Выбраныя даты:
1 чэрвеня 1883
Нарадзіўся ў вёсцы Непаколаўцы (Расійская Імперыя, зараз Украіна). Праз некалькі гадоў сям'я пераехала ў Стрый (горад недалёка ад Львова), які да пачатку Другой сусветнай вайны ўваходзіў у склад Польшчы.
Скончыў Львоўскую гімназію і паступіў на архітэктурны факультэт Львоўскага політэхнічнага інстытута, дзе знаёміцца з вядомым мінскім архітэктарам Атонам Краснапольскім.
Пасля вучобы ў інстытуце ён паступае ў Кракаўскую акадэмію прыгожых мастацтваў.
Пасля Кракава ён накіроўваецца ў Парыж, у акадэмію Джуліяна, аднак дыплом не атрымаў.
1909
У сувязі са смерцю бацькі мастак ненадоўга вяртаецца ў Львоў, потым на запрашэнне сябра едзе ў Мінск, дзе пачаў кар'еру скульптара-дэкаратара і настаўніка малявання. Пасля адкрыў у Мінску ўласную школу-майстэрню.
Займаецца афармленнем першай у горадзе артыстычнай кавярні, адкрытай пры рэстаране Grand Café Select на Захар'еўскай (кавярня была аформлена на парыжскі манер, фатаграфій не захавалася).
Сакавік 1911
Першая мастацкая выстава ў Мінску ў памяшканнях польскага клуба Ognisko, якія знаходзіліся ў цэнтры горада на Саборнай плошчы ў доме Ляхоўскіх. Тышынскі быў адным з арганізатараў гэтай выставы - яму дапамагаў мастак Фердынанд Рушчыц.
1914
Мастак мусіў пакінуць Менск, яго саслалі ў Арэнбург, дзе ён працаваў у мясцовых школах, выкладаў маляванне і архітэктуру.
1918
У якасці радавога ўступіў у шэрагі 5-й Сібірскай дывізіі. Пасля яе разгрому каля Краснаярска патрапіў у турму, а калі выйшаў на волю - займаўся высечкай лесу, сплавам дрэў па Енісеі, вырабам фарбавальніка для ніжняй бялізны.
1920
Мастак вярнуўся ў Польшчу. У гэты перыяд ён пачынае распісваць шаўковыя шалікі і стварае сваю апошнюю скульптуру.
17 красавіка 1930
Мастак памёр ад туберкулёзу, пахаваны на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве.