belrus
  • 1
  • 2
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • K
  • M
  • N
  • P
  • Q
  • R
  • S
  • T
  • U
  • V
  • К
  • М
  • С

1

2

A

B

C

D

E

F

G

H

I

K

M

N

P

Q

R

S

T

U

V

К

М

С

eng Translation Missing

Тры ўкрыжаванні

Ala Savasheviсh 2014

Selected events

Ала Савашэвiч / Беларусь

«Тры ўкрыжаванні». 2014

Тры укрыжаванні, зробленыя з трох розных мэтэрыялаў. Тэма рэлігіі і яе знакаў, праверана часам, яна мае сваю сістэму, сваю вобразнасць і займае вельмі важнае месца ў гісторыі. Вывучаючы гэтыя вобразы, выбудоўваючы сваё бачанне, я правяраю кампазіцыю укрыжавання на “трываласць”, назіраю як адзін і той жа вобраз, мяняецца выкарыстоўваючы зусім розныя матэрыялы, якія не звязаны паміж сабой.

Укрыжаванне з бінту адсылае да цялеснасці, раны, ахвярнасці, і нагадвае пра чалавечую сутнасць рэлігіі і веры. Бінт як недасканаласць чалавека і яго сьвету.

Другое ўкрыжаванне зроблена з пластыку, з сучаснага і вельмі папулярнага матэр’ялу, канатацыяй да гэтага можа служыць тое, што гэты матэр’ял штучны, танны, ён усюды. Але адначасова ён велімі трывалы і мае доугі працэс распаду. У сучасным свеце укрыжаванне (Хрыстос), існуе як моцны мэйнстрымавы, модны вобраз, і пластык адзін з матэрыялаў гэтай культуры. Рэлігія як іншыя сферы, заўсёды трансфармуецца і губляе свой першасны сэнс, мяняецца праз “мёртвы” матэр’ял да новага ўваскрашэння.

Апошняя кампазіцыя, ўвасабляе сабой матэрыялы, артэфакты, самой падзеі ўкрыжавання Хрыста. Пакідаючы толькі палатно (плашчаніца) і вянок, наўмысна падкрэсліваюфетышызацыюрэлігіі. Чалавек больш верыць рэчам (не заўсёды сапраўдным), часам яны працінаюць яго да глыбіні душы больш чым святое пісанне. Мы абстрагуемся ад інфармацыі, але як толькі мы сутыкаемся з рэчамі, якія маюць непасрэдную сувязь з падзеямі, тады мы і адчуваем жыцце і час. Толькі патрымаўшы ў руках сапраўдную каску з дзіркамі ад куль, адчуваеш рэальнасць і тое што жывы.