Кніга пра мастацкі рух у Віцебску і Менску 1987–2000 гадоў
Мы рады анансаваць кнігу Аляксандра Малея 2015 года, чые шчодрыя архіўныя матэрыялы сталі часткай нашай энцыклапедыі.
© Аляксандр Малей: вокладка кнігі "Віцебскі "Квадрат": Мастацкае даследаванне нонканфармісцкага руху мастакоў у Віцебску і Мінску (1987–2000 гг.)", 2015
Мастак даў нам дазвол на публікацыю ў кнігі яго аўтарства "" . Гэтае насычанае каштоўнымі архіўнымі матэрыяламі выданне зараз цалкам інтэгравана ў нашу энцыклапедыю.
© Аляксандр Малей у майстэрні на Жэсткова-15, 1977 год
Аўтар пачынае кнігу з 1978 года і апавядання пра ў Віцебску па адрасе Жэсткова-15 і мастаках, якія працавалі ў іх – гэта , , , і іншыя. Тут ён таксама ўспамінае і вызначае пакаленне "шасцідзесятні_ц", бітламанію і пераходзіць да апісання эпохі перабудовы (і ў канцы раздзела ўспамінае свайго бацьку і друкуе аповяд Сяргея Рублеўскага "Кок-сагыз").
Наступная частка кнігі прысвечана групе , у якой успамінаецца настаўнік Фелікс Гумен, мастак і мноства твораў, выставак, акцый і пленэраў. Таксама Аляксандр Малей апісвае сустрэчу з жонкай і іх дачкой Унай. Далей ён расказвае пра шматлікія канцэптуальныя перфарматыўныя акцыі гурта "Квадрат" на прыродзе.
"Квадрат": акцыя "Зона", 1989 / © фота: І. Барсукоў
Наступная частка кнігі праяўляе сувязі гурта "Квадрат" са школай . І далей частка, якая па-асобку прэзентуе кожнага з удзельнікаў групы: , , , , , і іншых. Таксама прыведзены дакументы-пратаколы пасяджэнняў групы з 1987 па 1994 гады.
Потым ідзе частка пра Мінск і яго мастацкі рух. Аўтар прыводзіць інтэрв'ю з , у якім узгадваецца сузор'е імёнаў нонканфармісцкага руху ў беларускім мастацтве перыяду 80–90-х. Тут таксама прадстаўлены тэкст-дакумент і інтэрвію з .
© Экспазіцыя Васіля Васільева, In-formation-97, мастацкая школа № 1
Затым прыводзіцца глава аб віцебскім мастацкім руху 1990-х гадоў: аб пленэры і фэсце . Ва ўсёй кнізе прадстаўлена шмат каштоўных архіўных матэрыялаў пра імёны, творы і падзеі таго перыяду.
Мы дзякуем аўтару кнігі Аляксандру Малею за прадстаўленую pdf-версію выдання, якую вы можаце прачытаць і спампаваць .