Пачатак працы ЧАСОПІСУ
Сёння – 1 мая 2023 года – мы рады прэзентаваць наш новы інтэрнэт-часопіс.
Даследчая платформа беларускага сучаснага мастацтва рада анансаваць пачатак дзейнасці ЧАСОПІСУ. Гэты інструмент распрацаваны як прастора для публікацый: эсэ, інтэрв'ю, апытанняў, лекцый, маніфестаў, навін і іншых матэрыялаў. Найперш часопіс задумваўся як рэсурс, які будзе публікаваць матэрыялы пра беларускае візуальнае мастацтва – як найноўшыя тэндэнцыі, так і ягоную гісторыю.
ЧАСОПІC распрацаваны , які ўбудаваў у новы рэсурс мноства прылад: сінхранізацыю з , сістэму ўсплываючых вокнаў і нататак, падтрымку пошуку па тэгах, інструмент для аўтаматычнага перакладу, спісы згадваных у публікацыі імёнаў і інстытуцый. Таксама былі створаны інфармацыйныя старонкі аб платформе.
Часопіс як інструмент прысутнічаў і ў мінулай версіі партала (2015–2020), у рамках якога мы публікавалі навіны, а таксама эсэ праектаў і . На новым рэсурсе мы таксама апублікуем усе нашыя мінулыя эсэ.
Новы рэсурс быў распрацаваны дзякуючы фінансаванню фонду пры падтрымцы German Federal Foreign Office і Civil Society Cooperation.
Мы адкрыты для супрацоўніцтва, і чакаем вашыя прапановы і матэрыялы. Канструюем архіў разам!
Над новым часопісам працавалі:
Распрацоўка, праграмаванне, дызайн:
Запаўненне, рэдактура, дызайн:
Мэнэджмент: