engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Міхась Басалыга

1942

Мастак, графік, аўтар карцін на тэму гістарычных беларускіх сюжэтаў і ілюстрацый да твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Працуе ў асноўным у галіне кніжнай графікі, у тэхніцы лінагравюры, афорта, каляровай літаграфіі.

Узнагароджаны медалём 100-годдзя БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Работы М.С.Басалыгі захоўваюцца ў музеях гарадоў Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных і прыватных зборах іншых дзяржаў.

Жыве і працуе ў Менску.

Выбраныя падзеі

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Спадарожныя дакументы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

1 мая 1942

Нарадзіўся ў Слуцку, Мінская вобласць (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).

1963

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.Глебава.

З 1963

Удзельнічае ў рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах.

1965-1975

Працаваў у Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі.

1970

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

1971

Сяброўства ў Беларускім саюзе мастакоў.

1985

Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР.

1989

Старшыня графічнай секцыі Беларускага саюза мастакоў.

З 1993

Дырэктар Мінскага мастацкага вучылішча пры Беларускай акадэміі мастацтваў.

2006

Стварыў ілюстрацыі да выдання трылогіі "На Ростанях" Якуба Коласа.