Спецэпізод 1: Музей і спадчына
Музей і спадчына: атрыбуцыя і дэкаланізацыя. Кейс Парыжскай школы
Першы спецэпізод – частка аднайменнай ініцыятывы па стварэнні адкрытага грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі – выйшаў сёння на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox.
У адмысловым эпізодзе падкаста ОМ мы накіроўваемся ў Парыж, дзе разам з куратаркай і даследчыцай абмяркуем праблемы атрыбуцыі і нацыянальнай прыналежнасці культурнай спадчыны. Закранем таксама і ролю гэтага горада ў разрэзе гісторыі беларускага мастацтва на прыкладзе мастакоў і мастачак . Эксперткай эпізода стала даследчыца і мастацтвазнаўца Саша Рэйзар, якая падзеліцца сваім меркаваннем пра стан посткаланіяльнасці і працэсы дэкаланізацыі ў беларускім мастацтве.
Партнёры праекта: , , .
Паслухаць падкаст можна на наступных платформах:
Apple Падкасты
Castbox
Google Падкасты
Spotify
Карысныя спасылкі да эпізоду:
1. Неспадзяваны манiфест Хаiма Суцiна. Артыкул украінскага куратара і арт-крытыка Канстанціна Дарашэнкі.
2. Калекцыя рускага авангарда і савецкага нон-канфармізму ў Музеі Цымерлі.
3. Агляд кнігі Стывена Лі «Этнічны авангард. Мінарытарныя культуры і сусветная рэвалюцыя».
4. Інтэрвію Сашы Рэйзар з "Гісторыя беларускай выжыванкі".