belrus
  • 1
  • 4
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • J
  • K
  • L
  • M
  • N
  • O
  • P
  • R
  • Ś
  • S
  • T
  • U
  • V
  • W
  • X
  • Y
  • Z
  • Ž
  • Л
  • О

1

4

A

B

C

D

E

F

G

H

I

J

K

L

M

N

O

P

R

Ś

S

T

U

V

W

X

Y

Z

Ž

Л

О

eng Translation Missing

1+1+1+1+1+1=6

February 11, 1985
Дом литераторов, затем Дворец искусств
Организацию выставки поддержал Союз писателей, особенно Виктор Карамазов, Михась Стрельцов и Максим Танк. Однако выставка была запрещена властями еще до ее открытия. Союз художников разрешил выставиться на один вечер в своем помещении (Минск, ул. Карла Маркса). Старшее поколение художников (Михаил Савицкий, Заир Азгур и др.) сильно раскритиковал выставку, обвинив участников в социалистическом предательстве реализма. Это была первая попытка публичной демонстрации новых художественных идей и формы, вызвавшая большой резонанс в художественной среде.

Associated Documents

Воспоминания Андрея Плесанова:

"В 1984 году, в сентябре, 6 художников решили организовать выставку неформального искусства, как называли раньше абстрактное искусство, в Доме литераторов. Выставка называлась «1+1+1+1+1+1». Это были Сергей Малишевский, Андрей Плесанов, Людмила Русова, Игорь Кашкуревич, девочка по фамилии Лис, Адам Глобус и, по-моему, Владислав Куфко из Бреста. Я получил пригласительный билет, который у меня сохранился. Вот точный его текст: «Андрей Плесанов, приглашаем Вас на выставку “Мир молодых”. С уважением, А. Малишевский. Откр. 12.2.85 в 17-00. Обсуждение 26.2.85 в 17-00. Дом литератора». Выставка открывалась в 5 часов, но за 2 часа до открытия власти ее запретили, оцепили Дом литераторов нарядами милиции, никого из приглашенных в выставочный зал не пустили и выставку не открыли. Назавтра мы, несколько человек, попытались туда пройти и прошли только с помощью журналиста Евгения Ростикова, который предъявил журналистское удостоверение. Зашли в Дом литератора. Поднялись на третий этаж, где должна была быть выставка. Работы стояли как перед расстрелом, все лицом к стене, мы эти работы перевернули и посмотрели. Кстати, несколько работ из этой выставки попали потом в мою коллекцию. Ровно через неделю Союз художников любезно разрешил всем шестерым сделать в Союзе художников двухдневную закрытую выставку для членов Союза. Там эти работы повесили на стены, два дня туда ходили члены Союза художников, смотрели, и потом выставка была закрыта. Эта выставка была первой «ласточкой»".

– © Александр Малей: Витебский "Квадрат": Художественное исследование нонконформистского движения художников в Витебске и Минске (1987–2000 гг.), 262-263 стр.

  • -

  • "Але неабходная была адкрытая дэкларацыя сваіх мастацкіх прынцыпаў. Спробы рабіліся яшчэ ў 1970-я. Андрэй Плясанаў узгадвае некалькі выставаў у кінатэатры «Кастрычнік», але адзначае адносную іх «авангарднасць» 15 . Па-сапраўднаму першай многія называюць выставу «1+1+1+1+1+1=6» у Доме літаратараў, якую ініцыявала мастачка Людміла Русава. Праўда, выстава так і не адкрылася: прыйшла камісія і забараніла яе публічны паказ. Гэта быў 1985 год, а ўжо праз два гады ўсялякія «забароны» былі знятыя, і «нефармальнае мастацтва… ўварвалася»16 ў публічную прастору"

  • – © Коллекция пАРТизана: "Минск. Нонконформизм 1980-х", 2016, 9 стр.

З успамінаў Адама Глобуса: "Iдэя выставы «1+1+1+1+1+1=6» належала Людзе Русавай. Яна прыйшла да мяне і сказала, што мы павінны зрабіць напружанне ды перакуліць свет адной выставай і што ў яе ёсць ідэя: выстава павінна быць мёртвая, то бок трэба напісаць праграмныя нацюрморты і выставіць. Гэта будзе выстава, прысвечаная мёртвай натуры, але яна будзе самай жывой на фоне маразму, які адбываецца ў афіцыйным мастацтве. Яна ўгаварыла пяць чалавек. Мне не вельмі хацелася, але я сказаў, што для Люды я напішу нацюрморт, што гэта будзе мая апошняя карціна, таму што мяне дастаў гэты савецкі мастацкі маразм. Яна доўга ўгаворвала мяне, і я напісаў эскіз сваёй самай апошняй карціны, якая называлася «За дзве хвіліны як стаць чымсьці». Гэта быў такі знак, абстракцыя, якая імкнецца пераўтварыцца ў жывапіс, які імкнецца пераўтварыцца ў графіку, графіка хоча зрабіцца літарай, а літара — словам. Мне здавалася, вось так скончыць жывапіс самы час. Потым я дамовіўся са Стральцовым, ён папрасіў парторга Саюза пісьменнікаў, каб нам далі фае ў Доме літаратараў. Прыйшоў Максім Танк з Карамазавым і Стральцовым, паглядзелі ўсе карціны і сказалі, што ўсё выдатна, што ім вельмі падабаецца. Асабліва парадавала карціна Ігара Кашкурэвіча з катамі-скарбонкамі, якія Танку нагадалі пэўных савецкіх беларускіх пісьменнікаў. Мы пасмяяліся і былі ўпэўненыя, што выставу адкрыюць. Але тут прыйшлі людзі ў штацкім, паглядзелі і сказалі, што не, такую выставу адкрываць нельга, таму што яна праходзіць без выстаўкама, то бок без узгаднення. Мы спасылаліся на аўтарытэт Танка, але нічога не спрацавала. Былі таксама людзі з Міністэрства культуры — Васюк, Загорская, вось менавіта яны і забаранілі. На адкрыццё прыйшло пад пяцьсот чалавек, і міліцыя іх не пусціла. А нам сказалі, што пытанне наконт выставы будзе разгледжанае і што яна пройдзе ў іншым месцы і з іншымі наведвальнікамі. Гэтак праз два тыдні нам дазволілі выставіць працы на адзін вечар ужо ў Саюзе мастакоў на рагу Карла Маркса, каб старэйшыя мастакі нас ацанілі і сказалі, што думаюць пра гэтае новае мастацтва. Мы прыйшлі, зноў развесілі карціны, прыйшлі мастакі — Азгур, Савіцкі, Анікейчык, і ўсе ў твар сказалі, што мы шкодныя элементы, што мы льём ваду на млын імперыялізму і нам, маўляў, абрыд сацыялістычны рэалізм як такі. Пыталіся, чаму мы ненавідзім «Дзяўчыну з персікамі» і Веласкеса, быццам гэта два прыклады сацыялістычнага рэалізму. То бок Веласкеса яны прымалі, а нас — чамусьці не. Хоць мы былі іх натуральныя біялагічныя дзеці: Кашкурэвіч, Малішэўскі, я. Бараніў нас толькі Альгерд Адамавіч Малішэўскі. Гэта быў 1985 год. Перабудова была яшчэ наперадзе. Я запомніў гэты дзень, бо перад гэтым да мяне прыйшоў рэдактар, даў маю кніжку і сказаў, што мяне забараніла цэнзура і што мяне ніхто ніколі ў Савецкім Саюзе не надрукуе. То бок у адзін дзень мне забаранілі і выставу, і кніжку"

  • – © Коллекция пАРТизана: "Минск. Нонконформизм 1980-х", 2016, 67 стр.