тэма дэлегаванага перформансу можа быць любая, часта гэта абмеркаванне сацыяльна важных пытанняў. Мастакі актыўным запрашаюць у размову публіку, ствараюць гутарку.