engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Genius loci. Genius lost

1–31 ліпеня 2021
Мінск, Беларусь
Зыходнай кропкай гэтага праекту стаў плэнер у арт-вёсцы Каптаруны, натхняльным і містычным месцы на мяжы Беларусі і Літвы. Шукаючы ці выдумляючы свае "месцы сілы" ў "беларускай Шамбале", як яшчэ называюць той край, фатографы намагаліся згубіцца ў незнаёмым ландшафце, і адкрыць яго і сабе наноў. Але "геній месца" аказаўся каварным. Ландшафт пачаў зацягваць, адкрывацца, і адштурхоўваць. Ён прымушаў ўзірацца ў далягляд і шукаць новыя кропкі ўваходу. Ён не адпускаў. Каптаруны як месца збянтэжанасці, згубленасці сябе і спасціжэння пачалі "разрастацца" і ўзнікаць у новых мясцінах, краявідах, гарадах - не толькі беларускіх. Каптаруны пераўтварыліся ў персанальны выклік, на які мусіш адказаць у пэўны момант часу. Адлюстраваць сябе на сятчатцы вока свету. А ўсе пачыналася крыху інакш.

Кожнае новае месца дае нам магчымасць перастварыць сябе. Ці гэта новыя гарады, альбо прыродныя ландшафты, якіх мы раней не бачылі, але знаходжанне ў новым атачэнні дазваляе нам хоць на пэўны момант стаць ананімнымі. Забыць свае імя як адну са звыклых ідэнтычнасцяў, і зрабіць гэта з асалодай. Мы "раствараемся" ў месцы, знікаем у ім, каб потым — наладжваючы з ім жа кантакт, шукаючы яго дух (genius loci), — даць сабе новае імя, якое, як ні дзіўна, можа мець тыя ж літары. Мы мусім згубіцца ў гэтым новым месцы, каб знайсці сябе ў новай якасці. Ці прасцей гэта зрабіць фатографу чым, скажам, звычайнаму вандроўніку? І так, і не. Фатограф тут знаходзіцца паміж двума модусамі. З аднаго боку, ён прагне новых светаў, каб схапіць іх у "сілкі свайго свавольнага зроку". Ды далей, патрабуючы больш ад свайго вока, яму часта складана канчаткова "адпусціць" сябе. З іншага, будучы і больш уразлівым да бачнага, фатограф парадаксальным чынам здольны выбудаваць "сюррэальную дыстанцыю" паміж сабой і светам, дазволіўшы апошняму набыць новыя абліччы. Іншымі словамі, месца таксама прагне быць убачаным, каб пацвердзіць свой геній. Яно мае патрэбу ў тым, каб яго знайшоў мастак. Так чый жа позірк мацнейшы пры гэтай сустрэчы — фатографа ці месца? Яны залежаць адзін ад аднаго. Фатографу патрэбны момант згубленасці (назавем яго genius lost), каб выбудаваць наноў свае стасункі са светам. А свету (месцу) важна быць адкрытым, каб выявіць свой дух. Genius lost. Genius loci. І наадварот.

Тэкст: Дар'я Амяльковіч