engrus
4/14/2015
  • pARTisan
  • KALEKTAR

Выстава "Мінск. Нонканфармізм 1980-х"

Наша платформа стала партнёрам выставы-дакумента "Мінск. Нонканфармізм 1980-х", якая пройдзе з 22 красавіка па 10 траўня 2015 у галерэi сучаснага мастацтва "Ў".

, медыяпраект прадстаўляюць:

Выставачны праект-дакумент:

Месца i даты:
Галерэя сучаснага мастацтва ""
22 красавіка – 10 мая 2015

Куратар:

Сакуратар_кi:
,

З архіваў:
, , , , , , , , , , сям’і Сурскіх, , , .


Апошнім часам у беларускім (не)афіцыйным культурным дыскурсе ўсё часцей закранаецца феномен "беларускага авангарду". Неаднаразова праводзіліся калектыўныя і персанальныя выставы маста_чак таго часу (, , , , , ды інш.), а некалькі гадоў таму ў "" выйшаў альбом "Беларускі авангард 1980-х", што застаецца фактычна адзіным дакументам, у якім зробленая спроба задакументаваць гэтую з’яву.

Што гэта быў за час? Кім былі яго ключавыя фігуры, і як гэтыя мастакі выжывалі і працавалі насуперак абставінам? На каго яны абапіраліся і каму адрасавалі свае маніфесты? Як разумелася мастацтва, і чаму менавіта яно зрабілася прастораю для жэсту свабоднага чалавека? Нарэшце, чаму авангард і чаму (дагэтуль) у андэграўндзе? Паўнавартасна на гэтыя ды іншыя пытанні яшчэ трэба будзе адказаць: гэты ўнікальны для беларускай культуры перыяд не апісаны і не вывучаны, а яго архіў па-ранейшаму існуе ў выглядзе разрозненых артэфактаў, якія захоўваюцца ў кватэрах мастакоў.

Выстава-дакумент "Мінск. Нонканфармізм 1980-х" — гэта яшчэ адзін зварот да гэтай з’явы і прэзентацыя яе не праз працы маста_чак, а праз артэфакты, дакументы і гісторыі, якія могуць перадаць і апісаць атмасферу тых часоў. Але "Мінск. Нонканфармізм 1980-х" — гэта і не выстава-ўспамін або настальгія. У першую чаргу мы звяртаемся да маладой генерацыі, якая не ведае або фрагментарна ўяўляе сабе тую эпоху. Падзеі, што адбываліся тады, наўпрост ці ўскосна звязаныя не толькі з сучаснымі мастацкімі працэсамі ў Беларусі. У тым часе, шмат у чым рэвалюцыйным і вызначальным, можна і трэба шукаць адказы на многія пытанні, якія хвалююць тых, хто спрабуе сёння зразумець прастору, у якой жыве, і сваё месца ў ёй.

"Чыталі мы ў кніжках пра свабоду, а жылі паводле ранжыру. І было нам сумна, што нават на натуральнае чалавечае права быць самім сабой у нас няма права. Як казаў А. Платонаў, народ можа жыць, але яму нельга. Мы гадамі тужылі і чакалі, марылі, песцілі і любілі свабоду, і за ўсё гэта нас відавочна не любілі тыя, каму без свабоды жыць прывольней. Здавалася, так жыццё і пройдзе ў марах і жалі, у працах нікім не прызнаных, акрамя нешматлікіх сяброў. І вось нарэшце зрабілася і нам хоць трохі жыць можна… На афіцыйных выставах дзень учарашні, на такіх — сённяшні, і заўтрашні, і паслязаўтрашні. Як жа ёй не радавацца! Вядома, радасна і за мастакоў, што вось далі ім нарэшце шанец, і за сябе радасна: можа, сапраўды меншасці будзе дазволена дыхаць паўнапраўна, а не так, нібыта яна штосьці адбірае ў большасці і нечым вельмі ёй перашкаджае. Вітаю выставу і яе аўтараў, дзякую за радасць і надзею. Л. Чарнышова"

З кнігі водгукаў да выставы "На Калектарнай", верасень 1987 года


Выстава "Мінск. Нонканфармізм 1980-х" будзе своеасаблівым адказам на выставу "Геніяльныя дзілетанты", прысвечаную авангардным субкультурам 1980-х гадоў у Германіі, што будзе дэманстравацца з 23 красавіка ў у Мінску.

У межах выставы адбудуцца прэзентацыі і кінапаказы, сачыце за анонсамі.

Адкрыццё: 22 красавіка а 19:00 у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў".


Расклад мерапрыемстваў у межах выставы

23 красавіка (чацверг) – паказ кінахронік і фільмаў з архіву Юрыя Ігрушы пра жыццё маста_чак 1980-х гадоў (Г. Хацкевіч, В. Сазыкіна, Л. Русава, І. Кашкурэвіч, А. Жданаў ды інш.), а таксама фільма "Падземка" (рэж. Ю.Ігруша). Архіўныя матэрыялы дэманструюцца ўпершыню.

28 красавіка (аўторак) – прэзентацыя каталога Ігара Саўчанкі з "Калекцыі пАРТызана". Паказ фільма і размова з Ігарам Саўчанкам.

29 красавіка (серада) – выступ Дзмітрыя Плакса (Беларусь/Швецыя) і Філіпа Чмыра. Размова пра "Беларускі клімат". Супольна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў.

2 траўня (субота) – сімпозіум "Мадэль для зборкі: канструюючы нацыянальную гісторыю мастацтва"*. Куратар – Аляксей Барысёнак.

5 траўня (аўторак) – прэзентацыя каталога Аляксея Жданава з "Калекцыі пАРТызана". Чытанне вершаў і ўспамінаў Наталлі Татур, паказ архіўнага фільма пра А. Жданава. Вядоўца – Дзмітры Строцаў.

6 траўня (серада) – вечар "Беларускага клімату" з удзелам Дзмітрыя Строцава і прадстаўні_ц арт-групы "Беларускі клімат". Чытанне вершаў, жывы акампанемент, паказ фільма пра канцэрт "Беларускага клімату" з першым бодзі-артам на сцэне.

7 траўня (чацверг) – прэзентацыя каталога Людмілы Русавай з "Калекцыі пАРТызана". Паказ унікальных хронік. Выступ Ірыны Ануфрыевай (Беларусь/Швецыя) разам з музы_чкамі Улляй Нарэліюс і Сёрэнам Рунальфам (Швецыя) – перформанс-прысвячэнне Людміле Русавай.

Пачатак усіх мерапрыемстваў а 19:00.

Уваход вольны!


Партнёр проекта: исследовательская платформа белорусского современного искусства KALEKTAR


Аўтарства і згадванні

  • pARTisan
    аўтар, арганізатар
  • KALEKTAR
    аўтар
  • Артур Клінаў
    згадваецца
  • Таня Арцімовіч
    згадваецца
  • Аляксей Барысёнак
    згадваецца
  • Вольга Архіпава
    згадваецца
  • Адам Глобус
    згадваецца
  • Алёна Жданеня
    згадваецца
  • Гузэль Заляева
    згадваецца
  • Юрый Ігруша
    згадваецца
  • Сяргей Кірушчанка
    згадваецца
  • Ігар Корзун
    згадваецца
  • Уладзімір Парфянок
    згадваецца
  • Андрэй Плясанаў
    згадваецца
  • Дзмітрый Строцаў
    згадваецца
  • Александр Угляница
    згадваецца
  • Віталь Чарнабрысаў
    згадваецца
  • Людміла Русава
    згадваецца
  • Генадзь Хацкевіч
    згадваецца
  • Аляксей Жданаў
    згадваецца
  • Валерый Песін
    згадваецца
  • Гётэ інстытут
    згадваецца
  • Ў (галерэя)
    згадваецца
  • Коллекция пАРТизана
    згадваецца
  • Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
    згадваецца