Выбраныя даты:
26 студзеня 1908
Нарадзіўся ў Прылуках, Палтаўская губерня (Расійская імперыя, зараз Украіна) у сям'і паліграфіста.
1929
Скончыў Кіеўскі мастацкі інстытут і пераехаў у Менск.
1929-1936
Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР.
З 1929
Браў удзел у мастацкіх выставах (з 20 выставак 4 – персанальныя).
З 1937
Пачаў займацца сцэнаграфіяй.
З 1940
Сяброўства ў Беларускім саюзе мастакоў.
1941
Пайшоў на фронт, у званні капітана танкавых войскаў удзельнічаў у баях пад Смаленскам і Масквой, дзе быў паранены.
1944
Вярнуўся ў Менск да працы ў тэатры. У пасляваенныя гады быў падвергнуты грамадскаму цкаванню праз газету Весці, абвінавачваўся ў фармалізме і касмапалітызме.
1964-1972
Ствараў новыя цыклы манатыпій у лакавай тэхніцы.
20 лістапада 1972
Мастак скончыў жыццё самагубствам.